24.12.2009 З Калядамі і Новым годам!
Шчыра віншуем усіх з Калядамі і Новым годам! Няхай з Калядным святым вечарам у Ваш дом прыйдуць добры настрой, надзеі на новыя цуды, дабрабыт, гармонія і спакой! Зычым, каб 2010-ы стаў для Вас годам, шчодрым на здароўе, шчасце, узаемаразуменне і сяброўскую падтрымку! Вясёлых святаў!
10.12.2009 У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам (фота)
10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
08.12.2009 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды выкраданняў грамадскіх актывістаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з мэтанакіраванымі выкраданнямі актывістаў моладзевых арганізацыяў прадстаўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў.
07.12.2009 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, лістапад 2009 году
Лістапад у Беларусі пачаўся з народнай панікі, выкіканай эпідэміяй вострага віруснага захворваньня, якое часта заканчвалася ўскладненьнем пнеўманіяй. Нягледзячы на абвешчаную САЗ (Сусьветная арганізацыя здароўя) пандэмію “свінога грыпу”, у першы дзень лістапада намесьніца міністра аховы здароўя Валянціна Качан заявіла, што ў Беларусі эпідэміі “свінога грыпу” няма, хаця аналіз на сьвіны грып праводзіўся толькі ў цяжкіх выпадках захворваньня ці ў выпадках сьмерці.
01.12.2009 Пытанне адмены артыкула 193-1 застаецца адкрытым, канстатуюць праваабаронцы
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паведаміла пра магчымасць дэкрыміналізацыі артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу. Але прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны адзначаюць, што перанос адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў з крымінальнага заканадаўства ў сферу адміністратыўнага цалкам праблемы не вырашае.
06.11.2009 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік 2009 году
10 кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, таму менавіта гэтая тэма набыла найбольшую актуальнасьць у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі. Пытаньне адмены сьмяротнага пакараньня (увядзеньня мараторыя) зьяўляецца адным з прыярытэтных у дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларусьсю, аднак беларускія ўлады не сьпяшаюцца дэманстраваць прагрэс у гэтым накірунку.
28.10.2009 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды смяротных прысудаў, вынесеных Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку
Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не выконваць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку і патрабуюць неадкладна прыняць меры для ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.
28.10.2009 “Вясна” і FIDH звярнуліся ў Камітэт па катаваннях ААН
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) сумесна з Правабарончым цэнтрам “Вясна” падрыхтавалі і накіравалі паведамленне спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых жорсткіх відах абыходжання ААН сп. Манфрэду Новаку, якое тычыцца падзеяў, звязаных з мірнымі акцыямі 9 і 16 верасня ў Менску.
27.10.2009 Сьмяротны прысуд Жуку не адменены
Сёньня Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду РБ пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Калінковіча разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Андрэя Жука. Вынесены раней прысуд пакінуты ў сіле.
22.10.2009 Палітвязьняў не павінна быць!
21 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах”, якая была падрыхтаваная з удзелам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Хоць зборнік і распавядае пра падзеі мінулага году, тым ня менш сама тэма да гэтага часу застаецца актуальнай па шматлікіх прычынах.
20.10.2009 Арыгінальны погляд на праблему смяротнага пакарання (фота)
Арганізатары творчага конкурсу ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” прапануюць вашай увазе працы пераможцаў у намінацыі “Арыгінальны погляд” - міні-тэорыю матэматыка Міхася Булавацкага і графіку праграміста, дызайнера Сяргея Дзядзюля.
19.10.2009 21 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Палітвязьні”
Выйшла ў свет кніга “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах”, падрыхтаваная з удзелам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. У зборніку змешчаны інтэрвію і публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, героямі твораў зьяўляюцца асобы, прыцягнутыя ў мінулым годзе да крымінальнай адказнасці за сваю грамадска-палітычную дзейнасць ці погляды.
12.10.2009 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2009 году
Верасень завяршаў дадатковы шасьцімесяцовы тэставы перыяд, які быў дадзены беларускім уладам для правядзеньня дэмактарычных зьменаў у краіне. Між тым, па меркаваньні прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных структураў, рэальных крокаў для паляпшэньня сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі зроблена не было, і асноўныя свабоды, уласьцівыя дэмакратычнаму грамадзтву, такія як свабода мірных сходаў, свабода асацыяцыяў, свабода слова, свабода сумленьня, у Беларусі былі абмежаваныя.
09.10.2009 У Камітэт ААН па правах чалавека накіраваная скарга на парушэнне правоў Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання
Сёння, 9 кастрычніка, напярэдадні Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, Камітэт ААН па правах чалавека пацвердзіў атрыманне індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага 29 чэрвеня 2009 года Брэсцкім абласным судом да смяротнай пакарання з канфіскацыяй маёмасці.
07.10.2009 Валянцін Стэфановіч: Сітуацыя з правамі чалавека за апошнія паўгады прыводзіць да несуцяшальных высноваў
Апошнім часам у СМІ з’яўляюцца выказванні некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў пра станоўчыя тэндэнцыі ў палітычнай лібералізацыі ў нашай краіне. У прыватнасці, напачатку тыдня кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і ва Украіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра адзначыў "пэўны прагрэс" па дэмакратызацыі Беларусі. Як беларускія праваабаронцы ацэньваюць сітуацыю ў краіне напярэдадні разгляду пытання пра аднаўленне санкцыяў Еўразвяза ў дачыненні да афіцыйнага Менску? Пра гэта – у гутарцы з прадстаўніком Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам.










