06.04.2015 Блог Валянціна Стэфановіча: Дэкрэт “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” ператварыў усіх грамадзянаў краіны ў “абавязаных асобаў”
У чарговы раз замест сур’ёзнай дыскусіі аб шляхах вываду эканомікі краіны з крызісу, аб рэфармаванні сістэмы аховы здароўя, пенсійнай рэформы, мы атрымліваем антыканстытуцыйны дакумент, які ўводзіць інстытут прымусовай працы ў межах усёй краіны.
03.04.2015 ПЦ “Вясна” патрабуе ад парламента скасавання артыкула 411 Крымінальнага кодэкса
Праваабаронцы працягваюць настойваць на тым, што ніхто не павінен двойчы несці пакаранне за адну і тую ж дзею.
30.03.2015 Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзвюх дзяржаўных моў
Новы выпуск праваабарончага відэапраекту “Кухня TV” прысвечаны праблематыцы роўнасці дзвюх дзяржаўных моў. У абмеркаванні прымаюць ўдзел намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, а таксама мовазнаўца Зміцер Саўка.
24.03.2015 Мікалай Дзядок: «Я хачу стаць апошнім асуджаным па артыкуле 411 КК»
Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе адкрыты ліст Мікалая Дзядка, у якім палітвязень звяртае ўвагу на грубыя парушэнні правоў чалавека, што знаходзіцца ў зняволенні, недахопы і перажыткі «папраўчых» устаноў, а таксама на несправядлівае пакаранне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.
19.03.2015 Чаму беларусаў палохаюць смяротнай карай?
Паводле старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, беларускія ўлады ўпарта хочуць даказаць, што пазіцыя аўтарытарызму мае права на існаванне ў еўрапейскім абсягу. Праваабаронца раіць прадстаўнікам ЕС і Рады Еўропы звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў нашай краіне і ацэньваць беларускае кіраўніцтва па ягоных справах.
17.03.2015 Беларусь: Адзіная зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя пад пагрозай ліквідацыі
Сумесная заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага Камітэта з нагоды судовага працэсу па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра, які пачнецца ў Магілёўскім абласным судзе 17 сакавіка.
13.03.2015 Кухня TV: Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты?
У абмеркаванні таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”, удзельнічаюць намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
09.03.2015 Блог Валянціна Стэфановіча: “МАКЕЙявелі Міністэрства замежных спраў”
Не так даўно Міністэрства замежных спраў прадставіла чарговы, трэці па ліку, даклад “Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету”. Для мяне, як праваабаронцы, дадзены артыкул уяўляе цікавасць з пункту гледжання разумення інстытута дзяржавы і суадносінаў гэтага інстытута з правамі чалавека ў разуменні міністра.
05.03.2015 Алесь Бяляцкі выступіў на паседжанні Рады па правах чалавека ААН у Жэневе (відэа)
5 сакавіка віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве.
03.03.2015 Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні
Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека.
03.03.2015 Савет па правах чалавека павінен узяць на сябе адказнасць за становішча з правамі чалавека ў Беларусі
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) выступіла з заявай напярэдадні 28-й Сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая 2 сакавіка адкрылася ў Жэневе, звяртаючы ўвагу аўтарытэтнага міжурадавага органа на пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі.
26.02.2015 Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы
26 лютага гарадскія ўлады Сіракузы (італьянскі рэгіён Сіцылія) прысвоілі беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства "горада міру і правоў чалавека".
26.02.2015 Валянцін Стэфановіч: "Вызвалення палітвязняў чакаць не прыходзіцца"
Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў вынікі судовага працэсу па справе Мікалая Дзядка, які скончыўся сёння ў Магілёўскай турме.
24.02.2015 Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты (відэа)
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў падчас прэзентацыі гадавога Дакладу Amnesty International у Рыме.
24.02.2015 Еўрасаюз не збіраецца ігнараваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч распавёў пра змест сустрэчы з прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза, якая праходзіла 24 лютага ў офісе Еўракамісіі ў Мінску.










