11.09.2008 Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў

Калі пытанне наконт прымянення "скразной" нумарацыі было ўзнята на паседжанні Цэнтральнай камісіі, Лідзія Ярмошына паведаміла, што гэта яе загад. Яна патлумачыла, што менавіта такі спосаб нумарацыі быў абраны дзеля таго, каб "было лягчэй". Натуральна, паўстала пытанне: каб каму і ў чым "было лягчэй"? І адказ на яго знойдзены – калі ўзгадаць сітуацыю з так званымі куратарамі з ліку прадстаўнікоў раённых адміністрацыяў.

06.09.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году

У канцы чэрвеня ў Беларусі стартавала парламенцкая выбарчая кампанія і летнія месяцы ліпень і жнівень адзначаныя шматлікімі парушэньнямі ў гэтай сферы. Прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў не ўключалі ва ўчастковыя і акруговыя выбарчыя камісіі, аказвўся ціск на сябраў ініцыятыўных групаў вылучэнцаў ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў, рабіліся правакацыі, выносіліся адміністратыўныя пакараньні.

05.09.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнымі падзеямі тыдню сталі пачатак агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама разгляд Цэнтральнай камісіяй скаргаў тых прэтэндэнтаў, якія не прайшлі ў акруговых камісіях рэгістрацыю.

05.09.2008 Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца

Гэтая абуральная (калі не назваць яе трагікамічнай) гісторыя пачалася пасля таго, як супрацоўнікі Мазырскага ААТ “Беларускабель” нечакана для сябе даведаліся, што яны нібыта вылучылі ў склад акруговай выбарчай камісіі па Мазырскай выбарчай акрузе №42 сваім працоўным калектывам намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Навіцкага І.Р.

03.09.2008 Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ чацвёртага склікання.

01.09.2008 2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»

Прэзентацыя дакладу, падрыхтаванага Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека (FIDH) з дапамогай беларускіх праваабаронцаў, адбудзецца 2 верасьня ў Менску аб 11 гадзіне на Управе Партыі БНФ. У ёй прымуць удзел генеральны сакратар FIDH Луіс Гійерма Перэз, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, юрыст і правабаронца Валянцін Стэфановіч, а таксама былыя палітвязьні.

30.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені

Галоўнай падзеяй тыдня стала рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Зафіксавана, якім чынам адбываліся праверкі акруговымі камісіямі дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і праводзілася рэгістрацыя кандыдатаў. “Назіральнікі не надзеленыя правам…” – асноўны лейтматыў тыдня ў іх стасунках з камісіямі.

29.08.2008 Паведамленне для журналістаў

1 верасня (панядзелак) у 11.00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, якія ажыццяўляюць маніторынг кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Прэс-канферэнцыя прысвечана падвядзенню вынікаў этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і ацэнцы ходу выбарчай кампаніі.

23.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Найбольш важнай падзеяй мінулага тыдня стала вызваленне палітычных вязняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Гэты крок уладаў адразу ж выклікаў дыскусію: наколькі падзея паўплывае на грамадска-палітычную сітуацыю падчас правядзення парламенцкіх выбараў. Праваабаронцы, якія праводзяць маніторынг выбарчай кампаніі, выказалі сваё меркаванне.

19.08.2008 Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій

У адпаведнасці з арт. 28 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў забяспечваюць акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі.

18.08.2008 Паведамленне для журналістаў

19 жніўня (аўторак) у 11.00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, якія ажыццяўляюць маніторынг кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

16.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнай падзеяй бягучага тыдня стала завяршэнне фармавання ўчастковых выбарчых камісій. Як паказалі вынікі, працаваць у камісіях будуць толькі асобныя прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. Наступнай тэндэнцыяй тыдня стаў яшчэ больш актыўны “піяр” праўладных кандыдытатаў у дзяржаўных СМІ

08.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у самым разгары. Пасля таго, як былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы, пачаўся збор подпісаў за прэтэнтэнтаў у кандыдаты. Пры гэтым прэтэндэнты, якіх падтрымлівае ўлада, і незалежныя альбо прадстаўнікі апазіцыйных партыяў апынуліся ў такіх розных умовах працы, што толькі і застаецца, што “шукаць адрозненні”...

06.08.2008 “Адной дэкларацыі мала”

Праваабаронцы пра далучэнне Беларусі да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў СНД.

01.08.2008 5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў

У той час, як становішча праваабаронцаў значна пагаршаецца ў Еўропе і асабліва на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД), Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), апублікавала рускую версію часткі сваёй гадавой справаздачы за 2007 год, прысвечаную гэтаму рэгіёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства