У Віцебску пасля 15 сутак выйшлі на волю праваабаронцы «Вясны»

10.04.2017 У Віцебску пасля 15 сутак выйшлі на волю праваабаронцы «Вясны»

Леаніда Сьвеціка і Канстанціна Мардзьвінцава міліцыя затрымала 26 сакавіка. З таго часу і пачаўся адлік 15 сутак, прысуджаных кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Волі, 25 сакавіка.

Пытанне аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс улады паклалі ў стол?

07.04.2017 Пытанне аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс улады паклалі ў стол?

Адсутнасць публічнай інфармацыі адносна анансаваных раней уладамі Беларусі крокаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства дазваляе рабіць высновы, што праца дзяржорганаў у гэтым напрамку замарожаная. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы працягваюць свае намаганні.

Паўтары гады Зміцер Паліенка правядзе за кратамі

07.04.2017 Паўтары гады Зміцер Паліенка правядзе за кратамі

7 красавіка суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў пытанне аб адмене адтэрміноўкі крымінальнага пакарання Зміцеру Паліенку. Сацыяльны актывіст будзе адбываць тэрмін у калоніі.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Вячаслава Касінерава

06.04.2017 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Вячаслава Касінерава

У супольнай заяве праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаюць актывіста Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным і патрабуюць ад уладаў спынення крымінальнага пераследу і яго неадкладнага вызвалення.

Яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” прад’яўлены абвінавачванні

05.04.2017 Яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” прад’яўлены абвінавачванні

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, абвінавачванні па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса прад’яўлены яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2017

03.04.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2017

На працягу сакавіка назіралася рэзкае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, якое сведчыць аб вяртанні афіцыйных уладаў Беларусі да палітыкі найгоршых рэпрэсіўных практык.

Экспертнае заключэнне па крымінальным пераследзе Вячаслава Касінерава

31.03.2017 Экспертнае заключэнне па крымінальным пераследзе Вячаслава Касінерава

Праваабаронцы прыводзяць акалічнасці, якія дазваляюць рабіць высновы пра палітычны матыў улады ў пераследзе Вячаслава Касінерава ў мэтах спынення ягонай публічнай дзейнасці.

"Будзем дабівацца скасавання артыкула 411 як ганебнага рудымента савецкіх часоў"

30.03.2017 "Будзем дабівацца скасавання артыкула 411 як ганебнага рудымента савецкіх часоў"

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў на судовым паседжанні па справе Андрэя Бандарэнкі, выказаў сваю ацэнку па выніках суда.

 Андрэй Бандарэнка апраўданы за адсутнасцю склада злачынства

30.03.2017 Андрэй Бандарэнка апраўданы за адсутнасцю склада злачынства

Разгляд справы былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі працягваецца сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва.Тэрмін ягонага зняволення заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

Суд над Андрэем Бандарэнкам: дзень першы

28.03.2017 Суд над Андрэем Бандарэнкам: дзень першы

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 29 сакавіка пачаўся разгляд па справе былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі. Тэрмін ягонага зняволення заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

145 судоў над затрыманымі пад час акцый у Мінску

27.03.2017 145 судоў над затрыманымі пад час акцый у Мінску

27 сакавіка ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы затрыманых удзельнікаў Дня Волі 25 сакавіка і акцыі пратэсту 26 сакавіка. Адзначаецца вялікі дыяпазон вынесеных пакаранняў: ад арышту на 25 сутак Лявону Кулакову да штрафу амаль у 1000 даляраў Дзянісу Садоўскаму.

"Улады скарыстоўваюць пратэсты для дадатковага ціску на праваабаронцаў"

27.03.2017 "Улады скарыстоўваюць пратэсты для дадатковага ціску на праваабаронцаў"

У розных гарадах краіны прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія ажыццяўляюць свае прафісійныя функцыі, як і ўдзельнікаў мірных акцый, запалохваюць, затрымліваюць і асуджаюць да адміністратыўных арыштаў. Рэпрэсіі супраць беларускіх праваабаронцаў выклікалі справядлівае абурэнне ва ўсім свеце.

Разгон акцыі на Кастрычніцкай плошчы

26.03.2017 Разгон акцыі на Кастрычніцкай плошчы

Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Таццяна Рэвяка, разам з ёй у аўтазак пасадзілі яшчэ 9 чалавек. Таксама затрыманы кіраўнік Арт-Сядзібы Павел Белавус, блогеры Раман Пратасевіч, Руслан Кісялёў, Стась Карпаў.

Дзень Волі ў Мінску – пад афіцыйнай забаронай

25.03.2017 Дзень Волі ў Мінску – пад афіцыйнай забаронай

Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, які дэмакратычная грамадскасць краіны традыцыйна адзначае шэсцем у Мінску, сёлета азмрочаны рашэннем сталічных уладаў: любыя мерапрыемствы, якія могуць адбыцца 25 сакавіка, будуць прызнаныя незаконнымі.

Патрабуем спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве і забяспечыць выкананне правоў чалавека

24.03.2017 Патрабуем спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве і забяспечыць выкананне правоў чалавека

Супольная заява прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці Беларусі. 24 сакавіка 2017, г. Мінск

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства