30.07.2016 Аналітычная справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэрыяў для прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій па-ранейшаму робіць магчымым суб’ектыўны падыход да персанальнага складу гэтых камісій; Пастанова ЦВК № 18 на практыцы не паспрыяла большаму палітычнаму плюралізму
29.07.2016 У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае?
Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Мінску да суда, распавяла Праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра намер абскардзіць умовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.
28.07.2016 Празрыстае фінансаванне ўсіх этапаў выбарчай кампаніі - крок да справядлівых выбараў
У межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” юрыст Павел Сапелка прааналізаваў магчымасці ўдзельнікаў парламенцкіх выбараў пры падрыхтоўцы і правядзенні электаральнай кампаніі праз прызму нормаў выбарчага заканадаўства, якія рэгулююць пытанні фінансавання, і суаднёс іх з міжнароднымі стандартамі ў гэтай галіне. Выявіліся сітуацыі, якія ўказваюць на няроўнасць кандыдатаў.
26.07.2016 "Арганізатарамі выбараў у Беларусі фактычна з'яўляюцца праўладныя грамадскія аб'яднанні"
Паводле ЦВК, найбольшую колькасць вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі маюць грамадскія арганізацыі — 49,9%. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у каментары Свабодзе назваў гэта "спецыфікай палітычнай сістэмы Беларусі".
25.07.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 ліпеня
Выбарчая кампанія працягвае заставацца малапрыкметнай для беларускага грамадства; дзяржаўныя СМІ змяшчаюць афіцыйныя матэрыялы ЦВК і артыкулы пра патэнцыйных праўладных кандыдатаў у дэпутаты.
22.07.2016 ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага ў зняволенні
Адпаведны зварот кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі 22 ліпеня накіраваў міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору Беларусі.
20.07.2016 Праваабаронцы “Вясны” дзеляцца ўспамінамі пра Паўла Шарамета (фота)
Апошні раз прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна” бачыліся з журналістам Паўлам Шараметам напачатку бягучага года ў Вільні, падчас сустрэчы беларускіх і міжнародных праваабаронцаў.
20.07.2016 RIP. У Кіеве забіты журналіст Павел Шарамет
Сёння раніцай у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў вядомы беларускі і расійскі журналіст, заснавальнік «Беларускага партызана», былы вязень сумлення Павел Шарамет. Крыніцы з праваахоўных органаў Украіны паведамляюць, што ў машыне адназначна спрацавала выбуховае прыстасаванне.
19.07.2016 "Палітычныя якасці" пры адборы прэтэндэнтаў у УВК застануцца вызначальнымі (відэа)
Бягучая выбарчая кампанія не стане выключэннем: у выбаркамах, як і раней, будуць засядаць лаяльныя. Юрыст Павел Сапелка каментуе адказ кіраўніцы ЦВК на сваю прапанову адмовіцца пры адборы сябраў УВК ад такога крытэру як "палітычныя якасці".
18.07.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 11-17 ліпеня
Назіраюцца перашкоды ў дзейнасці доўгатэрміновых назіральнікаў, выяўленыя факты правядзення закрытых пасяджэнняў ВК без запрашэння назіральнікаў.
15.07.2016 Генпракуратура давяла справу па факце смерці ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна да суда
Генеральная пракуратура завяршыла расследаванне справы па факце смерці ў СІЗА №1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна. Неўзабаве крымінальная справа будзе накіраваная ў суд.
14.07.2016 Міжнародныя праваабаронцы апасаюцца за жыццё вязня сумлення Азімжана Аскарава
Эксперты заяўляюць пра дрэнны стан здароўя праваабаронцы, асуджанага на пажыццёвы тэрмін, і выказваюць апасенні з нагоды яго далейшага зняволення насуперак патрабаванню Камітэта па правах чалавека ААН.
13.07.2016 Расійская актывістка Марыя Рымар застаецца пад арыштам
13 ліпеня транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Следчага камітэта аб вызваленні Марыі Рымар пад заклад.
11.07.2016 Аналітычная справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп
Пераважная большасць ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваныя. Адмоўлена толькі 15 групам, што ў працэнтных адносінах менш за колькасць адмоваў на парламенцкіх выбарах 2012 г.
11.07.2016 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць вызвалення калегі з Бахрэйна Набіла Раджаба
12 ліпеня ў Бахрэйне пачынаецца судовы працэс па справе вядомага праваабаронцы Набіла Раджаба, які можа быць прысуджаны да больш чым 10-ці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачваннях, звязаных з каментарамі ў сацыяльнай сетцы Twitter. 26 праваабарончых НДА выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.










