19.09.2017 На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўваюць праблему смяротнага пакарання. Беларусь – у цэнтры ўвагі (відэа)
Міжнародныя арганізацыі FIDH і Amnesty International уздымаюць праблему смяротнага пакарання на Нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Варшаве. У тэматычных мерапрыемствах бяруць удзел праваабаронцы з Беларусі - адной з дзвюх краінаў рэгіёна АБСЕ, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.
18.09.2017 Справаздача БДІПЧ АБСЕ: Расце колькасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў
Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ).
13.09.2017 Патрабуем спыніць умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый. Мінск, 13 верасня 2017 года.
12.09.2017 Пераатэстацыя адвакатаў: першая ахвяра – Ганна Бахціна
12 верасня Міністэрства юстыцыі праводзіць пазачарговую пераатэстацыю ў дачыненні да 21 адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Сярод прызнаных “некваліфікаванымі” – Ганна Бахціна, абаронца фігуранта справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (так званай справы “Белага Легіёну”) Міраслава Лазоўскага.
12.09.2017 Алесь Бяляцкі: Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі
Падчас выступу ў Варшаве кіраўнік ПЦ “Вясна” нагадаў, што ў Беларусі ёсць тры палітвязні – Ігар Комлік, Зміцер Паліенка ды Міхаіл Жамчужны, і міжнародная грамадскасць не павінна пра гэта забываць. Тым не менш, апошнім часам Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі.
08.09.2017 «Вясна» заклікала міжнародную адвакацкую супольнасць падтрымаць беларускіх калегаў
Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў зварот да міжнароднай адвакацкай супольнасці, у якім паведамляе пра ціск на адвакатаў у Беларусі і заклікае праявіць салідарнасць з калегамі.
06.09.2017 "З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці"
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”. Адпаведнае рашэнне было прынятае на паседжанні Рады арганізацыі 4 верасня.
06.09.2017 ПЦ "Вясна" просіць спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю ціску на адвакатаў у Беларусі
Праваабаронцы не выключаюць, што хваля пераатэстацый адвакатаў звязаная з рэзананснай палітычна матываванай справай "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" і іншымі справамі палітычных і грамадзянскіх актывістаў: у спісы на пераатэстацыю патрапілі і некалькі абаронцаў такіх асобаў.
01.09.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2017
На працягу жніўня ўлады ў цэлым працягвалі палітыку рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі.
30.08.2017 Праваабаронцы ўстрывожаныя з нагоды хвалі пераатэстацый адвакатаў
Гэтым летам Міністэрства юстыцыі праводзіла праверку працы шэрагу адвакатаў, па выніках якой была прызначаная пазачарговая атэстацыя часткі з іх, што можа пацягнуць за сабой пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій.
28.08.2017 "Кэгэбісты выкарысталі АМАП у сваіх мэтах і ўцягнулі міліцыю ў гэтую брудную справу"
Юрысту Праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксею Лойку Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця падчас уварвання ў офіс арганізацыі сёлета 25 сакавіка.
28.08.2017 Марына Адамовіч: Магчыма, Міколу перад 8 верасня зноў затрымаюць ці ўвогуле не выпусцяць з ЦІП
Жонка Мікалая Статкевіча даведалася, што палітык арыштаваны на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Пры гэтым яму ніхто не паведамляў ні пра заведзеную справу, ні пра рашэнне суда, пра які ён таксама не ведаў.
24.08.2017 Amnesty International: Дзмітрый Паліенка — вязень сумлення
Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Дзмітрыя Паліенку, зняволенага выключна за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду слова і свабоду мірных сходаў.
23.08.2017 Civil Rights Defenders: Беларусь мусіць зняць абвінавачванні з Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders выступіла з асуджэннем пераследу прадстаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні супраць яго і Генадзя Фядыніча.
22.08.2017 Суд: Спагнаць з МУС кампенсацыю на карысць Пцічкіных за кошт дзяржказны
Ужо ў верасні сям'я Ігара Пцічкіна атрымае нарэшце кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды ад Міністэрства ўнутраных спраў.










