06.08.2018 Валянцін Стэфановіч пра глабальную праблему “справы прафсаюзаў” і яе наступствы
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які ад першага дня ўважліва сочыць за працэсам над лідэрамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, бачыць у крымінальнай “справе прафсаюзаў” найперш водгалас глабальнай праблемы, звязанай з доступам няўрадавых арганізацый да фінансавання сваёй дзейнасці.
03.08.2018 Генадзь Фядыніч: "Можна зачыніць РЭП, але думкі людзей не закапаеш!" Частка 3
Перад судом “Вясна” сустрэлася з вядомым прафсаюзным лідарам Генадзем Фядынічам, каб распытаць пра яго асабісты жыццёвы шлях. Калі пачаўся ціск на самы магутны незалежны прафсаюз Беларусі? Як раней прафсаюз мог уплываць на сітуацыю правоў працоўных у Беларусі? Чытайце у нашым інтэрв'ю.
03.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак
Праваабаронцы працягваюць маніторынг судовага працэсу старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства.
31.07.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: дзень другі
У першы дзень судовага паседжання ў судзе разглядаліся хадайніцтвы, было зачытана абвінавачванне і пачаўся допыт сведак. Усяго паспелі дапытаць 5 супрацоўнікаў і актывістаў. Пры гэтым высветлілася, што адна са сведак – сакратарка прафсаюза РЭП Юля Юхнавец з'яўлялася агентам КДБ.
30.07.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: дзень першы
У судзе Савецкага раёна Мінска 30 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
27.07.2018 Генадзь Фядыніч: "Можна зачыніць РЭП, але думкі людзей не закапаеш!"
Перад судом “Вясна” сустрэлася з вядомым прафсаюзным лідарам Генадзем Фядынічам, каб распытаць пра яго асабісты жыццёвы шлях. З чаго пачыналася прафсаюзная дзейнасць Генадзя? Як ствараўся самы магутны незалежны прафсаюз Беларусі? З якімі складанасцямі ў сваёй працы сутыкаўся старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыаэлектроннай прамысловасці (РЭП), які ўжо 27 год узначальвае яго? Чытайце у нашым інтэрв'ю.
26.07.2018 Пазіцыя праваабарончых арганізацый і ініцыятыў па справе Дзмітрыя Галко
Праваабаронцы заклікаюць апеляцыйную інстанцыю ліквідаваць усе прабелы судовага следства і вынесці законнае і абгрунтаванае рашэнне.
24.07.2018 У Беларусі існуюць "ЛГБТ-картатэкі"?
У ноч з пятніцы на суботу, 21 ліпеня 2018 года, у клуб "Бурлеск", дзе збіраюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, уварвалася міліцыя з чарговай “праверкай”. Гэта ужо другі падобны выпадак за апошні месяц.
20.07.2018 Мінчукам прапаноўваюць "фэйкавыя" групы з беларускай мовай навучання. Што кажа Алена Анісім?
Пакуль сталічныя чыноўнікі ад адукацыі бадзёра рапартуюць аб тым, як расце колькасць школьных класаў і груп у дзіцячых садах з беларускай мовай навучання, рэальна бацькі сутыкаюцца са сцяной непаразумення і перашкодаў у рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права.
18.07.2018 Праваабаронцы Беларусі заклікаюць спыніць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка "БелаПАН"
Заява ў сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Аляксандра Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі
17.07.2018 Праваабаронцы просяць прэзідэнта памілаваць Міхаіла Жамчужнага
Шэраг беларускіх правабарончых арганізацый падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны, у якім просяць памілаваць палітвязня Міхаіла Жамчужнага і вызваліць яго ад далейшага адбывання пакарання.
16.07.2018 Жанна Літвіна: ад працы на радыё да праваабароны адзін крок (частка 3)
“Вясна” схадзіла ў госці да вядомай абаронцы правоў журналістаў Жанны Літвіной, каб даведацца пра яе асабісты шлях да праваабароны. Як БАЖ, адзіная беларуская арганізацыя, атрымала прэмію «За свабоду думкі» імя Сахарава? Як быў зарэгістраваны Дом правоў чалавека? Як БАЖ змагаўся з рэпрэсіямі супраць беларускіх журналістаў?
13.07.2018 Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
У Крымінальным кодэксе Беларусі змяшчаецца семь артыкулаў, якія замацоўваюць крымінальную адказнасць за паклёп і абразу (дыфамацыю).
06.07.2018 Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка
На 38-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 6 ліпеня адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
03.07.2018 Назіральнікаў #ControlBY затрымалі людзі ў цывільным
Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК было затрымана 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.










