02.10.2009 Вярхоўны суд Беларусі пакінуў Юзэпчуку сьмяротны прысуд
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да сьмяротнай кары. Скагга пакінута без задавальненьня. Падрабязнасьці працэсу стануць вядомыя пазьней.
24.09.2009 ПЦ “Вясна” зьбірае факты катаваньняў
Праваабаронцы “Вясны” зьбіраюць матэрыялы па падзеям 9 і 16 верасьня, каб зьвярнуцца ў міжнародныя структуры па фактах прымяненьня гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
16.09.2009 "Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)
Пад час мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска было затрымана больш за дваццаць чалавек. Пры затрыманьні і пазьней супрацоўнікі міліцыі моцна зьбівалі дэманстрантаў. Найбольш пацярпеў Мікалай Статкевіч.
14.09.2009 Фігурант "працэсу 14-ці" Алесь Стральцоў атрымаў шанец на амністыю
9 верасьня Алесь Стральцоў атрымаў па пошце копію пратэсту намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі, яік накіраваны ў прэзідыум Менскага гарадзкога суду на прысуд, вынесены актывісту 15 чэрвеня Цэнтральным райсудом сталіцы аб замене пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі на больш мяккае: у выглядзе папраўчых работ па месцы працы з утрыманьнем 15 % ад заробку.
11.09.2009 Улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае ігнараванне правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” Мінск, 11.09.2009 г.
10.09.2009 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту адбываюцца ў закрытым рэжыме (дапаўняецца)
У судзе Цэнтральнага раёна Менску пачынаюцца суды над затрыманымі 9 верасьня ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Яна праходзіла пад лёзунгам “Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!”
09.09.2009 ГПА “Наша Вясна”: выступленьні бакоў у Вярхоўным судзе Беларусі 10 -12 жніўня
ПЦ "Вясна" працягвае публікацыю матэрыялаў слуханьня у Вярхоўным судзе скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня. Выступленьне Уладзіміра Лабковіча ў Вярхоўным судзе 12 жніўня па скарзе на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”
07.09.2009 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2009 году
Мінуў год з таго часу, як у г. Менску пад час сьвяткаваньня афіцыйнага дня незалежнасьці ў ноч з 3 на 4 ліпеня адбыўся выбух самаробнага прыстасаваньня, у выніку якога пацярпела больш за 50 чалавек. Начальнік управы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Алег Пякарскі паведаміў Інтэрфаксу, што за год пасьля выбуху на леташні Дзень незалежнасьці ў Менску ў якасьці падазраваных па гэтай крымінальнай справе прайшлі 120 чалавек, але выявілася, што ніхто з іх недатычны да выбуху.
13.08.2009 Алесь Бяляцкі: Працэс рэгістрацыі для нас як праваабаронцаў мае не меншае значэнне, чым сам факт рэгістрацыі
Алесь Бяляцкі, абраны старшыня незарэгістраванай уладамі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), асэнсоўвае працэс рэгістрацыі, падводзіць вынікі і дзеліцца планамі.
12.08.2009 Скаргу праваабаронцаў на адмову ў дзяржрэгістрацыі Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення
Грамадскае праваабарончае аб’яднанне“Наша Вясна” не дамаглося адмены рашэння Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным Судзе.
10.08.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”
Вярхоўны суд Беларусі 10 жніўня разгладае скаргу заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” на адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ядняння. Судовае паседжанне пачалося а 10-ай раніцы.
27.07.2009 Праваабаронцы выступаюць супраць моўнай дыскрымінацыі ў войску
Праваабаронцы ПЦ "Вясна" накіравалі адкрыты зварот да міністра абароны і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Франака Вячорку ды іншых беларускамоўных служачых ў сувязі з выкарыстаннем імі беларускай мовы пры праходжанні вайсковай службы.
25.07.2009 Да ўвагі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасці: разгляд скаргі праваабаронцаў пераносіцца
На 27 ліпеня ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на адмову ў дзяржрэгістрацыі, аднак у сувязі з ад'ездам прадстаўнікоў грамадзкага аб'яднання паседжанне не адбудзецца.
16.07.2009 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу праваабаронцаў 27 ліпеня
Сёння адбылася папярэдняя гутарка па пададзенай у Вярхоўны суд заснавальнікамі ГПА “Наша Вясна” скарзе на рашэне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржрэгістрацыі. Інтарэсы праваабаронцаў прадстаўляў Уладзімір Лабковіч
09.07.2009 “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Арцёма Дубскага
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”
7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р-на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.










