27.05.2013 Алесь Бяляцкі пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH
27 траўня ў межах 38-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе.
23.05.2013 Валянцін Стэфановіч: «Беларускія ўлады так і не прадэманстравалі пазітыўнай дынамікі ў выкананні ўмоў ЕС»
Пра гэта намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад", адзначыўшы, што не падзяляе аптымізму дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса ў тым, што ў апошні час сітуацыя з правамі чалавека палепшылася.
17.05.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад МЗС Беларусі выканання рашэння ААН у справе Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася з адкрытым лістом да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з патрабаваннем аб выкананні рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
07.05.2013 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2013
Сітуацыя з правамі чалавека заставалася стабільна кепскай з відавочнай тэндэнцыяй да пагаршэння. Актывізацыя стасункаў ЕС і ЗША з беларускімі ўладамі давала некаторую надзею на магчымасць дасягнення пазітыўных дамоўленасцяў у пытанні вызвалення палітвязняў, але на працягу месяца не было зафіксавана ніякіх рэальных прыкмет паляпшэння ў дадзеным накірунку.
02.05.2013 “Вясна” заклікае спыніць практыку ціску на грамадскіх актывістаў і прыняць меры да адмены арт. 193.1 КК
На працягу апошніх двух месацаў Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было зафіксавана павелічэнне выпадкаў вынясення органамі пракуратуры і КДБ афіцыйных пісьмовых папярэджанняў аб недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый у адносінах да шэрагу грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.
30.04.2013 FIDH і “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць актывістаў і журналістаў, асуджаных пасля “Чарнобыльскага шляху”
FIDH і ПЦ “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць шасці чалавек, у тым ліку двух журналістаў, аднаго праваабаронцы і аднаго актывіста, у сувязі з штогадовай мемарыяльнай акцыяй да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
30.04.2013 ПЦ "Вясна" далучыўся да салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі
Зараз у Расіі наступаюць складаныя часы, таму вельмі важна звярнуць на гэта ўвагу, аказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці і праваабарончаму руху.
26.04.2013 Сайт “Вясны” працуе ў штатным рэжыме
25 красавіка прыкладна каля 21-00 гадзін шляхам несанкцыянаванага доступу на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў палярна зменены сэнс некаторых публікацый. Прычым гэта было здзейснена адразу на трох мовах сайта: беларускай, расейскай і англійскай.
25.04.2013 Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)
Вядомы беларускі і расейскі сцэнарыст і актор Андрэй Курэйчык падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
24.04.2013 FIDH - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) запусціла новую версію сайта Freeales.fidh.net, мэта якога - падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і садзейнічанне вызваленню палітвязняў.
18.04.2013 Amnesty International: Як у Беларусі затыкаюць рот грамадзянскай супольнасці
Грамадзянская супольнасць Беларусі падвяргаецца рэпрэсіям з боку ўладаў, нецярпімых да любой формы крытыкі. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе "Што не дазволена, тое забаронена: Як у Беларусі затыкаюць рот грамадзянскай супольнасці", апублікаваным Amnesty International 18 красавіка.
16.04.2013 Валянцін Стэфановіч: “У Бруселя няма ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму”
Такую выснову зрабіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” па выніках нядаўняга візіту ў Брусель, дзе ён браў удзел у працы канферэнцыі па дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі і меў шэраг працоўных сустрэчаў. У кантэксце дыялогу Еўразвязу і Беларусі для праваабаронцаў галоўнай задачай застаецца вызваленне палітвязняў.
10.04.2013 Размеркаванне: што трэба ведаць студэнту?
Ва ўніверсітэтах і каледжах набліжаецца час размеркавання выпускнікоў. Наша краіна - адзінаяў Еўропе, дзе дагэтуль захавалася прымусовае працаўладкаванне маладых спецыялістаў.
08.04.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае да супрацы валанцёраў
Калі ты падзяляеш каштоўнасныя прынцыпы салідарнасьці, узаемнага даверу і добраахвотнай дапамогі, гатовы падзяліцца сваім часам і прапанаваць свае паслугі - далучайся да каманды валанцёраў “Вясны”!
01.04.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” распачаў працу ў новым офісе
У дзень адкрыцця новага офісу “Вясны”, 1 красавіка, праваабаронцы прэзентавалі новыя аналітычныя выданні, акрэслілі планы на будучыню і расставілі прыярытэты ў сваёй дзейнасці на бягучы момант.










