17.05.2018 Гудбай, артыкул 193.1!
Змены, прапанаваныя Саветам міністраў у Крымінальны кодэкс РБ прадугледжваюць дэкрыміналізацыю дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і адмену артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу.
10.05.2018 Лідэрам прафсаюза РЭП Фядынічу і Комліку прад'яўлена канчатковае абвінавачанне
8 траўня лідэрам Беларускага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ).
08.05.2018 Справу назіральніцы Таццяны Мастыкінай адправілі на дапрацоўку
Восьмага траўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа валанцёркі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, незалежнай назіральніцы #ControlBy Таццяны Мастыкінай.
08.05.2018 Афіцыйная дэлегацыя праігнаравала большую частку пытанняў Камітэта супраць катаванняў
Пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў.
02.05.2018 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 1 траўня 2018 года ў Мінску
1 траўня 2018 года года ў Мінску прайшоў мітынг, прысвечаны Святу працы і арганізаваны незалежнымі прафсаюзамі.
01.05.2018 Першатравеньскі мітынг у Мінску: затрыманыя паплечнікі Міколы Статкевіча і анархісты
У Мінску 1 траўня прайшоў дазволены Менгарвыканкам мітынг у абарону правоў працоўных і супраць дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасці насельніцтва».
25.04.2018 На 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН праваабаронцы прадставяць альтэрнатыўную справаздачу
Рэспубліка Беларусь прадставіць чарговую справаздачу па выкананні дзяржавай Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання на 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН 27 красавіка.
23.04.2018 "Дзяржава магла б прадэманстраваць волю да пераменаў у барацьбе супраць катаванняў"
Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэт Алег Гулак 20 красавіка прынялі ўдзел у кансультацыях экспертнага ўзроўню «Практыка ўзаемадзеяння з дагаворнымі органамі па правах чалавека».
19.04.2018 Праваабаронцы: "Этап абмеркавання неабходнасці адмены смяротнага пакарання мусіць сысці ў мінулае. Трэба дзейнічаць"
Круглы стол “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”, які адбыўся ў Мінску 18 красавіка, пакінуў у праваабаронцаў дваякія ўражанні.
12.04.2018 Amnesty International: Беларусь застаецца апошнім катам Еўропы
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала 12 красавіка штогадовы даклад «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю». По дадзеных арганізацыі, у 2017 годзе часцей за ўсё пазбаўлялі жыцця ў Іране, Сірыі, Іраку і Пакістане.
11.04.2018 Праваабаронцы запрашаюць на стажыроўку. Паспрабуйце!
Ад аплікантаў чакаюць сучасных інавацыйных падыходаў і прапаноў, вітаецца крэатыўнасць, надзённасць.
09.04.2018 Анісія Казлюк: "Крута бачыць прагу да дзеянняў і ведаў"
У Міжнародны Дзень моладзевых дзеянняў за Правы чалавека гісторыю Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” распавядаюць яе каардынатарка Анісія Казлюк і заснавальніца Наста Лойка.
05.04.2018 Праваабронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад супраць катаванняў у Мінску
У Мінску 5 красавіка кааліцыя праваабаронцаў прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў.
29.03.2018 Беларусь: адвольнае затрыманне і наступнае вызваленне сямі назіральнікаў "Вясны" і БХК, перашкоды ажыццяўленню права на мірныя сходы
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону назіральнікаў, затрыманых падчас маніторынгу мірнага сходу ў Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка.
26.03.2018 Праваабаронцы асуджаюць масавыя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення мірных сходаў 25 сакавіка 2018 г.
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый.










