Праваабаронцы крытыкуюць Лідзію Ярмошыну за “палітычныя якасці”

08.07.2016 Праваабаронцы крытыкуюць Лідзію Ярмошыну за “палітычныя якасці”

Тэрмін “палітычныя якасці”, тлумачэння якога няма ў выбарчым заканадаўстве і які пры гэтым з’яўляецца важным крытэрам адбору асобаў у выбарчыя камісіі, мусіць быць прыбраны з Пастановы ЦВК №18, лічыць аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка.

Amnesty International: Беларусь выкарыстоўвае тэлекамунікацыйныя кампаніі для барацьбы з іншадумствам

07.07.2016 Amnesty International: Беларусь выкарыстоўвае тэлекамунікацыйныя кампаніі для барацьбы з іншадумствам

У даклад міжнародных праваабаронцаў увайшлі факты пра незаконнае блакаванне сайта ПЦ "Вясна" і выкарыстанне skype-перапіскі кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага з мэтай кампраметацыі праваабаронцаў.

Назіральнікі прапаноўваюць Лідзіі Ярмошынай стварыць беларускамоўную версію сайта ЦВК

06.07.2016 Назіральнікі прапаноўваюць Лідзіі Ярмошынай стварыць беларускамоўную версію сайта ЦВК

Гэты антыдыскрымінацыйны крок асабліва важны, паколькі суб’екты выбарчага працэсу актыўна карыстаюцца беларускай мовай, лічыць аўтар звароту Валянцін Стэфановіч.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2016

04.07.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2016

Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаў ўлады Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць патрабаванням канвенцыі № 29 МАП. Дадзенае заключэнне было зроблена па выніках разгляду беларускага пытання на 105-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

Новая рэзалюцыя ААН з'яўляецца напамінам пра тое, што крытычнае становішча ў галіне правоў чалавека ў краіне застаецца

01.07.2016 Новая рэзалюцыя ААН з'яўляецца напамінам пра тое, што крытычнае становішча ў галіне правоў чалавека ў краіне застаецца

Падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка ААН - адзінага інструмента міжнароднай супольнасці па маніторынгу захавання правоў чалавека ў Беларусі - дазволіла Савету падкрэсліць неабходнасць працягваць назіранне за дзеяннямі беларускага ўрада.

Аналітычная справаздача па выніках назірання за фарміраваннем  тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій

01.07.2016 Аналітычная справаздача па выніках назірання за фарміраваннем тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій

Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэраў для прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій па-ранейшаму робіць магчымым суб’ектыўны падыход да персанальнага складу гэтых камісій. Доля прадстаўнікоў палітычных партый у складзе ТВК і АВК па-ранейшаму застаецца нязначнай.

Суды за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

30.06.2016 Суды за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

Суд Маскоўскага раёна Менска разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

Алесь Бяляцкі: Улады баяцца любых праяваў актыўнасці праваабаронцаў

29.06.2016 Алесь Бяляцкі: Улады баяцца любых праяваў актыўнасці праваабаронцаў

Нерэгістрацыю гендэрнага цэнтра ў Магілёве кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” расцэньвае як упартае нежаданне ўладаў прызнаваць любыя праблемы з правамі чалавека ў Беларусі.

Amnesty International патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд Паўлу Вінаградаву

27.06.2016 Amnesty International патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд Паўлу Вінаградаву

Уплывовая праваабарончая арганізацыя асуджае адвольнае пакаранне беларускага актывіста і заклікае ўлады скасаваць прэвентыўны нагляд, накладзены на Паўла Вінаградава.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20-26 чэрвеня

26.06.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20-26 чэрвеня

Выбарчая кампанія застаецца ў беларускім грамадстве малапрыкметнай падзеяй, нягледзячы на пэўную актывізацыю дзейнасці палітычных рухаў і партый.

Уладзімір Лабковіч: Заява Ярмошынай не юрыдычная, а палітычная

24.06.2016 Уладзімір Лабковіч: Заява Ярмошынай не юрыдычная, а палітычная

Старшыня ЦВК публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе, і гэтая заява адлюстроўвае сённяшні падыход уладаў да правядзення выбараў, канстатуе эксперт “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”.

Смяротнае пакаранне: Беларусь пакуль па-за глабальнай тэндэнцыяй

23.06.2016 Смяротнае пакаранне: Беларусь пакуль па-за глабальнай тэндэнцыяй

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які разам з калегамі бярэ удзел у 6-ым Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання ў Осла, распавёў пра асноўныя тэндэнцыі, што абмяркоўваюцца на глабальным форуме.

Міклаш Харасці: Зноў заклікаю ўлады Беларусі ўзаемадзейнічаць са спецдакладчыкам ААН

21.06.2016 Міклаш Харасці: Зноў заклікаю ўлады Беларусі ўзаемадзейнічаць са спецдакладчыкам ААН

21 чэрвеня ў Жэневе ў межах 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклашам Харасці.

FIDH заклікае да рашучых і скаардынаваных дзеянняў супраць смяротнага пакарання

21.06.2016 FIDH заклікае да рашучых і скаардынаваных дзеянняў супраць смяротнага пакарання

“З нагоды 6-га Сусветнага кангрэса, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі паўтараюць свой заклік да ўсеагульнай адмены гэтай бесчалавечнай практыкі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. Сусветны кангрэс павінен паслаць выразны сігнал: усеагульная адмена смяротнага пакарання неабходная дзеля вяршэнства правасуддзя ва ўсім свеце”, - заявіў прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы.

У Осла пачынаецца Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

20.06.2016 У Осла пачынаецца Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

6-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пройдзе ў Осла (Нарвегія) з 21 па 23 чэрвеня. Беларусь на кангрэсе традыцыйна прадстаўляе кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства