27.08.2019 У спатканні — адмоўлена! Што рабіць палітвязню, калі ў яго няма сваякоў?
Леанід Свецік атрымаў адмову ад адміністрацыі папраўчай калоніі №9 у Горках на сваю просьбу аб кароткачасовым спатканні з палітвязнем Міхаілам Жамчужным. Спатканне не даюць, бо Жамчужны “не мае ніякіх выключных абставінаў для яго атрымання”.
26.08.2019 “Адзін дзень “хіміка” Фядыніча”: прэм’ера фільма
Журналісты “Вясны” правялі адзін дзень разам з “хімікам” Фядынічам і пераканаліся, што вельмі няпроста быць закутым у сценах сваёй кватэры два доўгія выходныя дні і назіраць праз вакно, як недзе віруе жыццё. І гэтак чатыры доўгія гады.
25.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 19-24 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
22.08.2019 Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае прыняць удзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».
22.08.2019 Качанава, дапамажы! Сведкам па «справе прафсаюзаў» не вяртаюць канфіскаваную тэхніку
Перакладчык і актывіст РЭП Леанід Шчукін, які праходзіў сведкам па «справе прафсаюзаў», напісаў адкрыты ліст кіраўніцы адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Ён прасіў растлумачыць на якой падставе Следчы камітэт не аддае яму канфіскаваную яшчэ два гады таму тэхніку.
20.08.2019 Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”
Падчас нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, якая праходзіць 20 жніўня, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія нярэдка выкарыстоўваюць жорсткія сілавыя метады.
17.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 12–17 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
16.08.2019 "Вячэрні Магілёў" прайграў такі суд супраць антыэкстрэмісцкай камісіі
Сёння, 16 жніўня, у Эканамічным судзе горада Мінска працягваецца разгляд справы па скарзе газеты “Вячэрні Магілёў”. "Вясна" будзе весці анлайн-рэпартаж наўпрост з залі суда.
15.08.2019 Сяргей Драздоўскі: Занадта рана казаць аб поўнай інклюзіўнасці выбараў
Пастанова ЦВК №29 "Аб стварэнні дадатковых умоў для ўдзелу ў выбарах грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі" ўнесла шэраг пазітыўных зменаў, якія павінны дапамагчы людзям з інваліднасцю рэалізаваць сваё выбарчае права. А што пра гэта думаюць самі людзі з інваліднасцю?
14.08.2019 Пяць фактаў пра беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага
Сёння, 14 жніўня, беларускаму палітычнаму зняволенаму Міхаілу Жамчужнаму спаўняецца 64 гады. Чарговы Дзень Народзінаў ён праводзіць у месцах пазбаўлення волі. Больш за тое, праваабаронцам вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў папраўчай калоніі ў горадзе Горкі.
13.08.2019 "Развагі Ярмошынай пра датэрміновае галасаванне — чарговая маніпуляцыя"
Лідзія Ярмошына выказалася ў падтрымку існуючай у Беларусі працэдуры датэрміновага галасавання. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч лічыць яе развагі чарговай маніпуляцыяй і тлумачыць, чаму гэтая працэдура мусіць быць рэфармавана.
12.08.2019 Пасля візіту непаўналетняй ў ІСН праваабаронцы звярнуліся ў ААН
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын Дубраўкі Шымановіч з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці эфектыўнае і дакладнае расследаванне фактаў зневажальнага годнасць абыходжання супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дачыненні да непаўналетняй А.
10.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 5-10 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
08.08.2019 “Мы хочам паказаць, наколькі свабодна беларусы могуць рэалізаваць сваё выбарчае права”
Так акрэслілі галоўную мэту назірання за парламенцкімі выбарамі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
05.08.2019 Вызначаныя даты выбараў у парламент
Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.










