29.07.2013 Дашліце паштоўку салідарнасці Алесю Бяляцкаму!
Усе жадаючыя падтрымаць праваабаронцу-палітвязня Алеся Бяляцкага, два гады з дня арышту якога міне 4 жніўня, могуць падпісаць паштоўкі для яго ў офісе ПЦ "Вясна" па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.
24.07.2013 Далучайцеся да кампаніі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у сацыяльных сетках!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) распачынае кампанію салідарнасці з палітзняволеным віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі і старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім і запрашае далучыцца да гэтай акцыі ўсіх неабыякавых людзей з розных краінаў.
16.07.2013 Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” з нагоды крымінальнага пераследу В. Парфянкова і У. Яроменка
Васілю Парфянкову і Уладзіміру Яроменка пагражае да году пазбаўлення волі. У выпадку прызнання іх вінаватымі і асуджэння да фактычнага пазбаўлення волі, яны будуць прызнаны палітычнымі зняволенымі.
10.07.2013 Міхась Кукабака: "Змагацца дапамагала абсалютная, на мяжы шызафрэніі, упэўненасць у сваёй праваце"
35 гадоў таму голас пратэсту супраць планавай русіфікацыі Беларусі прабіў "жалезную заслону": 9 - 10 ліпеня 1978 г. нарыс беларускага дысыдэнта Міхася Кукабакі "Скрадзеная Бацькаўшчына", напісаны ім у Бабруйску, быў зачытаны на "Нямецкай хвалі". У нашыя дні яго аўтар, з адлегласці мінулых гадоў азіраючыся на той непрацяглы бабруйскі перыяд свайго жыцця, дзеліцца ўражаннямі ў інтэрв'ю для сайта "Вясны".
10.07.2013 Правы чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2013
Чэрвень адзначыўся відавочнай тэндэнцыяй да пагаршэння становішча з правамі чалавека. Дадзеныя фактары не паўплывалі на адыход да гэтага часу трывала дэкларуемай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.
01.07.2013 Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта адносна вынясення прысуду Андрэю Гайдукову
1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўсталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.
20.06.2013 Беларускія праваабаронцы прынялі ўдзел у абмеркаванні дакладу Палецкіса ў Бруселі
19 чэрвеня ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі ў рамках пасяджэння падкамітэту па правах чалавека Еўрапейскага Парламента прайшло абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама праекта рэкамендацый па палітыцы Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі, падрыхтаванага Юстасам Палецкісам.
15.06.2013 Мадрыд: Беларускія праваабаронцы ў шэсці супраць смяротнага пакарання (фота, відэа)
15 чэрвеня арганізатары і ўдзельнікі V Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання зладзілі шэсце па вуліцах Мадрыда, які на гэтым тыдні стаў сталіцай змагання за адмену жорсткай і бесчалавечнай меры пакарання ва ўсім свеце.
13.06.2013 Рада па правах чалавека ААН падоўжыла дзеянне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі
13 чэрвеня Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" зрабілі сумесную заяву з нагоды падаўжэння Радай па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі.
13.06.2013 Праблема смяротнага пакарання зноў абмяркоўваецца на сусветным узроўні (дадаліся фота!)
“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” бяруць удзел у працы V Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Мадрыдзе 12-15 чэрвеня.
07.06.2013 Правы чалавека ў Беларусі. Травень 2013 года
У траўні не было зафіксавана станоўчай дынамікі ў становішчы з правамі чалавека ў Беларусі, сітуацыя заставалася стабільна кепскай. Адсутнасць рэальных механізмаў уплыву на дадзеную сферу ўнутры краіны і моцная залежнасць яе ад знешнепалітычнага фактару стварылі сітуацыю, калі найбольшыя чаканні звязваліся са знешнім удзеяннем, найперш у пытанні вызвалення палітвязняў.
04.06.2013 Сумесная заява БХК і ПЦ "Вясна" па справе Андрэя Гайдукова
Праваабаронцы заклікаюць кампетэнтныя органы забяспечыць правядзенне адкрытага судовага разбору, у ходзе назірання за якім усе зацікаўленыя змогуць зрабіць высновы аб абгрунтаванасці абвінавачванняў і справядлівасці крымінальнага пераследу і суда.
04.06.2013 Стэфановіч з трыбуны ААН нагадаў уладам Беларусі пра міжнародныя абавязацельствы
“Мы заклікаем беларускія ўлады запрасіць у краіну тэматычных дакладчыкаў ААН… Мы нагадваем, што Беларусь як дзяржава-сябра ААН мае абавязак супрацоўнічаць з усімі органамі і механізмамі ААН, а таксама звязана дамовамі, якія Беларусь ратыфікавала”, - сказаў намеснік кіраўніка “Вясны” ў сваім выступе падчас інтэрактыўнага дыялогу вакол сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
03.06.2013 Працягваецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2013
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, праводзіць конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2013 год.
29.05.2013 Праграма "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў'' працягвае набор удзельнікаў
Мэта навучання - азнаямленне з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі прафесійнага выкарыстання прынцыпу вяршэнства права праз прымяненне міжнародна-прававых стандартаў, перш за ўсё, на нацыянальным узроўні.










