02.12.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2015
На працягу лістапада якіх-небудзь сістэмных зменаў, якія сведчаць пра гатоўнасць уладаў Беларусі да якаснага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, зафіксавана не было.
02.12.2015 Тры месяцы на перакананне: ЕС павінен дамагчыся ад Беларусі абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях у лютым 2016 г.
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуліся з адкрытым лістом да Еўрасаюза.
30.11.2015 Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС
Аднаўленне дыялогу паміж ЕС і Беларуссю паспрыяе больш шырокаму абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання. Такое спадзяванне выказаў у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз.
24.11.2015 Алесь Бяляцкі: У амерыканскіх палітыкаў і грамадскіх актывістаў існуе інтарэс да Беларусі
Кіраўнік ПЦ “Вясна” днямі вярнуўся з Вашынгтону, дзе ў яго адбыўся шэраг сустрэчаў з членамі кангрэсу, сенатарамі, чыноўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту і няўрадавымі арганізацыямі ЗША.
17.11.2015 “Вясна”: цкаванне Андрэя Бандарэнкі ў калоніі звязанае з ягонай папярэдняй праваабарончай дзейнасцю
Зварот Праваабарончага цэнтру “Вясна” да начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па пытанні умоваў утрымання ў зняволенні былога кіраўніка «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.
14.11.2015 FIDH пра тэракты ў Парыжы: Подламу чарговаму нападу падверглася ўсё чалавецтва
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), рашуча і безумоўна асуджаючы тэракты ў Парыжы і Сан-Дэні, далучаецца да заклікаў да салідарнасці з усімі грамадзянамі, супраць застрашэння і за захаванне грамадзянскіх свабодаў, дэмакратыі і імкнення жыць у адзінстве.
12.11.2015 ПЦ “Вясна” накіраваў у Вярхоўны суд запыт па справе Міхаіла Жамчужнага
Інфармацыя з Вярхоўнага суда можа паўплываць на ацэнку праваабаронцамі матываў крымінальнага пераследу Міхаіла Жамчужнага і дазволіць зрабіць выснову, ці звязаны гэты пераслед з яго праваабарончай дзейнасцю.
02.11.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2015
Нягледзячы на агульную станоўчую тэндэнцыю, якая назіралася на працягу апошніх трох месяцаў, у кастрычніку зафіксавана павелічэнне выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў арганізатараў і ўдзельнікаў мірных сходаў, а таксама выпадкаў адвольных затрыманняў.
15.10.2015 Ігар Аліневіч: Турэмшчыкі баяцца толькі аднаго – моцы (відэа)
ПЦ "Вясна" правёў інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены за кратамі і праблемы, з якімі яны там сутыкнуліся. Наступныя сведчанні ад Ігара Аліневіча.
12.10.2015 Праваабаронцы прадставілі вынікі маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў (відэа, аўдыё)
12 кастрычніка ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў прэзідэнта.
11.10.2015 Старшыня УВК замежнаму журналісту: Не здымайце, вы парушаеце правы чалавека! (ВІДЭА)
Карэспандэнт польскага інтэрнэт-выдання Eastbook.eu прадставіла праваабаронцам відэа, на якім бачна, як сябры УВК №6 Першамайскага раёна перашкаджалі ёй здымаць падлік галасоў. Пры гэтым старшыня камісіі Наталля Куноўская пагражала міліцыяй.
10.10.2015 Выніковая справаздача па датэрміновым галасаванні
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
10.10.2015 Справаздача па выніках назірання за чацвертым днём датэрміновага галасавання
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
09.10.2015 Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
09.10.2015 У вырашэнні праблемы смяротнай кары ў Беларусі важная міжнародная салідарнасць (відэа)
Пра гэта ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі, якую 9 кастрычніка ў Мінску праваабаронцы правялі з нагоды Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.










