10.07.2014 Візіт Алеся Бяляцкага ў Польшчу: упершыню пасля зняволення (фота)
“За тыя тры гады, якія я правёў у калоніі, мяне ўразіла тое, што ў Беларусі з'явілася шмат непалітычных, культурных, моўных грамадскіх ініцыятыў. Гэта даказвае, што грамадзянская супольнасць у нас развіваецца”, - сказаў на сустрэчы ў Варшаве Алесь Бяляцкі. Візіт у сталіцу Польшчы завяршае турнэ беларускага праваабаронцы па еўрапейскіх краінах.
07.07.2014 У Парыжы Алесь Бяляцкі быў прыняты ў мэрыі і МЗС Францыі (фота, відэа)
Алесь Бяляцкі атрымаў у мэрыі Парыжа дыплом ганаровага грамадзяніна горада, гэтае званне яму было прысвоена ў 2012 годзе, калі ён знаходзіўся ў зняволенні. Пасля цырымоніі ў мэрыі праваабаронца быў прыняты паслом па правах чалавека МЗС Францыі і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў. На абодвух прыёмах віцэ-прэзідэнт FIDH знаходзіўся ў суправаджэнні сваіх калегаў з Федэрацыі.
04.07.2014 Прэзідэнт ПАСЕ: Упэўненая, што цяжкая праца беларускіх праваабаронцаў не марная (фота)
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Ан Брасер падчас сустрэчы з кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім запэўніла яго ў поўнай падтрымцы з боку ПАСЕ працы праваабаронцаў у Беларусі.
02.07.2014 Алесь Бяляцкі наведаў Брусель і Страсбург
Алесь Бяляцкі, кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт FIDH, 1 ліпеня ў Бруселі сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрасаюза. 2 ліпеня паездка праваабаронцы працягваецца сустрэчамі з прадстаўнікамі Еўрапарламента і Савета Еўропы ў Страсбургу.
01.07.2014 Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага для літоўскіх СМІ
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека Алесь Бяляцкі 27 чэрвеня ў Вільні даў прэс-канферэнцыю для літоўскіх СМІ.
30.06.2014 «НАРЭШЦЕ СВАБОДНЫ!» Фотафакт з Парыжа
Па ўказанні мэра Парыжа Анны Ідальга, на партрэце Алеся Бяляцкага, усталяваным перад будынкам мэрыі 11-й акругі, дададзены надпіс «НАРЭШЦЕ СВАБОДНЫ!». Французская сталіца вітае вызваленне свайго ганаровага грамадзяніна, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), чый доўгачаканы візіт у Парыж распачынаецца днямі.
25.06.2014 Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх палітычных вязняў і распачаць сістэмныя змены, скіраваныя на рэальнае забеспячэнне правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" з нагоды вызвалення старшыні арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.
25.06.2014 Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага 23 чэрвеня ў Менску
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека 23 чэрвеня даў першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю.
24.06.2014 Саша Кулаева: Вызваленне Алеся - гэта знак надзеі для праваабаронцаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям у іншых краінах
Прадстаўнік FIDH Саша Кулаева прыязджала ў Мінск, каб павіншаваць віцэ-прэзідэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага з вызваленнем ад імя яго калегаў з розных куткоў свету.
23.06.2014 Алесь Бяляцкі: Беларусь павінна быць краінай без палітвязняў (ВІДЭА)
«Сядзець за дэмакратычную, незалежную Беларусь — гэта нармальна», — сказаў у пачатку прэс-канферэнцыі Алесь Бяляцкі. Ён выкрасліў сваё прозвішча з майкі, дзе напісаныя прозвішчы іншых палітвязняў.
18.06.2014 «Апошні золак»: беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання (відэа)
Прэзентацыя праекта беларускіх музыкантаў «Апошні золак» прайшла ў клубе «Графіці» 17 чэрвеня. Такім чынам, шэраг вядомых музыкаў, сярод якіх Ганна Хітрык, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка, Лявон Вольскі, выказаліся супраць смяротнага пакарання.
13.06.2014 Аўтары індывідуальнага паведамлення, пададзенага у КПЧ ААН ад імя Алеся Бяляцкага, звярнуліся з адкрытым лістом
Аўтары індывідуальнага паведамлення, пададзенага ў Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом. Антуан Бернар, Генеральны дырэктар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), і Наталля Пінчук, жонка палітвязня Алеся Бяляцкага, просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі.
29.05.2014 Праваабаронцы ўдзельнічалі ў канферэнцыі па Беларусі ў Жэневе
У Жэневе, дзе ў хуткім часе будзе прадстаўлены даклад спецдакладчыка ААН па Беларусі, адбылася канферэнцыя з удзелам міжнародных і беларускіх праваабаронцаў, журналістаў, сваякоў палітвязняў і прадстаўніка ЕС у ААН.
26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.
14.05.2014 Паўла Селюна расстралялі 17 красавіка
Сёння стала вядома дата расстрэлу 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ, абвінавачанага ў забойстве двух асоб з асаблівай жорсткасцю. Маці асуджанага атрымала пасведчанне аб смерці.










