11.09.2014 Адбылася сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны”
10 верасня прадстаўнікі ўрадавай дэлегацыі ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Былі абмеркаваныя бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, агульны стан грамадзянскай супольнасці.
29.08.2014 Харкаўскі дзёньнік Насты Лойка. Частка V
Беларуская праваабаронца дзеліцца ўражаньнямі ад валантэрства ў пункце дапамогі перасяленцам у Харкаве ды назіраньнямі за жыцьцём гораду, што знаходзіцца ў дзьвюх гадзінах язды ад самых гарачых кропак у зоне АТА.
29.08.2014 Алесь Бяляцкі: Беларускі рэжым шукае выгаду ў бядзе ўкраінцаў
“Хапальныя рэфлексы” рэжыму спрацоўваюць нават на вачах у прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці Еўрасаюза, а Лукашэнка бессаромна выкарыстоўвае няпростую сітуацыю ва Украіне для паляпшэння сваёй пазіцыі на міжнароднай арэне”, - заявіў charter97.org кіраўнік ПЦ "Вясна".
14.08.2014 Ніно Катамадзэ лічыць галоўнай заганай Беларусі смяротнае пакаранне (ВІДЭА)
Пра гэта сусветна вядомая грузінская джаз-рок выканаўца, лідэр гурта Inside заявіла TUT.by, распавёўшы, за што любіць Беларусь, а што лічыць негатыўным ў нашай краіне.
11.08.2014 Дашлі ліст падтрымкі арыштаваным праваабаронцам!
Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, які ініцыяваў марафон салідарнасці, здабыў адрасы адвакатаў, якія перададуць лісты і паштоўкі асабіста ў рукі Лэйле і Арыфу Юнусам і Расулу Джафараву, і даведаўся, пра густы і захапленні кожнага з іх.
06.08.2014 “Вясна” перадала амбасадару Азербайджана заяву з асуджэннем арыштаў вядомых праваабаронцаў краіны
6 жніўня Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў у амбасаду Азербайджана ў Мінску заяву з асуджэннем рэпрэсіяў рэжыму прэзідэнта Аліева ў дачыненні да вядомых праваабаронцаў.
05.08.2014 МЗС Чэхіі: Да падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі мы ставімся сур’ёзна
Міністр замежных справаў Чэхіі Любамір Зааралек 5 жніўня прыняў у Чэрнінскім палацы беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага лаўрэата прэміі Вацлава Гавела па правах чалавека, які атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду падчас зняволення.
04.08.2014 Алесь Бяляцкі заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не губляць аптымізму (відэа)
4 жніўня ў розных краінах праходзіць Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, прымеркаваны да гадавіны арышту нядаўняга палітвязня праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
31.07.2014 Заява ПЦ “Вясна” з нагоды ўзяцця пад варту і прад’яўлення абвінавачання вядомай азербайджанскай праваабаронцы Лэйле Юнус
ПЦ “Вясна” выказвае рашучы пратэст у сувязі з палітычным пераследам вядомых праваабаронцаў Азербайджана, а таксама салідарнасць са сваімі калегамі і заклікае ЕС і ЗША, нягледзячы на эканамічныя кантакты з Азербайджанскай Рэспублікай, прыняць усе магчымыя захады для аказання ціску на ўрад краіны з патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.
31.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Суд мусіў узбудзіць справу і дакладна адказаць - былі парушаныя мае правы ці не
Старшыня Менгарсуда не бачыць падставы для задавальненне скаргі намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які лічыць, што Генпракуратура рашэннем аб уключэнні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу парушыла ягоныя правы.
24.07.2014 Мікалай Аўтуховіч распавёў пра галоўнае
Падчас знаходжання ў мінскім шпіталі былы палітвязень у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” распавёў пра сваё стаўленне да жыцця і здароўя, што не раз апыналіся пад пагрозай у часы зняволення.
23.07.2014 Іртутнае срэбра жыцця Алеся Бяляцкага (поўнае відэа)
“Іртутнае срэбра жыцця” — першая з кніг старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага, прэзентацыя якой адбылася ў Мінску 22 ліпеня з удзелам самога аўтара.
16.07.2014 Amnesty International у Галандыі: Рады вызваленню Алеся Бяляцкага, працягваем змаганне за Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава (фота)
Днямі кіраўнік ПЦ “Вясна” атрымаў эмацыйны ліст ад актывістаў галандскага аддзялення Amnesty International, якія падчас зняволення Алеся Бяляцкага ладзілі даволі арыгінальныя акцыі ў яго падрымку.
12.07.2014 Візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву скончыўся “замініраваннем”
У апошні дзень свайго візіту ў польскую сталіцу кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі браў удзел у міжнароднай канферэнцыі, падчас якой распавядаў пра становішча праваабаронцаў у Беларусі. І раптам падчас яго выступу паступіў званок пра замініраванне памяшкання, у якім праходзіла мерапрыемства.
11.07.2014 Кіраўнік польскай дыпламатыі запэўніў у далейшай падтрымцы беларускіх НДА
11 ліпеня візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву працягнуўся тэлеканферэнцыяй з амбудсменам Польшчы, сустрэчай у МЗС, гутаркай з рэдакцыяй «Газеты выборчай» і прадстаўнікамі беларускай суполкі.










