01.02.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2019
9 студзеня Магілёўскі абласны суд вынес першы у 2019 годзе смяротны прысуд 36-гадоваму жыхару г. Бабруйска Аляксандру Асіповічу.
31.01.2019 #БезПраваНаРасправу: Кантакт з міліцыяй і збіццё: як пазбегнуць гвалту
Калі вы сумняваецеся ў законнасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі, але не з'яўляецеся экспертам у галіне права, не варта дапускаць непадпарадкавання, а тым больш супраціву; неправамерныя дзеянні супрацоўніка можна абскардзіць пазней.
28.01.2019 Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Што не так?
У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Але пра лібералізацыя гаварыць тут яшчэ рана.
25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў
Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.
23.01.2019 #БезПраваНаРасправу: Замест расследавання збіцця актрысы – хлусня і цынізм
Ноччу 1 студзеня 2018 года Святлана Сакалоўская ў прыўзнятым настроі і з сябрамі прыйшла на навагоднюю ёлку да Чыжоўка-арэны, дзе ў гэты час праходзіў святочны канцэрт. Ад той трагічннай ночы прайшоў ужо год, але гісторыя мінскай актрысы, якая тады абляцела ўсе беларускія СМІ, ніяк не можа прыйсці да свайго завяршэння.
21.01.2019 Алесь Бяляцкі: Міністр унутраных спраў пачаў выдаваць перлы, як стары зэк!
Генеральная пракуратура адказала на зварот Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з дыскрымінацыйнымі выказваньнямі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў бок ЛГБТК-супольнасці.
17.01.2019 Беларусь у Сусветным дакладзе ад Human Rights Watch
У 2018 годзе грамадзянскія актывісты, адвакаты, праваабарончыя групы і незалежныя СМІ па-ранейшаму падвяргаліся ціску з боку ўладаў. Пра гэта гаворыцца ў Сусветным дакладзе 2019 праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
15.01.2019 #БезПраваНаРасправу: «Удары наносілі без разбору - і дубінкамі, і берцамі»
Іронія лёсу: гісторыя са збіццём мінчука супрацоўнікамі міліцыі паўтарылася праз пяць гадоў.
10.01.2019 У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”
Дзясятага студзеня ў Мінску прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
09.01.2019 Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць
Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены 9 студзеня ў Бабруйску за забойства дзвюх маладых жанчын пры абцяжарваючых абставінах.
03.01.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2018 годзе
Нягледзячы на зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на працягу 2018 года не адбылося.
30.12.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2018
На працягу месяца былі зафіксаваныя шматлікія факты ціску на незалежных журналістаў-фрылансераў і блогераў, факты затрыманняў удзельнікаў мірных сходаў.
29.12.2018 "У наступным годзе плануем рабіць мінімум столькі ж, а лепш яшчэ й больш!"
У апошні чацвер 2018 года валанцёры і валанцёркі "Вясны" сабраліся, каб падвесці вынікі супольнай працы адыходзячага года і абмеркаваць планы надыходзячага.
27.12.2018 #БезПраваНаРасправу: «Я разумела, што адзіны спосаб - пераканаць іх прытрымлівацца закону»
Пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з ужываннем грубай сілы адкаталі пальчыкі і трымаючы за валасы - сфатаграфавалі.
24.12.2018 Берасце: Праціўнікі будаўніцтва завода АКБ працягваюць крэатыўныя пратэсты. Фотарэпартаж
У нядзелю 23 снежня на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода на традыцыйную нядзельную акцыю, якая атрымала назву “кармленне галубоў”.










