19.06.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 чэрвеня
Назіранне вядуць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
18.06.2016 Amnesty International настойвае на падаўжэнні мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі
Вызваленне некалькіх асуджаных у палітычна матываваных працэсах у 2015 годзе і пасрэдніцтва Беларусі ў перамовах па канфлікце на ўсходзе Украіны не павінны засланяць жахлівую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, а асноўныя грамадзянскія правы рэзка абмежаваныя заканадаўствам, заяўляе ўплывовая праваабарончая арганізацыя.
17.06.2016 Двух анархістаў адпусцілі з-пад варты ў статусе падазраваных
Двух актывістаў анархісцкага руху, затрыманых у сувязі з акцыяй супраць БТ, адпусцілі з-пад варты пад абавязальніцтва аб яўцы. Зараз яны знаходзяцца ў статусе падазраваных па справе, узбуджанай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу "Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў".
17.06.2016 Праваабаронцы "не так зразумелі" паклёп прэзідэнта
У Бішкеку хуткаплынна скончыўся працэс па пазове праваабаронцаў Талекан Ісмаілавай і Азізы Абдзірасулавой да прэзідэнта Кыргызстана. Няхай зыход суда быў даволі прадказальны, але сам факт падобнага судовага разбіральніцтва для Беларусі ў прынцыпе немагчымы.
15.06.2016 Прававы аналіз працэсу імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ пры правядзенні парламенцкіх выбараў 2016
Экспертныя заключэнні кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па палажэннях ЦВК, якія датычацца парадку ўтварэння выбарчых камісій і парадку накіравання назіральнікаў у выбарчыя камісіі.
14.06.2016 ПЦ “Вясна” патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса
На падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных нормаў, патрабуем гарантаваць Эдуарду Пальчысу права на абарону, у тым ліку неадкладна дапусціць да яго адваката, і забяспечыць яму належныя ўмовы ўтрымання і абыходжання. Нагадваем, што падчас зняволення ўся адказнасць за асабістую недатыкальнасць, фізічны і псіхалагічны стан здароўя затрыманага ўскладаецца на ўлады Рэспублікі Беларусь.
13.06.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 7- 12 чэрвеня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
03.06.2016 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць палітычны пераслед актывіста Паўла Вінаградава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойліва заклікае улады неадкладна спыніць вытворчасць па справе устанаўлення прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава;
01.06.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2016
Цягам траўня намеціліся некаторыя негатыўныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднімі месяцамі.
26.05.2016 Праваабаронцы заклікаюць сусветную супольнасць падтрымаць падаўжэнне мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі
30 чэрвеня 2016 году краіны-сябры Савета па правах чалавека ААН будуць галасаваць "за" ці "супраць" падаўжэння мандата Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. У сувязі з гэтым FIDH заклікае краіны, яшчэ не вызначылі сваю пазіцыю, да падтрымкі дадзенага мандата і праводзіць з гэтай нагоды шырокую інфармацыйную кампанію.
24.05.2016 Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека ЕС - Беларусь
Праваабаронцы канстатуюць адсутнасць істотнага прагрэсу і сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і заклікаюць урад наладзіць дыялог паміж дзяржаўнымі інстытутамі і праваабарончымі арганізацыямі і ва ўзгадненні з імі распрацаваць Нацыянальны план па правах чалавека.
20.05.2016 Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы віншуе "Вясну" з 20-годдзем
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека на чале з Карымам Лахіджы далучылася да віншаванняў з нагоды 20-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна».
06.05.2016 Заява з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць непрапарцыйнай мерай пераследу сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў выглядзе ўтрымання пад вартай за падзеі 29 красавіка 2016 года.
02.05.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2016
Нягледзячы на тое, што ўсе несанкцыянаваныя мірныя сходы на працягу месяца прайшлі без ўмяшання органаў правапарадку і не былі гвалтоўна спыненыя, удзельнікаў і арганізатараў дадзеных акцыяў па-ранейшаму прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.
02.05.2016 Алесь Бяляцкі чакае ўжо чатыры месяцы. Уладзімір Макей маўчыць
Напрыканцы мінулага года Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных спраў Уладзіміру Макею зварот з заклікам выканаць патрабаванні Камітэта па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага. Адказу на зварот міністр не даў дагэтуль.










