23.07.2007 Моладзевых актывістаў судзяць за расцяжку над Нямігай
У судзе Цэнтральнага раёну Менска праходзіць суд над моладзевымі актывістамі, якія затрымалі яшчэ ў пятніцу, 20 ліпеня.
19.07.2007 Віцебскія кэдэбоўцы апекуюць скауцкага актывіста Аляксея Дазорцава
Супрацоўнікі УКДБ па Віцебскай вобласці напрацягу амаль паўгода спрабуюць наладзіць “даверлівыя адносіны” з мясцовым каардынатарам грамадскай арганізацыі “Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых”, актывістам скаутскага руху на Беларусі Аляксеем Дазорцавым.
18.07.2007 Алесь Каліта: “Адпачываць няма калі, наперадзе шмат працы”
Пасля пятнаццаці сутак арышту старшыня Рады Моладзі БНФ Алесь Каліта пакінуў змушаны акрэсцінскі прытулак.
18.07.2007 Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю
Моладзевы лідэр Алесь Каліта сёньня, 18 ліпеня пасьля 14-00 пакіне прыемнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе быў вымушаны правесці 15 сутак.
16.07.2007 Крыж у памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў
У суботу, 14-га ліпеня на ўскрайку Ваўкавыску, што на Гарадзеншчыне, быў усталяваны памятны крыж, прысьвечаны ахвярам палітычных рэпрэсій.
11.07.2007 “СУПОЛЬНАСЬЦЬ” ХОЧУЦЬ ЗЬЛІКВІДАВАЦЬ
Перспектыва закрыцьця навісла над чарговай пакуль яшчэ зарэгістраванай дэмакратычнай грамадзкай арганізацыяй – Менскім гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтар Супольнасьць”.
11.07.2007 Улады патрабуюць спыніць арганізаваны адпачынак у намётавым лагеры пад Менскам
Галоўны ідэолаг Валожыншчыны загадвае спыніць адпачынак, арганізаваны евангельскімі веруючымі, і прадаставіць спіс усіх хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве. Юрысты лічаць гэтыя патрабаванні беспадстаўнымі і незаконнымі. Арганізатарам адпачынку з'яўляецца абшчына Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Царква Ісуса Хрыста" г. Мінска.
09.07.2007 У Оршы з друкаванымі выданьнямі затрыманы “маладафронтавец”
Супрацоўнікамі аршанскай міліцыі позна вечарам 8 ліпеня быў затрыманы сябра “Маладога фронту” Ігар Казмірчак.
08.07.2007 Сьвяткаваньне юбілею Янкі Купалы каштавала віцебскаму апазіцыянеру штрафу ў 10 базавых велічыняў
У суботу, 7 ліпеня, Барыс Хамайда ў Віцебску выйшаў на вуліцу, каб адзначыць юбілей беларускага песьняра Янкі Купалы. У руках ён трымаў свежы нумар “Нашай нівы” з партрэтам Купалы і самаробны плакат. Гэта паслужыла падставай для яго затрыманьня. У той жа дзень у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ён быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў за ўдзел ў недазволеным пікетаваньні.
06.07.2007 Супраць Зьмітра Дашкевіча і Насты Азаркі могуць быць узбуджаны крымінальныя справы
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, следчы Мінскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, якія вядзе крымінальную справу Івана Шылы, вылучыў ў асобную вытворчасць матэрыялы па факце адмовы ад дачы паказаньняў сведкам па справе Зьмітром Дашкевічам.
06.07.2007 “Літаратурная Беларусь” – новы час чытаньня
Саюз беларускіх пісьменьнікаў прыступіў да практычнай рэалізацыі новага культурна-грамадскага праекту – выданьня газеты “Літаратурная Беларусь”. Днямі убачыў сьвет першы нумар дадаткам да газеты “Новы час”.
06.07.2007 Паэт Зьніч на Залатой Горцы прэзентуе кнігу паэзіі “За мурам”
Сёньня ў Менску інак Мікалай (Алег Бембель, Зьніч і г.д) ладзіць прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі. Кніга вершаў мае досыць інтрыгуючую назву – “За мурам”. Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканьні Беларускага Пэн-цэнтру у 18-00.
Чакаецца, што ў творчай вечарыне будуць браць удзел вядомыя барды Кася Камоцкая і Андрэй Мельнікаў.
04.07.2007 Алесь Каліта арыштаваны на 15 сутак
Суд Цэнтральнага раёну сталіцы вынес пакараньне старшыні моладзевай камісіі Партыі БНФ Алесю Каліта - 15 сутак арышту.
29.06.2007 Вільня чакае вас
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае абітурыентаў на факультэт мастацтваў і гісторыі культуры.
27.06.2007 Цэнтральны суд адмовіў пратэстанцкаму пастару Яраславу Лукасіку ў задавальненьні іску
26 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка аб прызнаньні незаконным рашэньня Цэнтральнага РУУС, згодна з якім пратэстанцкі прапаведнік быў дэпартаваны з Беларусі.










