FIDH і ПЦ "Вясна" патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча і іншых палітзняволеных

19.12.2013 FIDH і ПЦ "Вясна" патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча і іншых палітзняволеных

Сумесная заява Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна" з нагоды трэцяй гадавіны зняволення кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча.

Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі

16.12.2013 Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі

10 снежня 2013 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на адрас намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча быў дасланы адказ на ягоны запыт аб уключэнні сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” www.spring96.org у спіс абмежаванага доступу.

Даклад FIDH і ПЦ “Вясна”: “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў  і прымусовая праца ў Беларусі”

10.12.2013 Даклад FIDH і ПЦ “Вясна”: “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”

Даклад, падрыхтаваны ў выніку міжнароднай даследчай місіі, якая наведала некалькі рэгіёнаў Беларусі ў чэрвені 2013 года, канстатуе глыбокі крызіс у сацыяльна-эканамічнай сферы і паўсядзённыя парушэнні працоўных правоў грамадзянаў Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН.

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА БХК з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову

06.12.2013 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА БХК з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РГА БХК расцэньваюць асуджэнне грамадскага актывіста Васіля Парфянкова да пазбаўлення волі за парушэнне прывентыўнага нагляду як палітычна матываны пераслед.

Навошта Лукашэнку патрэбны прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў?

29.11.2013 Навошта Лукашэнку патрэбны прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў?

У Беларусі 10 палітвязняў. Звычайна замежнікі сцвярджаюць, што гэта не шмат. Сапраўды калі параўноўваць з Паўночнай Карэяй альбо Іранам, гэта так. Але Беларусь – гэта еўрапейская краіна, з еўрапейскай гісторыяй і еўрапейская ментальнасцю.

Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

27.11.2013 Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

Нагодай сталі выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце – у краіне фактычна адсутнічае законатворчасць на беларускай мове. Гэта ўскладняе працэс абароны сваіх інтарэсаў для беларускамоўных грамадзянаў у судзе і іншых дзяржаўных органах.

Алесь Бяляцкі: два гады палітычнаму прысуду

25.11.2013 Алесь Бяляцкі: два гады палітычнаму прысуду

Два гады таму – 24 лістапада 2011 года судом Першамайскага р-на г. Мінска быў вынесены прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму.

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка на волі

19.11.2013 Праваабаронца Андрэй Бандарэнка на волі

19 лістапада кіраўнік праваабарончай установы “Платформ інавейшн” Андрэй Бандарэнка выйшаў на волю пасля 5 сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна праваабаронца накіраваў у Мінскі гарадскі суд яшчэ да вызвалення з Акрэсціна.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе вызваліць Андрэя Бандарэнку

16.11.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе вызваліць Андрэя Бандарэнку

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем неадкладна і безумоўна вызваліць дырэктара правабарончай арганізацыі "Платформа" Андрэя Бандарэнку, бо яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным, паколькі яно ўсяго толькі накіраванае на спыненне яго праваабарончай дзейнасці, а таксама пакласці канец пераследу ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі.

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” адносна арышту праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі

15.11.2013 Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” адносна арышту праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі

ПЦ "Вясна" расцэньвае затрыманне і адміністратыўны пераслед дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнкі як выключна беспадстаўны і матываваны, які груба парушае прынятыя на сябе дзяржавай міжнародныя абавязацельствы ў галіне абароны правоў чалавека, і патрабуе неадкладнага вызвалення праваабаронцы.

Экспертыза забароненай кнігі Бяляцкага адмененая Дзяржаўным мытным камітэтам... да новай экспертызы

12.11.2013 Экспертыза забароненай кнігі Бяляцкага адмененая Дзяржаўным мытным камітэтам... да новай экспертызы

Дзяржаўны мытны камітэт даручыў Ашмянскай мытні арганізаваць паўторную экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”, аднак пацвердзіў правамернасць дзеянняў мытнікаў і правільнасць іх рашэння адносна сканфіскаваных у праваабаронцы Таццяны Рэвяка асобнікаў кнігі.

ПЦ "Вясна" распачынае новы этап маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы

04.11.2013 ПЦ "Вясна" распачынае новы этап маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы

Заклікаем усіх, хто валодае інфармацыяй пра становішча асуджаных і асобаў, абмежаваных у правах у сувязі з утрыманнем у розных установах, пісаць на e-mail - info.zakratami@gmail.com ці на паштовы адрас - 220114, Мінск, а/с 203.

Выступ Наталлі Пінчук на адкрыцці ІІІ Беларускага праваабарончага форума

31.10.2013 Выступ Наталлі Пінчук на адкрыцці ІІІ Беларускага праваабарончага форума

Голасам палітвязня Алеся Бяляцкага, кіраўніка ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме стаў голас яго жонкі Наталлі Пінчук, якая выступіла падчас адкрыцця форуму 26 кастрычніка.

 Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сайд-івенце ў ААН

31.10.2013 Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сайд-івенце ў ААН

30 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбылося паралельнае мерапрыемства ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі спадара Міклаша Харашці і беларускіх і міжнародных праваабаронцаў.

Выступ Прэзідэнта FIDH на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме

30.10.2013 Выступ Прэзідэнта FIDH на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме

Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума: Выступ Прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Карыма Лахіджы на адкрыцці мерапрыемства 26 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства