09.04.2014 Міхаіла Гладкага незаконна асудзілі на 8 год, а цяпер не хочуць даваць кампенсацыю
У 2003 годзе Міхаіла Гладкага на 8 год асудзілі нібыта за забойства роднага брата. Мужчына адбыў амаль увесь тэрмін, а пасля высветлілася, што сапраўдны забойца – Эдуард Лыкаў, які зараз знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яму вынесены прысуд аб смяротным пакаранні.
08.04.2014 У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд
26-гадовы гамяльчук Аляксандр Груноў паўторна асуджаны на смяротнае пакаранне. Падрабязнасці гучнай крымінальнай справы...
07.04.2014 30 фактаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча
Заўтра на свабоду павінен выйсці палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Пяць год і два месяцы ён знаходзіўся за кратамі за тое, што нібыта захоўваў пяць патронаў, насамрэч – за барацьбу з карупцыяй. Мы вырашылі прыгадаць найбольш яркія факты з жыцця вядомага ваўкавыскага прадпрымальніка.
04.04.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Журналісты мусяць сведчыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі
Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders, Майна Кіаі, спецдакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцыяў, і Маргарэт Секагія, спецдакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў, звярнуліся да журналістаў у межах канферэнцыі “Дні праваабаронцаў”, якая праходзіць у Стакгольме: “Кожны журналіст, які прыязджае ў такую аўтарытарную краіну, як Беларусь, мусіць быць абавязаны стаць на абарону свабоды слова і паведамляць пра парушэнні правоў чалавека ў краіне”.
02.04.2014 Civil Rights Defenders абвясціла Алеся Бяляцкага Абаронцам Грамадзянскіх Правоў Года (відэа)
Кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам узнагароды "Абаронца Грамадзянскіх Правоў года". Пра гэта 2 красавіка паведаміла шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders.
31.03.2014 Касацыйны суд падтрымаў забарону кнігі Алеся Бяляцкага
31 сакавіка Гродзенскі аблсуд пакінуў у сіле рашэнне пра забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Рашэнне было прынятае за тры хвіліны, а старшынюючы ў паседжанні суддзя Аляксандр Калеснікаў [выпраўлена - рэд.], па словах заяўнікоў, паводзіў сябе агрэсіўна і па-хамску. Ён не дазволіў праваабаронцам падчас паседжання выказацца ў поўным аб’ёме і данесці да суда свае меркаванні.
25.03.2014 Выніковая прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на youtube
На старонцы Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў youtube з’явіўся відэазапіс з прэс-канферэнцыі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якая падвяла вынікі назірання за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў 27-га склікання.
24.03.2014 Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання
Назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
22.03.2014 ПЦ «Вясна» прэзентуе штогадовы агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека
Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на стан правоў чалавека ў краіне цягам мінулага года, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты парушэнняў.
22.03.2014 Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў
Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістаміРПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
20.03.2014 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю!
24 сакавіка адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках назірання за выбарамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання.
18.03.2014 Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў
Зварот прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” да выбаршчыкаў Беларусі
13.03.2014 Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі
Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны - дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку.
08.03.2014 Правы чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сесіі Савета па правах чалавека ААН
6 і 7 сакавіка 2014 года ў рамках сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе адбыўся шэраг сустрэч і публічнае мерапрыемства па становішчы правоў человека ў Рэспубліцы Беларусь. Ініцыятарам і арганізатарам выступала FIDH - Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека.
25.02.2014 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказала занепакоенасць судовым рашэннем наконт сайта ПЦ “Вясна”
Абсерваторыя асуджае рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска як сродак пераследу праваабарончай дзейнасці ПЦ “Вясна” і абмежавання права на свабоду асацыяцыяў і выказванне меркавання ў Беларусі насуперак нормам міжнароднага права.










