02.03.2009 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, люты 2009 году
У лютым у Менску былі гвалтоўна разагнаныя традыцыйныя мірныя дэмакратычныя акцыі: 14 лютага – Дзень Любові і 16 лютага – Дзень салідарнасьці. У выніку некаторым іх удзельнікам прыйшлося зьвярнуцца ў медустановы для аказаньня медыцынскай дапамогі, аднак затрыманьняў у абодвух выпадках не было.
09.02.2009 Алесь Бяляцкі: Рэгістрацыя альбо нерэгістрацыя “Нашай Вясны” вызначыць гатоўнасьць ўладаў да зьменаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацый
Інтэрвію з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронцам Алесем Бяляцкім
04.02.2009 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі: студзень 2009 году
Сусветны фінансавы крызіс не абмінуў і Беларусь. Нацбанк устанавіў новы валютны курс, беларускі рубель у адзін момант дэвальваваўся на 20%. У выніку страты панеслі і простыя грамадзяне, і імпарцёры, што закупаюць тавары за валюту. Актывісты прадпрымальніцкага руху, незадаволеныя новымі ўмовамі працы, зьбіраюцца ладзіць новыя акцыі пратэсту. 9 студзеня лідэр грамадзкай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі Беларусі зьвяртаюцца з заклікам правесьці 25 сакавіка “Марш пакрыўджаных і непачутых”.
26.01.2009 Рэгістрацыя “Нашай Вясны” – праверка беларускіх уладаў да гатоўнасці праводзіць сістэмныя змены, скіраваныя на далейшую лібералізацыю ў краіне
Заява заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”
19.01.2009 Правабаронцы не губляюць надзеі зарэгістравацца ў чарговы раз
У нядзелю, 18 студзеня, у Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Кіраўніком аб’яднаньня быў абраны вядомы праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Заснавальнікамі “Нашай Вясны” з’яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, якія раней уваходзілі ў арганізацыю, ліквідаваную уладамі па рашэньні Вярхоўнага Суда Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2003 года.
19.01.2009 Рэалізацыя свабоды асацыяцыяў у Беларусі: аналіз за 2008 год
Відавочна, што ясна заяўленыя еўрапейскімі структурамі прапановы паўплывалі на стаўленьне Рэспублікі Беларусь да пытаньня выкананьня свабоды асацыяцыяў. Аднак урад пакуль устрымліваецца ад унясеньня зьменаў у заканадаўства, якія б зрабілі паляпшэньне становішча няўрадавых арганізацыяў сістэмным і незваротным, незалежным ад палітычнай кан’юнктуры.
16.01.2009 Франака Вячорку забіраюць у войска 26 студзеня
Як паведамлялася раней, сёньня супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і амапу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну.
14.01.2009 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2008 году
Апошні месяц году падсумаваў ягоныя вынікі і яскарава прадэманстраваў, што, нягледзячы на жаданьне ўладаў весьці дыялог з Захадам, праблемы з правамі чалавека застаюцца на ранейшым узроўні, і сітуацыя не мяняецца. З аднаго боку, вяртаньне дзьвюх (толькі дзьвюх!) незалежных газэт у дзяржаўную сістэму распаўсюду, рэгістрацыя грамадзкага праваабаронча-асьветніцкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду” з чацьвёртай спробы. З другога боку, адміністратыўны ціск на апазіцыйна настроеных грамадзянаў.
13.01.2009 Гарадзкі суд не падтрымаў Аляксандра Баразенку
Сёньня Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу палітвязьня на прысуд, вынесены Цэнтральным райсудом сталіцы ў сьнежні, і адмовіў у яе задавальненьні.
09.01.2009 Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
2008 год не стаў пераломным для Беларусі ў вырашэньні праблемы сьмяротнага пакараньня і далучэньня да еўрапейскай супольнасьці, свабоднай ад узаконенага забойства дзяржавай.
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Мінск, 09.01.2009 г.
26.12.2008 Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
Віншуем усіх З Раством Хрыстовым і Новым 2009 годам!
15.12.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
Пасьля завяршэньня ў канцы верасьня выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, у кастрычніку яшчэ праводзіліся абскарджаньні іх вынікаў, падводзіліся высновы. У Цэнтрвыбаркам паступіла 35 скаргаў. 13 кастрычніка на паседжаньні ЦВК не задаволіла скаргі 27 былых кандыдатаў у дэпутаты, а 24 кастрычніка яшчэ па пяці скаргам, у якіх апратэстоўваліся вынікі выбараў, было прынятае адмоўнае рашэньне. Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік зазначыў, што больш заяўнікам скрадзіцца няма куды: «Выбарчае заканадаўства прадугледжвае, што ў гэтых пытаньнях рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі зьяўляецца канчатковым і абскарджваньню не падлягае».
09.12.2008 Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна" Менск-Парыж, 9 снежня 2008
04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з’явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома.










