28.06.2017 Вызваленні працягваюцца: на волі Румянцаў, Пашкевіч, Яўдаха і Данілаў
Увечары 28 чэрвеня з СІЗА КДБ выйшлі яшчэ чацвёра фігурантаў справы аб незаконным узброеным фармаванні - Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Аляксандр Яўдаха і Віктар Данілаў
28.06.2017 “Супрацоўнік міліцыі наступіў нагой на твар і сказаў, што яму за гэта нічога не будзе”
Пасля вымушанага "візіту" у аддзяленне міліцыі судова-медыцынская экспертыза налічыла не менш за 26 траўматычных уздзеянняў на целе жыхара Фаніпаля.
27.06.2017 На свабоду выходзяць фігуранты справы аб незаконным узброеным фармаванні
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА выйшлі Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў. Ім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
27.06.2017 Следчы - назіральніку: "Гэта ты так ўпаў няўдала, або па табе прабегся АМАП, калі штурмаваў кватэру?"
Назіральніку ПЦ "Вясна" Аляксею Лойка, збітаму пры налёце на офіс арганізацыі 25 сакавіка 2017 года, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
23.06.2017 Праваабаронцы вітаюць працяг міжнароднага кантроля за сітуацыяй у Беларусі
З нагоды падаўжэння Саветам па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі 23 чэрвеня выступілі FIDH і Фонд Дамоў правоў чалавека.
23.06.2017 Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі і працягнуў мандат спецдакладчыка
23 чэрвеня на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
22.06.2017 Справа Багданава: СК не знайшоў віны турэмных медыкаў у смерці зняволенага. Ці так гэта?
Маці памёрлага, Марына Георгіеўна Багданава, азнаёміўшыся з пастановай аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, у якой на 50 старонках абгрунтоўваецца адсутнасць складу злачынства ў дзеяннях службовых асоб СІЗА №1 і Турмы №8, так і не змагла знайсці адказу на галоўнае пытанне: чаму медыкі не ўратавалі жыццё яе сыну?
21.06.2017 Дзмітрый Крэмянецкі патрабуе ад КДБ кампенсацыю шкоды за ўтрыманне пад вартай
Актывіст «Маладога фронту» Дзмітрый Крэмянецкі звярнуўся ў КДБ з заявай аб вынясенні пастановы на кампенсацыю шкоды.
19.06.2017 Назіральніка з Беларусі збілі пасля “КіеўПрайду”
На актывіста ініцыятывы #ControlBY, які ў групе назіральнікаў ажыццяўляў маніторынг “Маршу роўнасці” ў межах “КіеўПрайду-2017”, напалі праціўнікі ЛГБТ-супольнасці.
15.06.2017 Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сесіі Савета па правах чалавека ААН.
13.06.2017 Пагоня на “Газэлі”, спагнанні, пагрозы: шлях да справядлівасці праз пераслед чыноўнікаў
Невядомыя на аўтамабілі "Газэль" пачалі пераследваць дзяцей, спрабавалі схапіць малодшую дачку і зацягнуць у аўтамабіль. Дзеці спалохаліся і хуценька схаваліся ў доме. Толькі праз 50 хвілін маці даведалася з sms, што гэта былі супрацоўнікі органа апекі і папячыцельства адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.
09.06.2017 "Уся адказнасць за далейшы лёс Мурада Амрыева кладзецца і на службовых асобаў Беларусі"
Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а ў далейшым і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.
07.06.2017 У сувязі з інфармацыяй пра катаванні ў СІЗА КДБ патрабуем неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый. Мінск, 7 чэрвеня 2017 г.
05.06.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2017
На працягу месяца назіраўся працяг негатыўных тэндэнцый, якія сведчаць пра пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
05.06.2017 Яшчэ два фігуранты справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" на свабодзе
Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч і мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі вызваленыя са следчых ізалятараў пад падпіску аб нявыездзе.










