19.07.2017 Праваабаронцы назвалі еўрапарламентарыям умовы вырашэння сістэмнага крызісу правоў чалавека ў Беларусі
У Мінску 19 ліпеня адбылася сустрэча дэлегацыі Еўрапейскага парламента з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія далі сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, а таксама распавялі пра перашкоды і абмежаванні, з якімі ім даводзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці.
18.07.2017 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю
Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю.
18.07.2017 Скажыце Турцыі: вызваліце Ідыль Эсер, Танера Кылыча і іншых праваабаронцаў. Заклік Amnesty International
Amnesty International распачала кампанію ў падтрымку арыштаваных у Турцыі праваабаронцаў і заклікае дасылаць звароты з патрабаваннем іх вызвалення на адрас турэцкага міністра юстыцыі Бекіра Баздага.
14.07.2017 "Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"
Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане «Вясне» распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі. Наш госць упершыню наведаў Беларусь на мінулым тыдні, яго візіт быў звязаны з удзелам у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску.
14.07.2017 Мардабой у аддзяленні міліцыі. На гэты раз Шуневіч мае рацыю
Каб проста патлумачыць правы і абавязкі затрыманаму грамадзяніну, спаслацца за закон, які забараняе здымаць у аддзяленні міліцыі (?), міліцыянт адказвае ўдарам кулака ў твар.
13.07.2017 Адвакат не знайшоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Ваўкавыскай калоніі
Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на планаванае спатканне ў Папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага года пасля пераводу з калоніі ў Навасадах.
12.07.2017 Мікалаю Дзядку адмоўлена ва ўзбуджэнні справы супраць амапаўцаў
Следчы камітэт Першамайскага раёна Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця 25 сакавіка Мікалая Дзядка супрацоўнікамі АМАП.
10.07.2017 Справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў не спыненая
Высветлілася, што папярэдняе следства па справе працягваецца. Праваабаронцы “Вясны”, атрымаўшы адпаведнае дакументальнае пацверджанне, выказваюць пэўныя апасенні з гэтай нагоды.
06.07.2017 Подпісы за мараторый на смяротнае пакаранне – у Адміністрацыі прэзідэнта
Чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, хаця і з вялікім незадавальненнем, вымушаны быў зарэгістраваць звароты ад імя Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча і прыняць сабраныя Amnesty International 18 тысяч подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
06.07.2017 Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ
Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Мінску, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, і адрасаваная сябрам ПА АБСЕ, краінам-удзельніцам АБСЕ, а таксама прадстаўнікам палітычных органаў і інстытутаў гэтай рэгіянальнай арганізацыі.
04.07.2017 Удзельнікі адзначылі ўнікальны характар Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску
На Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці адбыўся брыфінгу для журналістаў, падчас якога выступілі Міклаш Харасці, Алесь Бяляцкі, Юры Джыбладзе, Марыя Дале, Айша Юнг і Саша Кулаева.
03.07.2017 У Мінску праходзіць Паралельны форум грамадзянскай супольнасці
Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.
03.07.2017 Міклаш Харасці прыехаў у Мінск па запрашэнні АБСЕ
Міжнародны эксперт возьме ўдзел у працы 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.
30.06.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2017
Факт спынення шэрагу крымінальных справаў яўна палітычна матываванага характару і вызвалення з-пад варты ўсіх абвінавачаных, затрыманых напярэдадні 25 сакавіка, выклікае асцярожны аптымізм, але не дае падставаў сцвярджаць пра змякчэнне рэпрэсіўных практык як пра ўстояную тэндэнцыю.
29.06.2017 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з агульнай пазіцыяй па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні правядзення паседжання Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, запланаванага з 4 па 8 ліпеня ў Мінску.










