13.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 6 - 12 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
10.07.2020 Анаіс Марэн: Міжнародная супольнасць павінна і далей пільна сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека напярэдадні выбараў
Эксперт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн сёння заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць праваабаронцаў у Беларусі, паколькі рэпрэсіі супраць мірных пратэстаў распаўсюджваюцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.
10.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!
Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі
09.07.2020 Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому
З СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так называемаей "справе Ціханоўскага", Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.
08.07.2020 Новая крымінальная справа супраць Дзмітрыя Паліенкі і арышт на 15 сутак. Храналогія падзей
У 7 гадзін раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Яны прапанавалі актывісту “выйсці і пагаварыць”. Пра мэты размовы нічога не паведамлялі.
06.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 29 чэрвеня - 5 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
01.07.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2020
У цэлым, эксперты ПЦ "Вясна" адзначаюць, што выбарчая кампанія праходзіць на фоне бесперапынных рэпрэсій, у атмасферы запалохвання грамадства. У чэрвені назіралася рэзкае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
30.06.2020 Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку
У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. У 14.30 судовая калегія па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд асуджанаму.
29.06.2020 Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення
Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім, вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў.
26.06.2020 Аналітычная справаздача аб назіранні за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
26.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар
У чацвер, 25 чэрвеня, стала вядома пра ўзбуджэнне чатырох новых крымінальных справах у дачыненні да блогераў. Так, крымінальныя справы заведзеныя на адміністратара тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга” Ігара Лосіка, слуцкага блогера Уладзіміра Няронскага, блогера ютуб-канал MozgON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна.
25.06.2020 На адміністратара telegram-канала «Беларусь головного мозга» заведзена крымінальная справа
У Telegram-канале «Беларусь головного мозга» 25 чэрвеня ў 13:16 з'явілася паведамленне, што да аднаго з адміністратараў канала Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам.
25.06.2020 На блогера са Слуцку Няронскага завялі крымінальную справу
На блогера Уладзіміра Няронскага са Слуцку завялі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і абразу прадстаўніка ўлады, піша Tut.by.
24.06.2020 "Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 19 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260.
24.06.2020 На затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by склалі пратаколы. Спіс
Раніцай 24 чэрвеня стала вядома, што на затрыманых каля крамы symbal.by супрацоўнікі Савецкага РУУС МІнска склалі па два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).










