16.01.2017 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў абарону Кірыла Казачка
Міжнародная арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот з чарговым заклікам да прэзідэнта Лукашэнкі спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
15.01.2017 “Каб законы выконваліся, а правы шанаваліся”. Алесь Бяляцкі заклікаў да новага непалітычнага аб’яднання
На вечарыне памяці Вацлава Гавела ў Мінску 14 студзеня праваабаронца нагадаў пра асноўныя задачы ўдзельнікаў “Хартыі 77” і заклікаў “светлыя галовы” Беларусі да аб’яднання ў аналагічны рух.
13.01.2017 Нuman Rights Watch аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: станоўчая рыторыка не падмацоўвалася рэальным паляпшэннем
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Нuman rights watch" апублікавала штогадовы Сусветны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека за 2016 год. Частка дакладу прысвечаная парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
12.01.2017 Андрэю Бандарэнку прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па артыкуле 411 КК
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, 11 студзеня Андрэю Бандарэнка было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
09.01.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2016
На працягу месяца ПЦ "Вясна" было зафіксавана некалькі фактаў прымянення прымусовай працы ў шэрагу раёнаў Менскай вобласці, што ў сукупнасці з раней зафіксаванымі фактамі сведчыць пра сістэмны і сістэматычны характар прымянення прымусовай працы ў краіне.
30.12.2016 Няхай Новы год будзе добрым і без усялякага страху!
Шаноўныя сябры, калегі і аднадумцы, віншуем усіх з Новым годам і Калядамі!
28.12.2016 Жыхар Мазыра прыгавораны да смяротнага пакарання
Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Беларусі. 39-гадовы жыхар Мазыра Кірыл Казачак прызнаны вінаватым у забойстве ўласных дзяцей і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, паведамляе БелаПАН.
27.12.2016 Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Зміцеру Паліенку
27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу па апеляцыйнай скарзе ўдзельніка велапрабегу “Крытычная маса” Зміцера Паліенкі, асуджанага на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Прысуд актывісту ўступіў у законную сілу.
26.12.2016 Уладзіміра Кондруся асудзілі да 1,5 года абмежавання волі і прымусовага лячэння
26 снежня ў судзе Маскоўскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць удзельніка Плошчы-2010 Уладзіміра Кондруся. Пракурор запрасіла пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з абавязковым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.
22.12.2016 Міхаіла Жамчужнага змясцілі ў ПКТ за абскарджванне спагнанняў
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя прычыны пераводу палітвязня Міхаіла Жамчужнага, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, у памяшканне камернага тыпу.
19.12.2016 Марафон лістоў у Беларусі 21 снежня
Валантэрская Служба «Вясны» прапануе зрабiць добрую справу і далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.
16.12.2016 “Пераўвільгатненне глебы” - падстава для прымусовай працы?
Пракуратура Мінскай вобласці і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама таксама не знайшлі падстаў для правядзення праверкі па факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
13.12.2016 Андрэй Палуда: Канферэнцыя адбываецца на фоне прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў
Праваабаронцы "Вясны" прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне”, якую арганізуе Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
13.12.2016 “Некалядныя” пасланні ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”
Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы накіравалі звароты да ўсіх 110-ці дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне.
10.12.2016 “За нашы і вашы правы”: акцыі ў Дзень правоў чалавека па ўсёй Беларусі
Інфармацыйнай акцыяй праваабаронцы “Вясны” і валанцёры 10 снежня адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека.










