22.02.2008 Узбуджана новая крымінальная справа

Працягваецца крымінальны перасьлед удзельнікаў дэмакратычнай акцыі "Еўрапейскі марш", прайшоўшай 14 кастрычніка 2007 году.

Як стала вядома ПЦ "Вясна" 28 сьнежня 2007 году сьледчы аддзел Першамайскага РУУС сталіцы вынес пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па ч. 2 арт.339 КК РБ - "Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў" па факце пашкоджаньня чужой маёмасьці, а менавіта двух міліцэйскіх аўтамабіляў.

22.02.2008 Палітвязьню Аляксандру Зьдзьвіжкову зьмянілі тры гады на тры месяцы, якія ён ужо адседзеў

Сёньня калегія Вярхоўнага суда, разгледзеўшы касацыйную скаргу журналіста на прысуд Мінскага гарадзкога суду, прыняла рашэньне зьменшыць тэрмін вынесенага пакараньня з 3 гадоў пазбаўленьня волі да трох месяцаў, улічыўшы стан здароўя журналіста і неабходнасьць утрымліваць старую маці. Паколькі трохмесячны тэрмін зьняволеньня скончыўся, Зьдзьвіжкова вызваляць ужо сёньня. Разам з тым, Вярхоўны суд палічыў віну журналіста даказанай.

21.02.2008 Алесь Бяляцкі нагадвае пра факты дыскрымінацыі роднай мовы ў Беларусі

Сёньня многія краіны сьвету адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае сьвята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў 1999 годзе і з таго часу адзначаецца штогод 21 лютага. З гэтай нагоды на Беларусі сёньня праводзяцца дзесяткі мерапрыемстваў, мэта якіх – зьвярнуць увагу грамадства на трывожнае моўнае становішча ў краіне, знайсьці шляхі па стварэньню годных умоў для функцыянаваньня беларускай мовы ў дзяржаве.

20.02.2008 Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць палітычна матываванага перасьледу студэнтаў

ЗАЯВА Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць адлічэньня студэнтаў у сувязі з іх грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.

19.02.2008 Аляксандр Круты сёньня можа пакінуць сьцены Жодзінскага СІЗА

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясвіжскага раёна па абвінавачваньню Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзідэнта Беларусі і адмяніла вытворчасьць па ягонай справе.

18.02.2008 За Еўрапейскі марш ўлады выставілі рахунак - звыш 2 мільёнаў рублёў

25 лютага ў судзе Савецкага раёну сталіцы прызначана судовае паседжаньне па зыску Гаррэмаўтадор (прадпрыемства “Горремавтодор” Мінгарвыканкама) да заяўнікаў шэсьця Еўрапейскі марш: спадарам Вячорку, Лябедзьку, Івашкевічу, Федаруку, Афнагелю. Дзяржпрадпрыемства ацаніла суму, патрачаную на прыборку вуліц сталіцы пасьля правядзеньня дэмакратычнай акцыі ў 2 мільёны 135 тысяч 974 рублі, і вырашыла спагнаць яе з арганізатараў Еўрапейскага маршу.

11.02.2008 Праваабарончы цэнтр “Вясна” рэкамендаваў кандыдатуру студэнта Зьміцера Жалезнічэнкі для вылучэньня на сусьветную Студэнцкую прэмію за мір.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў ініцыятарам вылучэньня студэнта з Беларусі Зьміцера Жалезьнічэнкі на Студэнцкую прэмію за мір (Student Peace Prize).

Зьміцер Жалезьнічэнка, які для беларускай моладзі зьяўляецца прыкладам адстойваньня права на адукацыю, зараз пазапраўна ўтрымліваецца ў вайсковай частцы ў Жлобіне, дзе яго насуперак пастановы суду змушаюць да прыняцьця прысягі.

08.02.2008 Гомельскі абласны і гарадскі ваенкаматы адмаўляюцца выконваць вызначэньне суду аб прыпыненьні вайсковай службы Жалезнічэнкі

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 1 лютага суд Савецкага раёна Гомеля ў межах грамадзянскай справы вынес прыватнае вызначэньне аб прыпыненьні прызыву на вайсковую службу Зьміцера Жалезнічэнкі. Нагадаем, што заўтра 9 лютага у суботу, Жалезнічэнка павінен быў прыняць прысягу, пасьля чаго і пачынаецца служба ва Узброеных Сілах.

Фотарэпартаж вызваленьня Артура Фінькевіча

06.02.2008 Фотарэпартаж вызваленьня Артура Фінькевіча

5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча. Калегія Магілёўскага абласнога суду пад старшынствам судзьдзі Ігара Прошкі нечакана для многіх пастанавіла зьмяніць вынесены 20 сьнежня прысуд раённага суду і вызначыла пакараньне, якое актывіст “Маладога Фронту” ужо адседзеў на гэты момант. Такім чынам, праз некалькі гадзінаў палітвязень апынуўся на волі.

06.02.2008 Беларусь – апошняя “чорная дзіра” у Еўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне

Як стала вядома ўчора са сродкаў масавай інфармацыі, быў прыведзены ў выкананьне смяротны прысуд у дачыненьні да трох лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі. Як паведаміў БелаПАН адзін з гомельскіх адвакатаў, якія бралі ўдзел у судовым працэсе па справе «марозаўскай банды», дакументы аб прызнаньні С.Марозава памерлым прыйшлі на мінулым тыдні ў ЗАГС Чыгуначнага раёну Гомеля.

05.02.2008 Алесь Бяляцкі: “Толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі!”

Калегія Магілёўскага абласнога суду, разгледзеўшы 5 лютага касацыйную скаргу па справе Артура Фінкевіча скасавала пастанову Кастрычніцкага суду Магілёва ад 20 снежня аб пакараньні Артура Фінькевіча паўтара гадамі зьняволеньня. Як паведамлялася раней, суддзя Ігар Прошка пастанавіў зьменшыць тэрмін пакараньня да 3 месяцаў, і з улікам часу знаходжаньня пад арыштам, вызваліць А.Фінкевіча з-пад варты.

5 лютага ў 10-00 разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча

04.02.2008 5 лютага ў 10-00 разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча

Судовае паседжаньне адбудзецца ў Магілёўскім абласным судзе.

31.01.2008 Вызвалены ад пакараньня Аляксандр Круты безпадстаўна знаходзіцца ў Жлобінскім СІЗА

24 студзеня суд Нясвіжскага раёна прызнаў Аляксандра Крутога віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза прэзідэнта краіны. Аднак у сувязі з тым, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты вызвалены ад пакараньня, а крымінальная справа спыненая. Паколькі падчас сьледства ў дачыненьні да абвінавачанага праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што Аляксандр Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію, суд пастанавіў прымяніць прымусовыя меры бяспекі і лячэньня ў псіхіятрычнай бальніцы са звычайным назіраньнем.

30.01.2008 Сьмяротнае пакараньне

2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў.

29.01.2008 У Салігорску затрымалі прадпрымальнікаў Цацуру і Насановіч

Прыкладна а 17 гадзіне 28 студзеня на цэнтральнай плошчы Салігорску былі затрыманыя прадпрымальнікі Аляксандар Цацура і Ларыса Насановіч. Яны зьбіраліся подпісы салігорцаў у падтрымку дробных гандляроў, а таксама за адмену ўказу №760, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства