13.02.2020 "Прымусіць уладу выконваць свае абавязкі". Як прайшла прэзентацыя справаздачы па месцах несвабоды
Маніторынгавая справаздача «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 - 2019 гадах» была прэзентавана ПЦ "Вясна" 13 лютага.
12.02.2020 Суд прызначыў вялікія тэрміны зняволення актывістам анархісцкага руху Емяльянаву і Комару
У судзе Савецкага раёна Мінска 12 лютага абвешчаны прысуд па справе актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара. Пачатак паседжання быў прызначаны на 14-30.
07.02.2020 Amnesty International заклікае Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў
Заява Amnesty International распаўсюджаная ў адказ на паведамленні беларускіх праваабаронцаў, па падліках якіх больш за 150 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя у сувязі з удзелам у акцыях пратэсту ў лістападзе і снежні 2019 года.
03.02.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2020
У студзені працягваліся судовыя працэсы над удзельнікамі снежаньскіх акцый пратэсту супраць т.зв. «паглыбленай інтэграцыі». Усяго, па дадзеных ПЦ “Вясна”, на працягу студзеня да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП былі прыцягнутыя 92 чалавекі.
01.02.2020 Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі падчас свайго візіту ў Мінск.
31.01.2020 Перформанс Пушкіна, роздумы Скрабца і Кафка ад Баршчэўскага. Фотарэпартаж
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў 30 студзеня новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура” — успаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
27.01.2020 Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін у “Беларускай турэмнай літаратуры”. Чакаем на прэзентацыі
Праваабаронцы “Вясны” і Беларускі ПЭН-цэнтр у чацвер, 30 студзеня, у межах вечарыны салідарнасці прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
24.01.2020 "Міліцыю цікавіла, хто канкрэтна ў "Вясне" дапамагаў складаць скаргу"
Вясноўскі юрыст "Грамадскай прыёмнай" Аляксей Лойка распавёў, чаму пасля юрфака БДУ ён пайшоў у праваабарону, а не ў пракуратуру, ці працуюць скаргі ў беларускіх рэаліях, чаму суддзі сталі спасылацца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і пра самыя цікавыя кейсы са сваёй практыкі. Пра гэта і не толькі — у нашым матэрыяле.
21.01.2020 Патрабуем неадкладна спыніць пераслед Дзмітрыя Казлова
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з сумеснай заявай, у якой патрабуюць спыніць адміністрацыйны пераслед аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова.
16.01.2020 10 галоўных высноваў праваабаронцаў “Вясны” па выніках 2019-га
Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі аналітычны агляд па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2019 годзе. Якія высновы яны зрабілі? Падрыхтавалі падборку з дзесяці асноўных вынікаў праваабаронцаў за мінулы год у галіне правоў чалавека.
13.01.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2019 годзе
Нягледзячы на нязначнае зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, у Беларусі на працягу 2019 года не адбылося істотных сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.
13.01.2020 31 студзеня будзе зацверджаны яшчэ адзін смяротны прысуд?
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 31 студзеня разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Сергіля.
10.01.2020 У Чэрыкаве вынесеныя два смяротныя прысуды
Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава.
10.01.2020 10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў. Зноў вялікія штрафы і арышты
10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.
10.01.2020 "Вясноўцы" сталі лаўрэатамі прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Фотарэпартаж
Ужо адзінаццаты раз Асамблея НДА адзначае тых, хто ўнёс уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Сярод іх — “вясноўцы” і ініцыятыва Праваабарончага цэнтра “Вясна”.










