04.01.2008 Супраць моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай узбуджаная крымінальная справа
28 сьнежня 2007 г. супраць моладзевай актывісткі з г. Полацку Кацярыны Салаўёвай была узбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у іх). Кацярына падазраецца ў тым, што прымае ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. 10 студзеня 2008 г. адбудзецца першы допыт Кацярыны ў якасьці падазраванай па узбуджанай крымінальнай справе.
20.12.2007 Судзяць Артура Фінькевіча
Сёньня ў 10-30 ў Кастрычніцкім судзе Магілёву пачаўся судовы працэс над маладафронтаўскім лідэрам Артурам Фінькевічам, якога абвінавачваюць ва ухіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі - арт.415 КК РБ, паводле якога прадугледжана зьняволеньне ад году да трох. Падтрымаць палітвязьня прыехалі ягоныя сябры і паплечнікі, грамадзка-палітычныя дзеячы. Нягледзячы на тое, што судовае паседжаньне праходзіць у адкрытым рэжыме, ня ўсе жадаючыя трапілі ў судовую залу, бо напачатку запусьцілі студэнтаў інстытуту правазнаўства.
19.12.2007 20-га сьнежня а 10:30 у Кастрычніцкім судзе Магілёву пачнецца судовае паседжаньне па справе Артура Фінькевіча
Моладзевы актывіст Артур Фінькевіч быў асуджаны 10 траўня 2006 года да двух гадоў абмежаваньня волі ("хіміі") за нанясеньне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў палітычных графіці "Мы хочам новага!" і "Дастаў!". Новая крымінальная справа супраць палітвязьня ўзбуджана па арт. 415 КК ("ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
13.12.2007 Зьбіты Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру
12 сьнежня падчас гвалтоўнага разгону супрацоўнікамі ПМСП мірнай акцыі пратэсту “За незалежную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы супраць прыезду прэзідэнта Расеі быў моцна зьбіты актывіст Маладога Фронту Зьміцер Федарук. Калі выклікалі “хуткую дапамогу”, ніводнага міліцыянта побач не было. Актывіст быў дастаўлены ў 9-ы клінічны шпіталь, дзе была аказана медычная дапамога і пастаўлены дыягназ: закрытае ЧМТ, сатрасеньне галаўнога мозгу, ушыбы рознай ступені цяжкасьці.
11.12.2007 Прызначана дата судовага паседжаньня над палітвязьнем Артурам Фінькевічам
Як паведаміў ПЦ "Вясна" магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, толькі што ў канцэлярыі суду ён даведаўся, што разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненьні да палітвязьня Артура Фінькевіча, прызначаны на 20 сьнежня, пачатак паседжаньня ў 10-30.
10.12.2007 Улады Беларусі дэманструюць грэблівае стаўленьне да правоў чалавека. Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Мінск, 10 сьнежня 2007 г.
10 сьнежня 2007 г. спаўняецца 59 гадоў з моманту прыняцьця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Ва ўсім сьвеце гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь, як краіна сузаснавальніца Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, ратыфікавала і ўзяла на сабе абавязацельствы па выкананьні прынцыпаў, закладзеных у Дэкларацыі.
06.12.2007 Віталь Стажараў атрымаў дзесяць “базавых”
У судзе Савецкага раёну Менску разгледжана справа актывіста “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава, якога затрымалі ўчора на Камароўскім рынку, дзе хлопец раздаваў лістоўкі пра мітынг прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.
30.11.2007 Адміністратыўная камісія аштрафавала сям'ю салігорскіх моладзевых актывістаў Шылаў на 80 базавых велічыняў
28 лістапада адміністратыўная камісія ў Салігорску вынесла рашэньне па справах моладзевых актывістаў Івана і Ільлі Шыла, якія абвінавачваліся ў правядзеньні несанкцыянаваных акцыяў 16 кастрычніка і 7 лістапада. Сума вынесеных штрафаў па 5 адміністратыўных пратаколах складае больш за тысячу даляраў - 2 мільёны 480 тысяч рублёў (80 базавых велічынь).
27.11.2007 Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова
26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што з 15 кастрычніка папярэдняе сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго за ч.2 арт. 188 КК РБ ад 15 траўня 2007 г. за паклёп і несапраўдныя зьвесткі, якія абражаюць гонар і годнасьць загадчыцы Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч, адноўлена.
.
16.11.2007 У Мазыры затрымліваюць моладзь
Сёньня ў Мазыры была запланаваная моладзевая акцыя супраць адмены льготаў. Аднак, прыйшоўшых у цэнтр гораду юнакоў сустракалі супрацоўнікі міліцыі. Затрыманых адвозяць у пастарунак, туды ж выклікаюць бацькоў непаўнагадовых і дырэктароў школ.
12.11.2007 Вярхоўны суд даслаў рашэньне па скарзе ГПА "Вясна" на адмову Мінюста ў рэгістрацыі
Прадстаўнікі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" абскардзілі ў Вярхоўным судзе Беларусі адмову Мінюста ў дзяржаўнай рэгістрацыі, аднак суд падтрымаў рашэньне Міністэрства юстыцыі і адмовіў праваабаронцам у задавальненьні скаргі. 26 кастрычніка судзьдзя Вярхоўнага суду Сьвятлана Яхнавец абвесьціла свой вердзікт, а пісьмовае рашэньне было атрыманае на мінулым тыдні.
30.10.2007 Суд над палітвязьнем Зьмітрам Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада і адбудзецца ў фактычна ў закрытым рэжыме
Пра гэта паведаміў адвакат моладзевага лідэра Алясандр Галіеў. Разам з тым ён зазначыў, што да гэтага часу не атрымаў адпраўленага нібыта 24 кастрычніка судовага паведамленьня.
30.10.2007 Віцебскіх апазіцыянераў вязуць у суд
Сёньня падчас правядзеньня акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі каля Віцебску былі затрыманыя 27 мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці. Усіх на аўтобусе даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе правялі апытаньне. Пасьля дачы тлумачэньняў на 5 дэмакратычных актывістаў, якія выступалі альбо трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, склалі адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Зараз іх вязуць у суд.
30.10.2007 У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
Сёньня, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек. Зараз іх вязуць у аддзяленьне міліцыі Віцескага раёну.
29.10.2007 Міжнародныя праваабаронцы: Заклікаем зарэгістраваць “Вясну” як легальную, незалежную праваабарончую арганізацыю, у статусе, на які яна мае права па міжнародным заканадаўстве.
Вядомыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выказваюцца ў падтрымку “Вясны”.










