12.05.2014 Чарговы расстрэл: выкананы прысуд у адносінах да Рыгора Юзэпчука
Магілёўскі абласны суд паведаміў, што ў адносінах да Рыгора Юзэпчука выкананы смяротны прысуд. 45-гадовы мужчына асуджаны за забойства сукамерніка. Той нібыта прайграў сваё жыццё ў даміно.
12.05.2014 Калі актывісты выйдуць на волю? (спіс абнаўляецца)
ПЦ "Вясна" вядзе спіс з датамі вызвалення актывістаў, затрыманых па надуманых прычынах напярэдадні і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. За кратамі знаходзяцца 32 чалавекі.
12.05.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Чэмпіянат свету па хакеі 2014 у Мінску азмрочаны затрыманнямі
Праваабарончыя арганізацыі з Германіі, Швейцарыі, Швецыі, Бельгіі, Чэхіі і Польшчы асуджаюць рэпрэсіі супраць тых, хто падчас Чэмпіянату свету па хакеі гатовы выказацца супраць жудаснага становішча з правамі чалавека ў Беларусі, і заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея адмовіцца ад супрацы з беларускім рэжымам.
08.05.2014 У Вярхоўным судзе пацвердзілі – Паўла Селюна расстралялі
Маці асуджанага на смерць спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда.
07.05.2014 Затрыманні і арышты напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014 працягваюцца (спіс дапаўняецца)
У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманні і арышты грамадзян звязаныя з правядзеннем Чэмпіянату свету па хакеі-2014.
06.05.2014 Законапраект аб амністыі не распаўсюджваецца на палітвязняў
Ужо традыцыйна ў праекце закона пакінутая фармулёўка, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на злосных парушальнікаў рэжыма. Фармальна гэты статус замацаваны за ўсімі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
02.05.2014 Становішча 9 палітвязняў у Беларусі крытычнае (інфармацыя за красавік 2014 г.)
Міжнародная Федэрацыя за Правы Чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадставілі аналітычны дакумент аб становішчы палітычных зняволеных і абмежаванні волі ў дачыненні да грамадзянскіх актывістаў у Беларусі. У дакуменце прадстаўленая інфармацыя па стане на 30 красавіка 2014 года.
26.04.2014 Міхась Кукабака: Галоўнае - не губляць веру (фота)
Непажаданы для ўладаў савецкай Беларусі дысідэнт, гледзячы на сённяшняе жыццё краіны, адзначае, што сітуацыя для праваабаронцаў не простая, як і ва ўсіх краінах з посттаталітарнымі рэжымамі, але раіць не губляць веру.
24.04.2014 Сапелка: “Дасудовае пагадненне – прагрэсіўная норма, якая спрацуе толькі пры незалежным судзе"
У Беларусі можа быць створаны механізм дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве з падазраваным (абвінавачаным) па крымінальнай справе. З такой ініцыятывай выступае Следчы камітэт.
22.04.2014 Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?
21 красавіка прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ў парламент унесены законапраект аб амністыі на 2014 год. І хоць сам дакумент яшчэ не апублікаваны, вядома, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія здзейснілі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, а таксама з'яўляюцца парушальнікамі турэмнага рэжыму.
21.04.2014 У Мінску адбудзецца сустрэча з Міхасём Кукабакам
24 красавіка ў Мінску адбудзецца сапраўды грандыёзная падзея - публічная сустрэча з Міхасём Кукабакам. Вядомы дысідэнт-"антысаветчык", праваабаронца і публіцыст упершыню за 15 гадоў прыедзе на радзіму.
18.04.2014 Іменем Рэспублікі Беларусь: расстраляны Павел Сялюн
Сёння стала вядома, што ў адносінах да 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ выкананы смяротны прысуд. Ягоны зварот яшчэ знаходзіцца на разглядзе КПЧ ААН. Гэта значыць, Рэспубліка Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы.
17.04.2014 Аўтуховіч: “Калі я выйшаў на свабоду, былая начальніца падатковай папрасіла сабе асабістую ахову”
Былы палітвязень і вядомы ваўкавыскі бізнэсоўца распавёў пра ўмовы ўтрымання і парадкі ў беларускіх турмах, пра тое, якім ён бачыць прадпрымальніцкі рух на Беларусі і як ацэньвае ўзровень карупцыі ў краіне.
17.04.2014 Груноў накіраваў наглядную скаргу на смяротны прысуд і прашэнне аб памілаванні
Асуджаны адзначае, што суд, выносячы яму смяротнае пакаранне, не ўлічыў змякчаючыя абставіны – яго чыстасардэчнае раскаянне, поўнае прызнанне віны, яўку з павіннай, дабраахвотнае супрацоўніцтва са следствам і супрацьпраўныя/амаральныя дзеянні пацярпелай Наталлі Емільянчыкавай.
15.04.2014 Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротнае пакаранне Эдуарду Лыкаву
Мужчыну абвінавацілі ў пяці забойствах. Першыя два ён здзейсніў яшчэ ў 2002. Але следства даведалася пра гэта толькі ў 2011, калі яго затрымалі ўжо за апошняе, пятае забойства. Лыкаў сам прызнаўся ў папярэдніх злачынствах і супрацоўнічаў са следствам.










