31.10.2014 “Праз выдварэнне Алены Танкачовай з Беларусі ўлады толькі павялічаць узровень недаверу да сябе”
Кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі разглядае рашэнне ўладаў аб пазбаўленні віда на жыхарства і верагоднае выдварэнне з краіны сваёй калегі Алены Танкачовай як расправу з актыўнай праваабаронцай, якая прафесійна працуе на карысць Беларусі.
23.10.2014 Алесь Бяляцкі: Пазіцыя Швецыі ў дачыненні да Беларусі застанецца нязменнай
Пад час працоўнага візіту ў Швецыю, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі 23 кастрычніка сустрэўся з міністрам замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм.
21.10.2014 Сітуацыя з правамі чалавека і становішча праваабаронцаў у Беларусі абмяркоўваецца на Генасамблеі ААН
У рамках 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніка будзе прадстаўлены даклад Спецдакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэля Форста, 28 кастрычніка - даклад Спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці. Акрамя таго, пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы з удзелам праваабаронцаў.
17.10.2014 Выступ Алеся Бяляцкага на «Форуме 2000» у Празе
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Форум 2000», якая на гэтым тыдні адбылася ў Празе.
16.10.2014 Прэвентыўныя затрыманні: закон выкарыстоўваецца адвольна – дзеля выканання палітычнай замовы
Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай розным аспектам прэвентыўных затрыманняў у Беларусі, праваабаронцы агучылі адпаведныя заганы ў заканадаўстве, тыповыя злоўжыванні праваахоўнікаў і новыя тэндэнцыі ў святле праблемы.
15.10.2014 Далучайцеся да кампаніі за свабоду Паўла Вінаградава!
“Вясна” заклікае калегаў, сяброў і аднадумцаў далучыцца да кампаніі за свабоду грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава, чыя сітуацыя – сведчанне рэпрэсіўнасці і прававой несправядлівасці ў беларускай дзяржаве.
15.10.2014 FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць спынення пераследу грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць пратэст і абурэнне з нагоды незаконных дзеянняў уладаў Беларусі ў дачыненні да апазіцыйнага актывіста Паўла Вінаградава.
10.10.2014 Праваабаронцы: Мараторый на смяротнае пакаранне патрэбны найперш беларускаму грамадству
10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы далі выніковую прэс-канферэнцыю ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
09.10.2014 Карэл Шварцэнберг: Не разумею людзей, якія, пабачыўшы ХХ стагоддзе, падтрымліваюць смяротную кару
Вядомы чэшскі палітык і грамадскі дзеяч Карэл Шварцэнберг 8 кастрычніка ў Мінску браў удзел у праваабарончых мерапрыемствах разам з прадстаўнікамі еўрапейскіх амбасадаў, якія ўваходзяць у Працоўную групу па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.
06.10.2014 Маці нявінна пакаранага смерцю: «Дзякую Богу, што ўва мне не перамагло пачуццё помсты»
Страціўшы адзінага сына, нявінна пакаранага, яна стала маці для ўсіх вязняў камер смяротнікаў ва Узбекістане. Дабіўшыся адмены смяротнага пакарання ў сваёй краіне, змагаецца за яго адмену найперш у Беларусі. Тамара Чыкунова - ганаровы госць беларускага Тыдня супраць смяротнага пакарання і адна з гераінь фотапраекта "Вышэйшая мера".
02.10.2014 У Бахрэйне ізноў арыштаваны нядаўні палітвязень Набіл Раджаб
Прэзідэнту Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека і намесніку генеральнага сакратара FIDH пагражае да трох гадоў зняволення за нібыта абразлівыя твіты на адрас МУС. Пра гэта ў тэрміновым звароце паведамляе Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў.
30.09.2014 FIDH і "Вясна": даклад "Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі"
У новым сумесным дакладзе праваабаронцы уздымаюць праблему сістэматычнага выкарыстання ўладамі прэвентыўных затрыманняў актывістаў у Беларусі напярэдадні важных грамадскіх падзей для задушэння любой формы пратэсту.
29.09.2014 Алесь Бяляцкі: Уручэнне прэміі Гавела Анару Мамедлі – магутны сігнал азербайджанскім уладам
Кіраўнік “Вясны” падзяліўся сваімі ўражаннямі ад цырымоніі ўручэння прэміі Вацлава Гавела ў Радзе Еўропы ў Страсбургу.
25.09.2014 "Вясна" і FIDH прадставілі ў АБСЕ агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
24 верасня ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ПЦ "Вясна" і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека прадставілі агляд сітуацыі па правах чалавека ў Беларусі, у рамках якога быў прэзентаваны новы сумесны даклад - «Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі».
15.09.2014 Аляксандр Ярашук: У працоўных Беларусі толькі адно права - прыгоннае
Калі ўвесь цывілізаваны свет змагаецца за пастаянныя працоўныя месцы, усю Беларусь перавялі на часовыя ўмовы працы. Гэта яскравы палітычны захад з мэтай трымаць працоўных на кароткім ланцужку, зрабіць іх лаяльнымі і пакорлівымі.










