Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана

29.10.2013 Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана

FIDH і ПЦ "Вясна" выступілі з сумеснай заявай пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у Беларусі , а таксама пра абмежаванне волі актывістаў - пасля вызвалення не была пагашаная судзімасць, усталяваны прэвентыўны нагляд , актывісты былі пастаўлены на прафілактычны ўлік.

Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Выступ Валянціна Стэфановіча на адкрыцці мерапрыемства

28.10.2013 Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Выступ Валянціна Стэфановіча на адкрыцці мерапрыемства

У сваім выступе на адкрыцці ІІІ Беларускага праваабарончага форума 26 кастрычніка намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна” распавёў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад моманту правядзення апошняга форума ў 2010 годзе.

Мілен Фармэр падпісала петыцыю супраць смяротнай кары ў Беларусі

24.10.2013 Мілен Фармэр падпісала петыцыю супраць смяротнай кары ў Беларусі

24 кастрычніка, за тры дні да прыезду ў Мінск, дзе Мілен Фармэр прадставіць публіцы сваё новае шоу "Timeless", яна падпісала петыцыю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Смяротны прысуд Аляксандру Грунову можа быць заменены на пажыццёвае зняволенне

22.10.2013 Смяротны прысуд Аляксандру Грунову можа быць заменены на пажыццёвае зняволенне

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якія ажыццяўляюць маніторынг судовага працэсу па справе Аляксандра Грунова, не выключаюць магчымасці замены расстрэлу на пажыццёвае зняволенне асуджанага.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае Паўла Севярынца на волі!

19.10.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае Паўла Севярынца на волі!

19 кастрычніка сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) палітвязень Павел Севярынец вызвалены са спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе адбываў трохгадовае пакаранне за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.

Праваабаронцу Віктару Сазонаву – 50!

18.10.2013 Праваабаронцу Віктару Сазонаву – 50!

Сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” шчыра віншуюць калегу і аднадумца Віктара Сазонава з юбілеем – 50-годдзем з дня нараджэння.

У аснове сучаснага і справядлівага грамадства не можа ляжаць ідэалогія смерці: скасуем смяротнае пакаранне!

10.10.2013 У аснове сучаснага і справядлівага грамадства не можа ляжаць ідэалогія смерці: скасуем смяротнае пакаранне!

10 кастрычніка 2013 года адзначаецца 11-ая гадавіна Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання. Паўсюль у свеце грамадзянская супольнасць і абаліцыянісцкія асацыяцыі мабілізуюцца, каб нагадаць міжнароднай грамадскасці пра абсурднасць гэтай меры і жорсткасці пакаранняў смерцю.

“Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” (відэа)

06.10.2013 “Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” (відэа)

Новы відэафільм, прысвечаны тэме адмены смяротнай кары ў Беларусі, створаны ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Ягоная прэзентацыя на youtube прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка ў большасці краінаў свету.

FIDH і "Вясна" шчыра віншуюць Алеся Бяляцкага з высокай узнагародай

30.09.2013 FIDH і "Вясна" шчыра віншуюць Алеся Бяляцкага з высокай узнагародай

Савет Еўропы абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год Алесю Бяляцкаму - старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ -прэзідэнту FIDH. ПЦ "Вясна" і FIDH шчыра віншуюць лаўрэата з гэтай высокай узнагародай.

Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму

26.09.2013 Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму

Мэр горада Парыжа сп. Бертран Дэланаэ адправіў ліст Алесю Бяляцкаму, напісаны неўзабаве пасля гадавіны яго арышту. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуюць гэты ліст з нагоды дня нараджэння Алеся.

Праваабаронцы абмеркавалі з уладамі Галандыі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

13.09.2013 Праваабаронцы абмеркавалі з уладамі Галандыі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

На працягу трохдзённага візіту Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Жанна Літвіна (ГА "БАЖ"), расійскія праваабаронцы з Міжнароднага камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ наведалі Гаагу і Амстэрдам, дзе правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі МЗС і Парламента Нідэрландаў, міжнародных і галандскіх НДА.

Улады "ацанілі" "Асьвечаных Беларушчынай" (копіі дакументаў)

13.09.2013 Улады "ацанілі" "Асьвечаных Беларушчынай" (копіі дакументаў)

Кніга Алеся Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Да такой высновы прыйшла “экспертная камісія” пасля разгляду зборніка літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў “Асьвечаныя Беларушчынай”, што выйшаў у свет за час зняволення аўтара. Ашмянская мытня прапаноўвае Таццяне Рэвяка, у якой на беларуска-літоўскай мяжы былі канфіскаваныя 40 асобнікаў выдання, вывезці іх назад у Літву. Праваабаронца ставіць пад сумнеў праведзеную экспертызу.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні 2013 года

10.09.2013 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні 2013 года

У жніўні захоўвалася складаня сітуацыя ў галіне правоў чалавека, пры гэтым станоўчая падзея -- выхад на волю палітзняволенага Дзмітрыя Дашкевіча -- не змяніла агульных кепскіх тэндэнцый і не разглядаецца праваабаронцамі як прыкмета паляпшэння.

Закон – не для суддзяў?

10.09.2013 Закон – не для суддзяў?

Паводле рашэння Мінгарсуда суд Савецкага раёна Мінска перагледзіць адміністратыўную справу праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, тым часам як аналагічную пастанову пра штраф яго калезе Таццяне Рэвяка касацыйная інстанцыя пакінула без зменаў.

Сумесная заява Беларускага Хельсінкскага Камітэта і ПЦ «Вясна» з нагоды прымусовай шпіталізацыі Ігара Пастнова

04.09.2013 Сумесная заява Беларускага Хельсінкскага Камітэта і ПЦ «Вясна» з нагоды прымусовай шпіталізацыі Ігара Пастнова

Праваабаронцы заклікаюць кампетэнтныя органы неадкладна вызваліць Ігара Пастнова з псыхіятрычнага стацыянара і перагледзець рашэнне аб яго прымусовай шпіталізацыі ў адкрытым працэсе з захаваннем устаноўленых працэдур і прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства