10.03.2017 Затрыманні пасля “Марша недарамаедаў” у Маладэчне
У Маладэчне ўвечары 10 сакавіка, у той час як удзельнікі “Маршу недармаедаў” разыходзіліся ад будынка падаткавай інспекцыі, дзе завершылася акцыя, пачаліся затрыманні.
10.03.2017 Акцыя супраць Дэкрэта №3 у Маладэчне
10 сакавіка ў Маладэчне праціўнікі прэзідэнцкага Дэкрэта №3 выйшлі на цэнтральную плошчы горада, дзе, пасля сустрэчы з старшынёй райвыканкаму, агучылі сваю рэзалюцыю і рушылі маршам да будынка падаткавай інспекцыі.
10.03.2017 Зміцер Дашкевіч асуджаны да арышту на трое сутак
Пасля затрымання абаронцу Курапатаў Зміцера Дашкевіча даставілі ў суд Савецкага раёна Мінска. Высветлілася, што на Дашкевіча складзена ажно пяць адміністратыўных пратаколаў.
07.03.2017 Валянцін Стэфановіч: “Бліжэйшым часам мы можам стаць сведкамі новай хвалі рэпрэсій у Беларусі”
Праваабаронцы занепакоеныя рэакцыяй ўладаў на актыўны ўдзел грамадзянаў у маршах супраць Дэкрэта №3.
07.03.2017 Чыноўнікі спалохаліся пратэсту насельніцтва і запусцілі рухавік пераследу
Улады Беларусі паспешліва спрабуюць знізіць сацыяльную актыўнасць насельніцтва, звязаную з прымяненнем Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя метады: запалохванні і папярэджанні, штрафы і арышты, змяшчэнне ў псіхіятрычную лякарню, затрыманні і ператрусы.
05.03.2017 Марш недармаедаў у Берасці: "Хопіць баяцца! Пара супраціўляцца!"
Трэцюю ад пачатку года акцыю пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве, які атрымаў назву “Марша недармаедаў” правялі 5 сакавіка ў Берасці. Збор удзельнікаў мітынгу запланаваны на 12 гадзін.
02.03.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2017
У другой палове лютага па Беларусі пракацілася хваля мірных сходаў супраць названага дэкрэта: 17 лютага 2017 года ў Менску праходзіла акцыя “Марш абураных беларусаў”; 19 лютага акцыя “Марш недармаедаў” адбылася ў Гомелі; у гэты ж дзень адбыліся шэсце і мітынг у Магілёве; акцыі супраць Дэкрэта № 3 прайшлі ў нядзелю, 26 лютага, у Бабруйску, Баранавічах, Брэсце і Віцебску.
01.03.2017 Суд у Нароўлі: Пракурор запрасіў вышэйшую меру пакарання
На выязным пасяджэнні Гомельскага абласнога суда, якое адбывалася 28 лютага ў Нароўлі, дзяржаўны абвінаваўца запрасіў смяротнае пакаранне для мясцовага 32- гадовага жыхара.
26.02.2017 Хваля акцый пратэсту супраць Дэкрэту № 3 пракацілася па гарадах Беларусі
Акцыі супраць Дэкрэту № 3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства адбываюцца ў нядзелю, 26 лютага, у Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску.
24.02.2017 Грамадзянская супольнасць Беларусі падтрымала хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну высылкі Алене Танкачовай
Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы хадайніцтва праваабаронцы Алене Танкачовай аб скарачэнні тэрміну высылкі».
23.02.2017 На ўдзельнікаў лагера па абароне Курапатаў здзейснены напад, на валанцёраў склалі пратаколы
Некалькі ўдзельнікаў акцыі па абароне Курапатаў раніцай 23 лютага накіраваліся ў гарадскі аддзел міліцыі Савецкага раёна Мінска, каб скласці заяву па факце начнога нападу на лагер актывістаў
22.02.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў гадавой справаздачы Amnesty International
Выйшала гадавая справаздача Amnesty International, у якой задакументава становішча правоў чалавека на працягу 2016 года ў 159 краінах, у тым ліку і ў Беларусі.
20.02.2017 Стэфановіч пра асвятленне ў дзяржСМІ пратэстаў супраць Дэкрэта №3: адбываецца падмена паняццяў
Праваабаронца “Вясны” звяртае ўвагу на тэндэнцыйнае асвятленне ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі выступаў абураных грамадзянаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" і расстаўляе кропкі над “і”.
18.02.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш абураных беларусаў”
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 17 лютага 2017 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 9 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам.
17.02.2017 FIDH запусціла анлайн-кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
FIDH апублікавала ў сацыяльных сетках відэа пад назвай "Тым часам у Беларусі", якое паказвае, што смяротнае пакаранне - самая абсурдная з'ява ў Беларусі і вялікі фэйл для Еўропы.










