18.09.2007 Рэчыцкія ўлады высылаюць апазіцыйных палітычных актывістаў

Як вядома, 21-22 верасьня ў Рэчыцы адбудзецца традыцыйнае рэспубліканскае сьвята "Дажынкі". У сувязі з ім, "каб чаго ня выйшла", мясцовых працуючых на дзяржпрадпрыемствах апазіцыянераў накіроўваюць у камандыроўкі.

У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над  маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

17.09.2007 У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

Сёньня, 17 верасьня, у судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна разгледжаны адміністратыўныя справы, узбуджаныя ў дачыненьні да Зьмітра Кургі і Олінай Элы. Яны разам з іншымі актывістамі былі затрыманыя 10 верасьня, калі прыйшлі падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню, якога абвінавацілі ў палітычна матываваным крымінальным злачынстве па арт. 193.1 КК РБ.

14.09.2007 Апазіцыйны актывіст, дэпутат Вярхоўнай Рады 13 скліканьня Андрэй Клімаў прысуджаны да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце.

Сёмага жніўня 2007 у сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў калоніі. Інфармацыю пра суд над Клімавым журналісту Андрэю Груздзіловічу пацвердзілі ў Пракуратуры і Цэнтральным судзе горада Менска.

12.09.2007 Францыя асудзіла затрыманьні моладзі ў Баранавічах і адмову ў рэгістрацыі “Вясны”

Міністэрства замежных спраў Францыі распаўсюдзіла заяву з асуджэньнем факту масавых затрыманьняў пад час суду над актывістам “Маладога фронту” ў Баранавічах. У прыватнасьці, у заяве намесніка прэс-сакратара міністэрства, адзначаецца, што “Францыя асуджае затрыманьне ў панядзелак у Баранавічах (Беларусь) каля дваццаці маладых апазіцыянераў перад будынкам суду, у якім пачынаўся працэс над іхнім сябрам Яраславам Грышчэнем, актывістам моладзевага руху " Малады Фронт ". Яна таксама асуджае здзейсьненае пры тых жа акалічнасьцях затрыманьне двух журналістаў-фатографаў Агенцтва Франс Прэс і Рэйтэрс пры выкананьні імі сваіх прафесійных абавязкаў.

10.09.2007 Спіс журналістаў і моладзевых актывістаў затрыманых 10 верасьня ў Баранавічах (дапаўняецца)

Па стану на 10-30 у Баранавічах затрыманы больш за 20 чалавек. У дачыненьні да Сяргеева Уладзі распачата адміністратыўная справа. суд пачнецца сёньня. На астатніх затрыманых складзены пратаколы

Аршанская бітва стала агульнабеларускай

10.09.2007 Аршанская бітва стала агульнабеларускай

У суботу, 8 верасня ўлады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб сьвяткаваньне угодкаў Аршанскай бітвы не адбылося. Гэтая гістрачычная бітва адбылася ля рэчкі Крапівенкі 8-га верасьня 1514 году. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамагло амаль утрая большае войска маскоўскага княства.

Судовы канвеер у Салігорску працуе без збою: Алесь Каліта - 7 сутак арышту, Вячорка - 5 базавых.

05.09.2007 Судовы канвеер у Салігорску працуе без збою: Алесь Каліта - 7 сутак арышту, Вячорка - 5 базавых.

У Салігорску працягваюцца суды над 9 моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманы ўчора ля будынку суда ў часе працэсу над Іванам Шылам. і правялі ноч ў салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня. На іх былі складзены пратаколы аб правапарушэньні па артыкуле 23.34. (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Пракурор запрасіў асудзіць Івана Шылу без прызначэньня пакараньня

04.09.2007 Пракурор запрасіў асудзіць Івана Шылу без прызначэньня пакараньня

Судовы разгляд крымінальнай справы, узбуджанай на непаўнагадовага моладзевага актывіста Івана Шылы па арт. 193.1 КК, у Салігорску падыходзіць да завяршэньня. Пракурор запатрабаваў асудзіць Шылу без прызначэньня пакараньня, а адвакат папрасіла апраўдаць хлопца. Прысуд будзе абвешчаны ў ў 17:45.

04.09.2007 Моладзевая актывістка Наста Азарка пакараная штрафам у памеры 40 базавых велічыняў

У Нясьвіжы вынесена рашэньне па справе моладзевай актывістцы, абвінавачанай па палітычна матываваным крымінальным артыкуле за дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт.

04.09.2007 Затрыманых у Нясьвіжы журналістаў адпусьцілі. Пракурор запрасіў для Насты Азаркі пакараньне - штраф у памеры 500 базавых велічыняў

Дастаўленых у Нясьвіжскае РАУС незалежных журналістаў Сяргея Сыса і Уладзіміра Грызіна пасьля праверкі дакументаў па міліцэйскай базе адпусьцілі. На судовым паседжаньні пасьля перапынку будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай на Насту Азарку па арт. 193.1 КК, пракурор запрасіў прызначыць пакараньне ў выглядзе штрафу памерам у 500 базавых велічыняў.

04.09.2007 6 верасьня – 10 год Маладому Фронту

6 верасьня спаўняецца 10 гадоў найбуйнейшаму руху беларускай моладзі – у гэты дзень у 1997 годзе ў Менску прайшоў Устаноўчы Сойм Маладога Фронту, у якім узялі ўдзел 239 дэлегатаў з усёй краіны. У праграме – суды ў Салігорску, Нясьвіжы і Баранавічах, сьвяточнае шоу ў Менску і Крапівенскае поле пад Воршай

04.09.2007 Затрыманай моладзевай актывістцы Тацяне Буланавай выклікалі хуткую

Сілавікі з ужываньнем грубай фізічнай сілы затрымалі 12 моладзевых актывістаў каля будынку Салігорскага суду, дзе сёньня пачаўся разгляд крымінальнай справы над непаўнагадовым маладафронтаўцам Іванам Шылам. Моладзевай актывістцы, зьбітай падчас затрыманьня, выклікалі "хуткую дапамогу" і павезьлі ў шпіталь.

04.09.2007 У Салігорску ў жорсткай форме затрыманая моладзь

Сёньня на судовае паседжаньне ў Салігорску падтрымаць непаўнагадовага маладафронтаўца Івана Шылу паехалі моладзевыя актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзкасьці і прадстаўнікі замежных грамадзкіх арганізацыяў. Каля будынку суду моладзь у колькасьці 12 чалавек была затрыманая сілавікамі, зьмешчаная ў аўтобус і дастаўленая ў мясцовы РАУС. Па папярэдняй інфармацыі затрыманьне адбывалася ў жорсткай форме, ёсьць зьбітыя.

03.09.2007 У таталітарнай дзяржавы няма будучыні

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

4 верасня 2007 г. ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў незарэгістраванага ўладамі Маладога Фронту. У Салігорску супраць непаўнагадовага Івана Шылы (суддзя Лапіна Т. ), у Нясьвіжы супраць Насты Азаркі (суддзя Дунаева М.), а 10 верасьня ў Баранавічах супраць Яраслава Грышчэні (суддзя Салавей І.). Яны абвінавачваюцца па ч.1 артыкулу 193 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя дзейнасьці рэлігійнай, грамадзкай арганізацыі, фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у ёй).

31.08.2007 Падтрымайма нашу моладзь на судах 4 верасня!

Улада пряцягвае хвалю рэпрэсій супраць актывістаў незарэгістраванага “Маладога фронту”. 4 верасня ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў гэтай арганізацыі Івана Шылы і Насты Азарка. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі). Гэта для моладзевых актывістаў можа пагражаць пакараньнем да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства