23.06.2020 Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці АБСЕ: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі — гвалт, пагрозы і затрыманні
Мірная, справядлівая і свабодная выбарчая кампанія і дзень выбараў маюць вырашальнае значэнне для гарантавання ўсебаковай бяспекі Беларусі і яе грамадзян. У гэтай сітуацыі АБСЕ павінна адыграць важную ролю як прадстаўніца міжнароднай супольнасці з улікам яе мандатаў у галіне дэмакратыі і абароны правоў чалавека.
20.06.2020 Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня (абнаўляецца)
Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў "жывыя ланцугі" ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.
18.06.2020 Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў з нагоды парушэння правоў Віктара Бабарыкі і перашкодаў у працы адвакатаў
Да раней накіраванай ад імя РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончага цэнтра "Вясна" інфармацыі на адрас шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН аб рэзкім пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, праваабаронцы дадаткова праінфармуюць аб парушэнні правоў Віктара Бабарыкі, які вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
18.06.2020 “Гадзіна смутку і маўчання”: прэм'ера выставы, прысвечанай адной з першых масавых акцыі ў гісторыі Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі прэзентуе відэа-выставу фатографа Уладзіміра Сапагова, прысвечаную мітынгу “Гадзіна смутку і маўчання”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка 1989 года.
17.06.2020 Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН
РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
15.06.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 8 -14 чэрвеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
12.06.2020 Алену Маслюкову будуць судзіць. Праваабаронцы патрабуюць спыніць яе пераслед
На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні.
11.06.2020 Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі
Тэрміновая заява праваабарончай супольнасці Беларусі
09.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і сямі ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.
09.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Ёсць усе падставы для прызнання абвінавачаных па артыкуле 342 палітзняволенымі
Праваабаронца “Вясны“ Валянцін Стэфановіч лічыць, што маюцца ўсе падставы для прызнання усіх абвінавачаных па артыкуле 342 і асобаў, якія ўтрымліваюцца зараз пад вартай, палітычнымі зняволенымі:
09.06.2020 Затрыманым па справе Ціханоўскага прад'яўлена абвінавачванне. Каментар СК
8 чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам былі прад'явіць абвінавачванні. Затрыманых пакідаюць за кратамі, а абвінавачванні былі афіцыйна агучаныя на наступны дзень.
08.06.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 1 - 7 чэрвеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
07.06.2020 Нядзельныя пікеты і затрыманні
На 7 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі абвешчаныя пікеты па збору подпісаў за вылучэнку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую. Каля 10.30 гадзін раніцы затрыманы Алег Баброўскі.
05.06.2020 Найбольшы ўдар сілавікі нанеслі ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай
Па інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы “Вясны” па стане на 5 чэрвеня, 12 сябраў ініцыятыўнай групы вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай падвергліся пераследу, затрыманням і адміністрацыйнаму пакаранню.
02.06.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2020
У траўні назіралася рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і павелічэнне росту рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны, што абумоўлена пачаткам кампаніі па выбарах прэзідэнта.










