17.02.2016 Праваабаронцы прапануюць ЦВК экспертнае садзейнічанне
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай прапановы, звязаныя са стварэннем экспертнай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі.
12.02.2016 “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі "Агоры"
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі ў судовым парадку вядомай расійскай праваабарончай арганізацыі “Агора”.
10.02.2016 Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт (відэа)
Пасля прэм’еры стужкі “Нястомнае сэрца” (A Heart That Never Dies) скандынаўскіх дакументалістаў Эрлінга Боргена і Тома Хэйнэмана ў Осла, прайшлі тэлевізійныя паказы ў Даніі, Швецыі і Нарвегіі. За гэты час фільм атрымаў узнагароду італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.
09.02.2016 Спецдакладчык ААН па Беларусі: “Ніякіх зменаў у змрочнай сітуацыі з правамі чалавека з часу прэзідэнцкіх выбараў”
“На працягу апошніх чатырох месяцаў у Беларусі не адбылося аніякіх зменаў, накіраваных на змену рэпрэсіўных законаў і практыкі, у той час як з’явіліся шматлікія выпадкі новых парушэнняў асноўных правоў”, — адзначыў сп. Міклаш Харасці ў апублікаванай сёння заяве.
05.02.2016 Кухня TV: Як змагацца з міліцэйскім гвалтам. Парады праваабаронцаў
У чарговым выпуску "Кухня TV" праблему гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі абмяркоўваюць праваабаронцы ПЦ "Вясна" намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Павел Сапелка і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
03.02.2016 Жанна Літвіна і Алесь Бяляцкі сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрасаюза ў Бруселі
Візіт праваабаронцаў у Брусель адбываецца напярэдадні прыняцьця рашэньня Еўрасаюза па санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і выбарчыя фальсіфікацыі. Пытаньне будзе абмяркоўвацца Радай ЕС па замежных справах 15 лютага.
02.02.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2016 г.
На працягу месяца адзначаныя пэўныя негатыўныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з трыма апошнімі месяцамі мінулага года.
29.01.2016 Арышт з маёмасці Алеся Бяляцкага зняты, паколькі быў накладзены “памылкова”
Праваабаронца 28 студзеня атрымаў адказ з аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна г. Мінска, куды абскарджваў пастанову пра накладання арышту на долю ў кватэры, дзе ён пражывае з сям'ёй.
28.01.2016 Узгодненая пазіцыя праваабаронцаў адносна прыярытэтаў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння міжнародных партнёраў з Беларуссю
Лічым далейшае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека галоўным прыярытэтам як у працы беларускіх праваабаронцаў, так і для міжнародных партнёраў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння з Беларуссю.
22.01.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2015 г. Аналітычны агляд
У цэлым, ніякіх сістэмных зменаў, скіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на працягу 2015 года, не адбылося. Асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы заставаліся абмежаванымі на заканадаўчым узроўні. Нягледзячы на агульнае зніжэнне маштабу рэпрэсій, узровень кантролю над грамадствам заставаўся вельмі высокім.
18.01.2016 Праз чатыры гады пасля прысуду ўлады вырашылі пазбавіць Алеся Бяляцкага месца жыхарства (+дакумент)
Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў пастанову аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна горада Мінска аб тым, што на долю кватэры, у якой ён пражывае з сям'ёй, накладзены арышт.
04.01.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2015
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый працягваюць заклікаць улады краіны распачаць шэраг захадаў аднаўленчага характару, накіраваных на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, якія б прадэманстравалі зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-еўрапейскіх адносінаў.
24.12.2015 Віншуем з Калядамі і Новым годам!
Шаноўныя сябры, калегі і аднадумцы, няхай 2016-ы будзе шчодрым на cветлыя імгненні і радасныя падзеі. Зычым усім моцнага здароўя і дабрабыту, жыццесцвярджальнай энэргіі і натхнення, плёну ва ўсіх справах і здзяйснення мараў! Будзем аптымістамі і салідарнымі!
09.12.2015 Праваабаронцы заклікаюць дзяржаву да прыняцця першачарговых мер аднаўленчага характару
Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, зыходзячы з зацікаўленасці ў развіцці беларуска-еўрапейскіх адносін і ўмацавання і абарон правоў чалавека ў нашай краіне, заклікаем дзяржаву ўжо ў бліжэйшы час прыняць меры аднаўленчага характару.
07.12.2015 Праваабарончыя арганізацыі Беларусі лічаць заснавальніка Установы «Платформа» Міхаіла Жамчужнага палітвязнем
Мы не выключаем, што магчымыя супрацьпраўныя паводзіны Жамчужнага маглі стаць вынікам правакацыі злачынства - падбухторвання, схілення, заахвочвання ў прамой або ўскоснай форме да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.










