18.05.2015 Падпішыце петыцыю: Свабоду палітвязням у Беларусі!
Праваабарончы цэнтр “Вясна”, швейцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco – Партнёрства за правы чалавека і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House 18 траўня апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных.
14.05.2015 Пытанні, узнятыя праваабаронцам наконт законапраекту “Аб альтэрнатыўнай службе”, заканадаўцы праігнаравалі
Прыняты ў другім чытанні Законапраект "Аб альтэрнатыўнай службе" не апраўдаў чаканняў праваабарончай супольнасці краіны, паколькі носіць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да асобаў, якія адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы паводле матываў сумлення.
11.05.2015 Сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі нечакана зацікавіліся венгерскія палітыкі
11 траўня ў Будапешце з кіраўніком ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім сустрэліся дзяржсакратар па еўрапейскіх і міжнародных справах Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі Гергель Праюла (Gergely Proehle) і палітык, у мінулым міністр замежных спраў і еўракамісар па рэгіянальным развіцці, Петэр Балаж (Pеter Balаzs).
06.05.2015 Валянцін Стэфановіч: Варта нагадаць Мінюсту пазіцыю КПЧ ААН адносна нерэгістрацыі “Вясны”
Некаторыя групы спекулююць на сваім статусе незарэгістраваных па палітычных матывах грамадскіх аб’яднанняў, заявіла ў Жэневе падчас праходжання Беларуссю Універсальнага перыядычнага агляду прадстаўніца Мінюсту Ганна Шпак. Намеснік кіраўніка “Вясны” палічыў незалішнім у гэтай сітуацыі нагадаць чыноўнікам Мінюсту гісторыю з нерэгістрацыяй праваабарончага цэнтра.
06.05.2015 Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы (відэа)
Каб зразумець, што ўлады Беларусі ў чарговы раз паспрабавалі адмахнуцца ад дыялогу па сутнасці, дастаткова суаднесці некаторыя тэзісы выступу афіцыйнай дэлегацыі падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) ў Савеце па правах чалавека ААН з адпаведнымі пунктамі альтэрнатыўнага дакладу праваабарончых арганізацый.
04.05.2015 Кухня TV: Досвед Вялікабрытаніі на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі Дэвід Спаерз дзеліцца досведам сваёй краіны ў пытанні адмены такога жорсткага віда пакарання як смяротная кара.
04.05.2015 У Савеце па правах чалавека ААН абмеркавалі справаздачу Беларусі ў межах UPR
У часе інтэрактыўнага дыялогу беларускай дэлегацыі з іншымі дзяржавамі найбольшая ўвага была нададзеныя праблеме сьмяротнага пакараньня, неабходнасьці падпісаньня Беларусьсю канвенцыі па правах інвалідаў, статуту міжнароднага крымінальнага суду ды іншых міжнародных дакументаў па правах чалавека, праблеме палітычных вязьняў, прадухіленьня катаваньняў, свабоды сходаў і асацыяцыяў, свабоды слова.
30.04.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2015
Нягледзячы на працяг працэсу інтэнсіфікацыі знешнепалітычных сувязяў МЗС Беларусі з ЕС і ЗША, ніякіх пазітыўных зменаў у галіне правоў чалавека ўнутры краіны ў красавіку не назіралася.
22.04.2015 Валянцін Стэфановіч: Палітычнай волі на выкананне ўмоваў сяброўства Беларусі ў Савеце Еўропы няма
Пра гэта намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" заявіў на паседжанні камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Слуханні праходзілі ў рамках падрыхтоўкі дакладу спецдакладчыка ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.
18.04.2015 Крызіс правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі ў АБСЕ
Пра беларускую сітуацыі 17 красавіка ў Вене гаварылі на паралельным мерапрыемстве ў рамках Дадатковага паседжання па пытаннях чалавечага вымярэння, прысвечанага свабодзе мірных сходаў і асацыяцый.
16.04.2015 Алесь Бяляцкі ў Еўрапарламенце: Адмяняць санкцыі супраць Беларусі няма рэзону, пакуль застаюцца палітвязні (відэа)
16 красавіка кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі разам са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасці ўзяў удзел у паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента. Праваабаронца заклікаў ЕС працягваць ціск на беларускія ўлады.
15.04.2015 Праваабаронцы: Удзел Беларусі ў працэдуры УПА дае спадзяванні на змены
Універсальны перыядычны агляд – адзін з нешматлікіх механізмаў ААН, які прызнаюць беларускія ўлады. Працэдура УПА прадугледжвае магчымасць узаемадзеяння ўладаў з грамадзянскай супольнасцю. Працэс такога ўзаемадзеяння пакуль далёка не дасканалы, аднак праваабаронцы імкнуцца скарыстоўваць пляцоўку УПА для прасоўвання неабходных зменаў.
15.04.2015 Алесь Бяляцкі сустрэўся з Ёханасам Ханам напярэдадні візіту еўракамісара ў Мінск
15 красавіка ў Бруселі адбылася ранішняя сустрэча кіраўніка ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханасам Ханам.
14.04.2015 Новы прэзідэнцкі дэкрэт у Беларусі "стымулюе" працаздольнасць грамадзянаў шляхам штрафу і пазбаўлення волі
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнай адмены дэкрэта прэзідэнта аб папярэджанні "сацыяльнага ўтрыманства" ў сувязі з яго неадпаведнасцю міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы ў галіне правоў чалавека.
07.04.2015 Кухня TV: У Беларусі ўведзена надзвычайнае становішча? (відэа)
У абмеркаванні тэмы прымаюць удзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама старшыня РПГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" Алег Гулак.










