26.06.2007 Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбудзецца судовае паседжаньне па справе дэпартаванага пастара Яраслава Лукасіка
26 чэрвеня ў 15-30 адбудзецца судовы разгляд справы па іску пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка, дэпартаванага з Беларусі 6 чэрвеня. Ён просіць прызнаць незаконным рашэньне старшыні Цэнтральнага РУУС сталіцы ад 30 траўня, згодна з якім ён быў аштрафаваны за правядзеньне несанкцыянаванага набажэнства ў сьвята Тройцы, а таксама атрымаў загад аб дэпартацыі з Беларусі да 7 чэрвеня і забарону на ўезд у краіну на працягу 5 гадоў.
25.06.2007 Падрабязнасці пра палітычную правакацыю на БТ
У чатырох актывістаў беларускай апазыцыі, якія навучаюцца ў Польшчы, на мытні сканфіскаваны два наўтбука з электроннымі дапаможнікамі па тэрарызме", - паведаміў у нядзелю Першы нацыянальны тэлеканал.
01.01.1970 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2010 году
Пачатак восені ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны выдаўся даволі багатым на падзеі, што часткова зьвязана з набліжэньнем кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі. У верасьні адбыліся сілавыя разгоны мірных акцыяў, шматколькасныя затрыманьні, працягваўся наступ на свабоду слова, адміністрацыйны перасьлед, моўная дыскрымінацыя.










