21.08.2017 Жанна Пцічкіна не атрымала ад МУС ніводнага рубля кампенсацыі – грошай на гэта няма
З гэтай нагоды Жана Пцічкіна звярнулася ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, каб з дапамогай праваабаронцаў паспрабаваць вырашыць праблемную сітуацыю і прымусіць міліцэйскае ведамства выканаць абавязальніцтвы, ускладзеныя на яго ў судовым парадку.
17.08.2017 Мікалай Дзядок: "Хацелася б, каб СБ зачынілася, але абмяжуюся кампенсацыяй"
Суд Савецкага раёна г. Мінска 17 жніўня распачаў разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”.
14.08.2017 Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў
Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў, паведамляе БелаПАН.
10.08.2017 Абсерваторыя заклікае спыніць пераслед прафсаюзных лідараў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) выступіла з тэрміновым зваротам да ўладаў Беларусі ў сувязі з пераследам лідараў незалежных прафсаюзаў.
10.08.2017 З пачатку жніўня Міхаіл Жамчужны двойчы змешчаны ў ШІЗА: 5 і 10 сутак
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.
09.08.2017 Лідэры міжнародных прафсаюзаў патрабуюць спыніць пераслед Фядыніча і Комліка
Прадстаўнікі Глабальнага саюза IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў выказалі глыбокую занепакоенасць і абурэнне ў сувязі з нядаўнімі ператрусамі ў офісах РЭП і БНП.
07.08.2017 Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Герасіменка.
04.08.2017 Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце.
03.08.2017 Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
03.08.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў
Пад час імправізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 жніўня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст.
01.08.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2017
Улады Беларусі працягваюць палітыку рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, распачатую вясной гэтага года, і меркаванні аб іх змякчэнні з’яўляюцца заўчаснымі.
28.07.2017 Леанід Судаленка: Мы хочам наблізіць краіну да абвяшчэння мараторыя на смяротнае пакаранне
Пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі плануе правесці ў Гомелі праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка. Такім чынам ён, разам з аднадумцамі, вырашыў прыцягнуць увагу грамадскасці да абвешчанай арганізацыяй Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі.
25.07.2017 Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі
Cпецдакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па адмене смяротнага пакарання Іў Круштан і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні выступілі з асуджэннем новых смяротных прысудаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.
24.07.2017 Генсакратар Савета Еўропы і ЕС заклікалі Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока занепакоены вынясеннем двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Савета Еўропы, піша БелаПАН.
21.07.2017 Крывавая кропка ў справе “чорных рыэлтараў”
Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда паставіла сёння кропку ў рэзананснай справе “чорных рыэлтараў”.










