10.01.2018 Навошта прадстаўнікі апазіцыі звяртаюцца ў суды, якім не давяраюць?
У раённых судах Мінска адбыліся пасяджэнні па абскарджванні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная скарга не задаволеная. Аднак у прадстаўнікоў апазіцыі ёсць свае матывы для зваротаў у суды пры загадзя зразумелых выніках.
06.01.2018 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.
29.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017
У снежні не было зафіксавана істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека.
29.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год
“Калі будзе сапраўды палітычная воля на шырокія грамадскія і палітычныя рэформы ў Беларусі, то адчуем і палёгку. А пакуль гэтага няма, то працягнем знаходзіцца ў стане перманентнага супрацьстаяння”, – кажа праваабаронца.
26.12.2017 Перадвыбарчыя пікеты: старт пакладзены
На фоне калядных святаў паволі актывізуюцца штабы вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Найчасцей першыя перадвыбарчыя пікеты выклікаюць у мінакоў цікавасць, аднак здараецца і наадварот.
21.12.2017 Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп грамадзян
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.
20.12.2017 Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення апеляцыі асуджаных да смяротнага пакарання
Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэнне па апеляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня пакінуць у сіле, а скаргі без задавальнення.
18.12.2017 Вярхоўны суд працягвае разглядаць апеляцыі асуджаных па справе "чорных рыэлтараў"
Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі працягвае сёння разгляд апеляцыйнай скаргі двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава.
15.12.2017 Сябрам БРСМ за ўдзел у пікетах абяцаюць вызваленне ад заняткаў і па 15 рублёў на кішэню
Студэнтаў БДУ актыўна запрашаюць браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні ў якасці асобных кандыдатаў у дэпутаты. Прычым, як вынікае з перапіскі ў чаце студэнтаў, прыняць удзел у пікеце менавіта ў якасці членаў ініцыятыўных груп.
13.12.2017 Кансультацыі аб выкананні Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека: меркаванні экспертаў
У Мінску пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі і Прадстаўніцтва ААН 12 снежня прайшоў чарговы раунд экспертных кансультацый згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па правах чалавека.
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
11.12.2017 Магілёў: Вялікае свята правоў чалавека
Грамадскасць Магілёва разам з праваабаронцамі адсвяткавалі Дзень правоў чалавека ў грамадскім цэнтры «Кола».
08.12.2017 У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў Нацыянальнай праваабарончай прэміі
8 снежня ў мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” беларуская праваабарончая супольнасць урачыста ўзнагародзіла лаўрэатаў дзевятай Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў 2017 года ў трох намінацыях – “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
07.12.2017 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
07.12.2017 Каб актывіст змог спагнаць кампенсацыю з КДБ – КДБ мусіць прызнаць шкоднасць сваіх дзеянняў
Нечаканы прававы абсурд выявіла справа Змітра Крэмянецкага, які намагаецца праз суд спагнаць маральную кампенсацыю з Камітэта дзяржаўнай бяспекі за свой арышт і ўтрыманне пад вартаю ў СІЗА










