Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2018

02.11.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2018

24 кастрычніка, у сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання, з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйска выйшаў на свабоду палітвязень і прызнаны Amnesty International вязнем сумлення Дзмітрый Паліенка.

Праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных

01.11.2018 Праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з плакатам салідарнасці з Аюбам Ціціеваем, старшынёй чачэнскага філіяла праваабарончага цэнтра "Мемарыял".

Еўракамісар абмеркаваў з праваабаронцамі супрацоўніцтва Беларусі і ЕС

31.10.2018 Еўракамісар абмеркаваў з праваабаронцамі супрацоўніцтва Беларусі і ЕС

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі сваё пажаданне, каб у гэтым пагадненні была адлюстравана праблематыка правоў чалавека, а не толькі эканамічных і іншых стасункаў.

Прадстаўніцы Amnesty International сустрэліся з былым вязнем сумлення

30.10.2018 Прадстаўніцы Amnesty International сустрэліся з былым вязнем сумлення

У Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў на офісе “Вясны” адбылася сустрэча прадстаўніц міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International са Зміцерам Паліенка.

Мішэль Бачэлет: У свеце для праваабаронцаў дзьмуюць не лепшыя вятры

29.10.2018 Мішэль Бачэлет: У свеце для праваабаронцаў дзьмуюць не лепшыя вятры

На Саміт у Парыж прыехалі 150 праваабаронцаў з усяго свету, сярод якіх старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Міклаш Харасці: “Маштабныя рэпрэсіі — вынік парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”

26.10.2018 Міклаш Харасці: “Маштабныя рэпрэсіі — вынік парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”

Рэпрэсіі супраць свабоды слова з'яўляюцца апошняй трывожнай падзеяй на фоне ўсё большага пагаршэння і ўціску на правы чалавека ў Беларусі,  паведаміў у сваім выступе перад Генеральнай Асамблеяй ААН 25 кастрычніка.

Паштоўкі “Міжнароднай амністыі” аператыўнікі дэманстратыўна рвалі на шматкі на вачах у Паліенкі

25.10.2018 Паштоўкі “Міжнароднай амністыі” аператыўнікі дэманстратыўна рвалі на шматкі на вачах у Паліенкі

Сацыяльны актывіст і ўдзельнік анархісцкага руху Зміцер Паліенка, які па адбыцці пакарання выйшаў на волю 24 кастрычніка,  сустрэўся з праваабаронцамі “Вясны”.

Мінус адзін: на волю выйшаў палітвязень Зміцер Паліенка

24.10.2018 Мінус адзін: на волю выйшаў палітвязень Зміцер Паліенка

Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі ў Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.

Новы тыдзень у Берасці пачаўся з судоў і штрафаў (табліца)

22.10.2018 Новы тыдзень у Берасці пачаўся з судоў і штрафаў (табліца)

У пятніцу ў ізалятар часовага ўтрымання былі змешчаныя яшчэ чацвёра праціўнікаў шкоднай вытворчасці. Гэта Валерый Фамінскі, Дзямян Лепясевіч, Алесь Аблака і Андрэй Шарэнда. Сёння іх чакаюць суды за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У нядзелю ў берасцейскай міліцыі – “дзень адчыненых дзвярэй”?

21.10.2018 У нядзелю ў берасцейскай міліцыі – “дзень адчыненых дзвярэй”?

Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка

19.10.2018 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед праваабаронцы з Брэста Рамана Кісляка.

Берасце: удзельнікаў мітынгу супраць будаўніцтва завода АКБ пакаралі штрафамі і арыштам

15.10.2018 Берасце: удзельнікаў мітынгу супраць будаўніцтва завода АКБ пакаралі штрафамі і арыштам

У судзе Ленінскага раёна Берасця праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.

Валянцін Стэфановіч: Як прымусіць улады выконваць рэкамендацыі КПЧ – незразумела

15.10.2018 Валянцін Стэфановіч: Як прымусіць улады выконваць рэкамендацыі КПЧ – незразумела

Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім ураджаннем адносна пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі.

“Капучына ці вышэйшая адукацыя?” Адлічаныя студэнты збіраюць сродкі на навучанне ва Украіне

12.10.2018 “Капучына ці вышэйшая адукацыя?” Адлічаныя студэнты збіраюць сродкі на навучанне ва Украіне

Грамадская кампанія па падтрымцы адлічаных па палітычных матывах студэнтаў “"Даць рэпрэсіям урок” распачынае сацыяльны праект "Капучына ці вышэйшая адукацыя?" Мэта праекту – сабраць сродкі на вучобу ва ўкраінскім універсітэце на завочным аддзяленні чатыром несправядліва адлічаным студэнтам з Беларусі.

Валянцін Стэфановіч з трыбуны ПАСЕ заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі

10.10.2018 Валянцін Стэфановіч з трыбуны ПАСЕ заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі

На паседжанні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое адбылося 10 кастрычніка ў Страсбургу, разглядаўся шэраг бягучых пытанняў. Адна з тэм была прысвечаная Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства