01.12.2008 Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску

Спыненыя крымінальныя справы ў дачыненьні да трох падазраваных у датычнасьці да выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Пра гэта стала вядома Міхаілу Шарамету, які атрымаў афіцыйны ліст са следчага упраўлення УУС Менгарвыканкама 29 лістапада. Вядома таксама і прозвішча яшчэ аднаго з падазраваных. Гэта лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў. Прозвішча трэцяга дагэтуль высвятляецца, але можна меркаваць, што гэта нехта з першых затрыманых дэмакратычных актывістаў.

06.11.2008 Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”

3-4 лістапада ў Страсбургу праходзіла канферэнцыя “Становішча праваабаронцаў у дзяржавах членах Рады Еўропы”, арганізаваная бюро Камісара па правах чалавека Рады Еўропы. Канферэнцыя была прымеркаваная да 10-ай гадавіны прыняцця ААН Дэкларацыі аб праваабаронцах. Нягледзячы на тое, што Беларусь не з’яўляецца членам Рады Еўропы, на канферэнцыю быў запрошаны беларускі праваабаронца, старшыня зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

05.11.2008 Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?

Гродзенскі абласны суд 5 лістапада разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Іўеўскага раёна, які прызнаў экстрэміcцкім жнівеньскі нумар незарэгістраванай газеты «Свабода». Суддзя Аляксандр Сіцько прыняў рашэньне матэрыялы па гэтай справе накіраваць на новы разгляд у суд Іўеўскага раёну. Такім чынам, выяўлены ў Іўі “экстрэмізм” не прайшоў праверку ў судзе вышэйшай інстанцыі.

28.10.2008 У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў сувязі з арыштам Аляксандра Баразенкі.

Менск, 28.10.2008 г.

14.10.2008 Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?

14 кастрычніка Амбасада Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі нечакана і без тлумачэньня прычынаў адмовіла ў прадстаўленьні Шэнгенскіх візаў вядомым у Беларусі праваабаронцам і журналістам Уладзімеру Лабковічу, Алене Лапцёнак і Сяргею Сысу.

07.10.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году

У першы месяц восені, 28 верасьня, адбыліся выбары дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. Парламенцкія выбары адбываліся на фоне складанай сітуацыі з правамі чалавека. Асноўныя грамадзка-палітычныя правы, такія як свабода слова, свабода мірных сходаў і асацыяцыяў, заставаліся істотна абмежаванымі, мелі месца факты палітычна-матыванага перасьледу апанентаў рэжыму з боку афіцыйных уладаў Беларусі, што не спрыяла правядзеньню выбараў у атмасферы даверу.

29.09.2008 ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ

Толькі што у офісе РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" скончылася прэс-канферэнцыя, на якой былі агучаны вынікі маніторынга кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Мы прапаноўваем Вашай увазе папярэднія высновы, зробленыя праваабаронцамі.

28.09.2008 УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)

29 верасня (панядзелак) у 13-00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, на якой будуць агучаны вынікі маніторынга кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

27.09.2008 Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы

У межах доўгатэрміновага маніторынгу выбараў праваабаронцы адсочвалі правядзенне этапа прадвыбарчай агітацыі.

20.09.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнай інтрыгай тыдня заставалася пытанне: будуць ці не будуць удзельнічаць у выбарах кандыдаты ад апазіцыі? Безальтэрнатыўных акругаў за тыдзень паболела: зараз іх 14, што складае 15% ад агульнай колькасці. Праваабаронцы высветлілі, якім чынам сілавыя структуры “падрыхтаваліся” да выбарчай кампаніі.

17.09.2008 Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў

Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе шэраг зваротаў Гарадзенскага абласнога камітэту дзяржбясьпекі ў суд з мэтай прызнаньня канфіскаваных друкаваных выданьняў экстрэмісцкімі:

17.09.2008 КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай

Начальнік упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці І.П.Сяргеенка “ў інтарэсах дзяржавы” зьвяртаецца ў суд з заявай аб прызнаньні канфіскаванага супрацоўнікамі РАУС Іўеўскага раёну ў жніўні нумару незарэгістраванага выданьня “Свабода” № 127 (14-27.08.2008) экстрэміcцкім.

15.09.2008 Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў перададзены дакумент пад назвай “Рашэнне на забеспячэнне аховы правапарадку і дарожнай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання”

13.09.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнай падзеяй бягучага тыдня стала завяршэнне разгляду Цэнтральнай камісіяй і Вярхоўным судом скаргаў прэтэндэнтаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў. Нажаль, па выніках разгляду скаргаў сітуацыя з безальтэрнатыўнымі акругамі не змянілася. Але змяніцца можа, калі кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыйных партый канчаткова вызначацца адносна свайго ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах. А пра роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў падчас агітацыйнай кампаніі казаць не прыходзіцца.

12.09.2008 Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі

Па выніках разгляду скаргаў ЦВК і Вярхоўным судом сітуацыя з безальтэрнатыўнымі акругамі не змянілася: іх як было 12, столькі ж і засталося. Аднак сыходзячы з практыкі мінулай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў рана казаць, што ўсе сённяшнія кандыдаты пройдуць выбарчы марафон да канца. Нагадаем, падчас выбараў 2004 года за час агітацыйнай кампаніі былі пазбаўленыя рэгістрацыі або адмовіліся ад далейшай барацьбы 60 (!) кандыдатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства