29.06.2018 "Мы зацікаўленыя ў рэфармаванні адвакатуры". Праваабаронцы прадставілі сумесны даклад
29 чэрвеня ў Мінску кааліцыя правабарончых арганізацый прадставіла даклад аб абмежаваннях незалежнасці адвакатаў у Беларусі, які быў падрыхтаваны па выніках місіі ў студзені 2018 года.
29.06.2018 Абарона Курапат: міліцыя затрымлівае актыўных удзельнікаў пікетавання
У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Па дарозе ў Курапаты ДАІ спыніла аўтамабіль у якім перавозілі крыжы ў Курапаты. Затрыманы Зміцер Дашкевіч.
28.06.2018 Наколькі незалежныя адвакаты ў Беларусі? Запрашаем на прэзентацыю!
На аснове новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і Праваабарончага цэнтра "Вясна", арганізатары прадставяць аналіз сітуацыі адвакатаў у Беларусі з пункту гледжання захавання дзяржавай асноўных прынцыпаў незалежнасці адвакацкай прафесіі.
26.06.2018 Міклаш Харасці заклікае СПЧ ААН працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі
25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.
26.06.2018 Сухая галадоўка Гершанкова ў камеры смяротнікаў – адказ на парушэнне права на перапіску
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў заявіў, што з 27 чэрвеня распачынае сухую галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1.
21.06.2018 Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць падоўжыць мандат Спецдакладчыка па Беларусі
Дэлегацыі ў Савеце па правах чалавека ААН павінны падтрымаць падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, гаворацца ў сумесным лісце Фонда Дамоў правоў чалавека (HRHF), амерыканскай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
19.06.2018 Нацплатформа ФГС УП выступіла з заявай у аброну Курапатаў
18 чэрвеня больш за 40 арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі з сумеснай заявай у звязку з сітуацыяй, якая склалася ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.
18.06.2018 Міклаш Харасці прадставіць свой апошні даклад па Беларусі
Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіць свой чарговы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38-й сесіі Савета па правах чалавека 25 чэрвеня ў Жэневе (Швейцарыя).
18.06.2018 Amnesty International адзначае “беспрэцэдэнтнае рашэнне Вярхоўнага суда прыпыніць выкананне смяротных прысудаў”
“Гэта вельмі значнае і беспрэцэдэнтнае рашэнне для адзінай краінай у рэгіёне, якая ўсе гэтыя гады працягвае караць людзей смерцю. Нам не вядома пра іншыя выпадкі, калі Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў выкананне смяротнага прысуда” - кажа дырэктарка Рэгіянальнага бюро Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стратэрс
14.06.2018 У дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая адбыўся ператрус. Яго дапыталі ў ДФР, пасля чаго адпусцілі
У адносінах Алеся Ліпая ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 243 КК РБ, па факце ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Раніцай 14 чэрвеня на яго кватэры праходзіў ператрус.
11.06.2018 Абаронцы Курапатаў кансалідуюцца і прымаюць праграму дзеянняў
У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы ўваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.
01.06.2018 Праваабаронцы: Зараз наша задача – маніторыць выкананне заўвагаў Камітэта супраць катаванняў
Кааліцыя праваабарончых арганізацый, якая напрыканцы красавіка прадставіла альтэрнатыўны даклад у Камітэт супраць катаванняў ААН, пракаментавала заключныя заўвагі Камітэта па выніку 63 сэсіі.
30.05.2018 Вярхоўны суд пакінуў без зменаў смяротныя прысуды Жыльнікаву і Сухарко
29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох чалавек. Рашэнне па справе было агалошана 30 траўня ў 12.00.
29.05.2018 Падчас разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання стала вядома пра расстрэл Міхалені і Лётава
Пра гэта заявіў асуджаны да смяротнага пакарання Вячаслаў Сухарко, які чатыры месяцы знаходзіўся з імі ў адной камеры.
18.05.2018 Праваабаронцы: "Выключэнне артыкула 193.1 — недастатковы крок"
Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць парламент не толькі выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1, але і прагаласаваць супраць увядзення адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе дапаўнення КаАП артыкулам 23.88.










