30.08.2007 Гвалтоўныя зьнікненьні ня маюць тэрміну даўнасьці
30 жніўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных зьнікненьняў. Яго стварэньне было ініцыявана працоўнай групай па гвалтоўных і нявольных зьнікненьнях, якая створана пры Камісіі ААН па правах чалавека. У цяперашні час у склад групы ўваходзяць 5 экспертаў. Яны разглядаюць паведамленьні пра зьніклых людзях, дасланыя іх сваякамі або праваабарончымі арганізацыямі і пасьля разгляду ўсіх акалічнасьцяў рэагуюць адпаведным чынам. Дадаткова ў сьнежні 2006 года была прынятая “Міжнародная Канвенцыя абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўнага зьнікненьня”, якую Рэспубліка Беларусь, на жаль, дагэтуль не падпісала. Хаця для Беларусі, дзе зьнікаюць кожны год сотні грамадзян, гэтая праблема надзвычай актуальная. Увагу міжнароднай супольнасьці ў першую чаргу прыцягваюць зьнікненьні ў Беларусі палітычных апанэнтаў рэжыму. Нагадаем, у 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. У 2000 годзе – тэлежурналіст Дзьмітрый Завадзкі.
29.08.2007 Алесь Бяляцкі: “Створаная Лукашэнкам сістэма бязьлітасна зьнішчае беларускую мову”
Пасьля правядзеньня рэферэндуму 1995 года і скасаваньня статуса адзінай дзяржаўнай беларускай мовы ўлады вярнуліся да практыкі поўнамасштабнага ўдушэньня мовы тытульнай нацыі. Цягам апошніх дзесяці гадоў створаная Прэзідэнтам Лукашэнкам дзяржаўная сістэма бязьлітасна зьнішчае беларускую мову.
29.08.2007 Пяць і адна прычына, па якіх Мінюст адмовіў праваабарончаму аб’яднаньню “Вясна” ў рэгістрацыі
Заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” атрымалі нарэшце афіцыйны ліст Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднаньня”.
21.08.2007 Праваабаронцы сустрэліся з першым намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Петрашам
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімер Лабковіч 21 жніўня патрапілі на асабісты прыём да першага намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Петраша.
16.08.2007 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў незаконным ліквідацыю праваабарончага цэнтру “Вясна”
Сябры забароненага уладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” звярнуліся ў красавіку 2004 года са зваротам у Камітэт па правах чалавека ААН. Сутнасць звароту заключалася ў тым, што рашэньне аб ліквідацыі ПЦ “Вясна” ( кастрычнік 2003 года) заяўнікі лічаць цалкам незаконным, якое парушае права на свабоду асацыяцыі, гарантаванага Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, абазацельства выконваць які прыняла Рэспубліка Беларусь.
10.08.2007 Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ
Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.
03.08.2007 Дзеяньні ашмянскіх мытнікаў і супрацоўнікаў КДБ абскардзіць у судзе лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта
Моладзевы лідэр Алесь Каліта падрыхтаваў зыск у суд аб спагнаньні з супрацоўнікаў ашмянскай мытні і КДБ матэрыяльнага ўрону, які актывіст панёс па прычыне наўмыснага пашкоджаньня ноутбука.
02.08.2007 У Менску пасьля ператрусу затрыманыя моладзевыя актывісты, лёс Зьміцера Лісіенкі невядомы
Мінулай ноччу людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, уварваліся ў кватэру на вуліцы Палявой, 26, якую здымае Крысьціна Шацікава ў Менску. Пры гэтым было заяўлена, што ўсіх прысутнічаючых падазраюць у незаконным знаходжаньні ў чужым памяшканьні і крадзяжы маёмасьці. Гэта міліцыянты і запісалі ў рапарце.
31.07.2007 Праваабаронцы “Вясны” спрабуюць зарэгістравацца ізноў
Ініцыятыўная група праваабаронцаў 23 ліпеня падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы для рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. У той час, калі ўлады ліквідуюць многія грамадскія арганізацыі і адмаўляюць ім у рэгістрацыі, як гэта зусім нядаўна сталася з праваабарончым рухам “За свабоду”, група беларускіх праваабаронцаў вырашыла аб’яднацца. Аб прычынах, якія паўплывалі на такое рашэньне і аб становішчы з правамі грамадзян на асацыяцыю ў Беларусі расказвае віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі:
30.07.2007 Асуджаны моладзевыя актывісты Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня
У судзе Заводскага раёну Менска сёньня разглядалася адміністрацыйная справа сябра партыі БНФ Франака Вячоркі. Актывіст быў затрыманы 27 ліпеня пад час правядзеньня акцыі, прымеркаванай да гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.
28.07.2007 Спіс затрыманых пад час акцый да Дня абвяшчэньня суверэнітэту Беларусі 27 ліпеня
(Гэтая інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца праваабаронцамі)
27.07.2007 27 ліпеня: Святкаваньне Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі» ў Менску. Новае аднаўленьне!
Хроніка падзеяў і затрыманьняў (Аднаўляецца)
26.07.2007 Пераслед моладзевых актывістаў напярэдадні Дня абвяшчэньня Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі 27 ліпеня
Спіс затрыманых і асуджаных актывістаў “Маладога фронту” і іншых дэмакратычных арганізацый за 23 – 26 ліпеня
25.07.2007 Напярэдадні Дня незалежнасьці ўлада губляе апошні розум і сорам
Дзень 24 ліпеня найбольш яскрава засведчыў пра рэальнае стаўленьне ўладаў да дыялогу з апазіцыяй. Адліга, як бачна была ілюзорнай і сённяшні накат на моладзь, на прадстаўнікоў “Маладога фронту”, толькі падцвярджае знакаміты выраз, якім карыстаюцца беларускія ўлады: “Колькі ваўка не кармі, ён усё адно глядзіць у лес”.
24.07.2007 Максімальнае пакараньне за віншаваньне з днём народзінаў Дашкевіча
У судзе Цэнтральнага раёну Менска ўчора ў другой палове дня адбыўся суд над моладзевымі актывістамі, сябрамі “маладога фронту” Кірылам Мацкевічам і Уладзімерам Сяргеевым. Яны былі эатрыманы ў пятніцу, 20 ліпеня.










