Анонс мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

03.10.2016 Анонс мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Мерапрыемствы праваабарончага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка, адбудуцца не толькі ў краіне, але і ў замежжы.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2016

03.10.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2016

Негатыўнай тэндэнцыяй верасня стала аднаўленне практыкі адвольных затрыманняў палітычных актывістаў.

Андрэй Палуда ў АБСЕ: "Двое з 16 асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі з 2009 года - прадстаўнікі рома"

29.09.2016 Андрэй Палуда ў АБСЕ: "Двое з 16 асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі з 2009 года - прадстаўнікі рома"

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда прыняў удзел у працоўнай сесіі «Талерантнасць і недыскрымінацыя, у тым ліку рома і сінці, уключаючы рэалізацыю Плана дзеянняў АБСЕ па паляпшэнні становішча рома і сінці» на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

Прызначана дата суда над Дзмітрыем Паліенкам

26.09.2016 Прызначана дата суда над Дзмітрыем Паліенкам

Стала вядома, што суд над Дзмітрыем Паліенкам пачнецца 11 кастрычніка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Кіраўнік "Вясны": Уладзе не падабаецца, што праваабаронцы змагаюцца за праўду і справядлівасць

23.09.2016 Кіраўнік "Вясны": Уладзе не падабаецца, што праваабаронцы змагаюцца за праўду і справядлівасць

23 верасня старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі з калегамі з краінаў былога СССР прыняў удзел у мерапрыемстве "Постсавецкая судовая ўлада: інструмент для адпраўлення правасуддзя або інструмент прыгнёту? Адсутнасць незалежнасці судовай сістэмы і пераслед праваабаронцаў ва ўсходняй частцы рэгіёну АБСЕ" ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

Алесь Бяляцкі: Грамадзянскі кантроль не дазваляе ўладам прыўкрасіць сітуацыю

22.09.2016 Алесь Бяляцкі: Грамадзянскі кантроль не дазваляе ўладам прыўкрасіць сітуацыю

22 верасня беларускія праваабаронцы ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні правялі паралельнае мерапрыемства па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

19.09.2016 Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

ПЦ "Вясна" на штогадовай канферэнцыі АБСЕ, якая пройдзе з 19 па 30 верасня ў Варшаве, будуць прадстаўляць Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Андрэй Палуда.

ДВП ухіліўся ад адказу наконт суіцыдаў у калоніі ў Навасадах. На чарзе пракуратура

16.09.2016 ДВП ухіліўся ад адказу наконт суіцыдаў у калоніі ў Навасадах. На чарзе пракуратура

Асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў ПК-14, сцвярджаюць аб учыненых за кароткі прамежак часу чатырох самагубствах і дзвюх спробах самагубства ў атрадзе 18 калоніі. Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць праверкі гэтай інфармацыі.

Леанід Кулакоў: Я проста ў шоку ад паклёпу міліцыі

15.09.2016 Леанід Кулакоў: Я проста ў шоку ад паклёпу міліцыі

Сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” днямі паведаміў аб тым, што пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня былі затрыманыя назіральнікі кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў і Мая Навумава.

Міклаш Харасці: “Касметычныя змены на фоне парушэнняў”

15.09.2016 Міклаш Харасці: “Касметычныя змены на фоне парушэнняў”

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці выказаў сваё стаўленне да праведзеных у краіне парламенцкіх выбараў у адмысловай заяве, апублікаванай на сайце офіса ААН у Жэневе.

Туркменскі дысідэнт Чары Анамурадаў вярнуўся ў Швецыю і знаходзіцца ў бяспецы

14.09.2016 Туркменскі дысідэнт Чары Анамурадаў вярнуўся ў Швецыю і знаходзіцца ў бяспецы

Генпракуратура Беларусі вызваліла Чары Анамурадава, выдачы якога патрабаваў Туркменістан. Сёння дысідэнт вярнуўся ў Швецыю, чыё грамадзянства ён мае. Прычыны такога рашэння Генпракуратуры пакуль невядомыя.

Перадвыбарчыя абяцанні і спробы ЦВК прадэманстраваць паляпшэнні не прывялі да прагрэсу

13.09.2016 Перадвыбарчыя абяцанні і спробы ЦВК прадэманстраваць паляпшэнні не прывялі да прагрэсу

На прэс-канферэнцыі ў Мінску каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Гулак і Уладзімір Лабковіч прадставілі сваю ацэнку парламенцкай кампаніі - 2016.

Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання

12.09.2016 Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання

Назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

ЦВК таемна прыняла пастанову аб змяншэнні колькасці назіральнікаў пры выбаркамах

11.09.2016 ЦВК таемна прыняла пастанову аб змяншэнні колькасці назіральнікаў пры выбаркамах

Напярэдадні асноўнага дня галасавання ЦВК змяніла парадак накіравання ў выбаркамы назіральнікаў, дазволіўшы прысутнасць толькі адной даверанай асобы кандыдата на ўчастку. Назіральнікі расцэньваюць гэта як палітычны крок, скіраваны на зніжэнне празрыстасці падліку галасоў.

Фінальная справаздача па выніках назірання за датэрміновым галасаваннем

11.09.2016 Фінальная справаздача па выніках назірання за датэрміновым галасаваннем

Практыка правядзення датэрміновага галасавання застаецца адной з сістэмных праблем выбарчага працэсу і стварае шырокія магчымасці для выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу і іншых маніпуляцый. У сувязі з гэтым рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ ў частцы зменаў працэдур датэрміновага галасавання застаюцца актуальнымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства