14.04.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сакавік 2010 году
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку наглядна прадэманстравала, наколькі кіраўніцтва краіны гатова ісьці па шляху дэмакратычных рэформаў. Сярод найбольш значных падзеяў сакавіка – прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў, што, на думку праваабаронцаў, зьдзейсьнена сьвядома насуперак патрабаваньням нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў, ратыфікаваных нашай краінай.
09.04.2010 Рэакцыя міжнароднай праваабарончай супольнасці на выкананне новых смяротных прысудаў у Беларусі
Вялікая колькасць замежных і міжнародных праваабарончых арганізацый даслала Аляксандру Лукашэнку й беларускаму ўраду зварот з асуджэннем выканання смяротных прысудаў у дачыненні да Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука, а таксама ігнаравання рэкамендацый Камітэта па Правах Чалавека ААН і пераследу беларускіх праваабаронцаў. Прапануем вашай увазе поўны тэкст звароту.
05.04.2010 СКАНДАЛЬНЫ “ПРАКОЛ” МАГІЛЁЎСКАЙ ВЕРТЫКАЛІ
Тое, што вынікі выбараў у Беларусі загадзя ўзгодненыя і вядомыя вызначанаму колу ўладных асобаў - гаворыцца не першы год. Тое, што падрыхтоўка выбараў у нас завершана яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі - таксама не сакрэт. Але тое, каб пра гэта афіцыйна паведамлялася - такое сустрэлася ўпершыню.
29.03.2010 “Праваабаронцы за свабодная выбары”: Вынікі маніторынгу этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання
25 сакавіка скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Кампанія “Праваабаронцы за свабодная выбары” прэзентуе вынікі маніторынгу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання.
25.03.2010 Дарагія сябры!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе ўсіх беларусаў краіны і замежжа з нашым сапраўдным нацыянальным сьвятам – Днём Волі, Днём абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта наша гісторыя і наш сьветлы шлях у будучыню!
23.03.2010 У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротныя прысуды
Заява РПГА БХК і ПЦ "Вясна" у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”
22.03.2010 “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” запрашаюць на экстранную прэс-канферэнцыю
Шаноўныя журналісты, запрашаем вас на экстранную прэсс-канферэнцыю, якая адбудзецца ў аўторак, 23 сакавіка, у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Пачатак а 13-ай гадзіне.
21.03.2010 Выбарчая кампанія: мінулы тыдзень у лічбах і фактах
Пачатак тыдня супаў з апошнім днём вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў. Былі агучаны афіцыйныя лічбы па колькасці прэтэндэнтаў, якія падалі ў тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі. Мізэрны адсотак вылучэнцаў ад палітычных партый па краіне Лідзія Ярмошына публічна прадставіла як вынікі тых “перавагаў”, якія партыйным структурам “далі змены ў выбарчым заканадаўстве”.
15.03.2010 "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій
Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій характарызавалася меншай празрыстасцю, чым фарміраванне тэрытарыяльных і акруговых камісій. Пасяджэння мясцовых адміністрацый праходзілі пераважна закрыта і таемна.
14.03.2010 Тыдзень выбарчай кампаніі: лічбы, падзеі і каментары
Тыдзень мінулы канчаткова развеяў міф адносна “лібералізацыі” выбарчага працэсу ў Беларусі. Вынікі аднаго з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі – фармавання ўчастковых выбарчых камісій -- толькі пацвердзілі сумныя прагнозы дэмакратычнай супольнасці краіны: кантроль за падлікам галасоў пакідаюць за сабой улады.
09.03.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
У лютым канфлікт паміж прызнаным і і непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар і прывёў да дыпламатычнага скандалу паміж Беларусьсю і Польшчай.
08.03.2010 Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
Паколькі ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае вядомы сталінскі прынцып: “няважна, хто як галасуе, важна, хто як лічыць”, тыдзень мінулы з’яўляўся вельмі важным для ўсёй выбарчай кампаніі, бо гэты перыяд быў звязаны з вылучэннем прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі – якраз тыя, “хто лічыць”. У апошні дзень тыдня гэты працэс завершыўся, і зараз слова за выканкамамі – каму яны давераць лічыць галасы выбаршчыкаў.
05.03.2010 В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
Апошнім часам улады на ўсіх узроўнях узмацнілі ціск на прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і сябраў іх ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты.
01.03.2010 Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
Становішча з выкананьнем свабоды асацыяцыяў у Беларусі на працягу 2009 года прынцыпова не зьмянілася; галоўныя праблемы ў стварэньні і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў у Беларусі засталіся нязьменнымі.
26.02.2010 Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
У 2009 годзе так і не быў высьветлены лёс зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Афіцыйнае расьсьледваньне фактычна не вялося, вынікі яго так і не сталі вядомымі родных выкрадзеных і грамадзкасьці, вінаватыя ў злачынствах так і не былі выяўленыя і пакараныя. Важнай асаблівасьцю году стала фактычнае замоўчваньне праблемы зьніклых еўрапейскімі структурамі дзеля наладжваньня палітычнага дыялогу з беларускімі ўладамі, адыход ад ранейшай прынцыповай пазіцыі ў гэтым пытаньні.










