13.10.2010 Алесь Бяляцкі: Улада паглыбляе палітычны і сацыяльны крызіс, у якім знаходзіцца беларускі народ
Беларусь праігнаравала большую частку рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне пры разглядзе універсальнага перыядычнага агляду (УПА), Рады па правах чалавека ААН. Гэта стала вядома з Меркаваньняў і адказаў Рэспублікі Беларусь па вывадах, прынятых для далейшага разгляду кампетэнтнымі органамі ў ходзе УПА 15 траўня 2010. Пра зьмест і прынцыповае значэньне для грамадзянскай супольнасьці краіны гэтых рэкамендацый пойдзе гаворка са старшынёй Правабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.
11.10.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2010 году
Пачатак восені ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны выдаўся даволі багатым на падзеі, што часткова зьвязана з набліжэньнем кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі. У верасьні адбыліся сілавыя разгоны мірных акцыяў, шматколькасныя затрыманьні, працягваўся наступ на свабоду слова, адміністрацыйны перасьлед, моўная дыскрымінацыя.
11.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (4-10 кастрычніка)
Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прапануюць азнаёміцца з тыднёвым аналітычным аглядам па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
01.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за фармаваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапануюць азнаёміцца з папярэдняй справаздачай па маніторынгу фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
28.09.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (20-26 верасня)
Старшыня Цэнтрвыбаркама Л. Ярмошына заявіла, што верыць у перамогу А.Лукашэнкі на будучых выбарах . Заява старшыні Цэнтрвыбаркама не адпавядае прынцыпам незаангажаванасці і бесстароннасці, якімі павінны кіравацца выбарчыя адміністрацыі, а таксама з’яўляюцца сродкам агітацыі на карысць адной з асобаў, якія маюць намер стаць кандыдатам у Прэзідэнты.
27.09.2010 Удзельнікі Форуму праваабаронцаў: Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца недапушчальна кепскім і патрабуе сістэмных захадаў па выпраўленні
Удзельнікамі ІІ Беларускага праваабарончага форуму былі ўхвалены два вельмі важных дакументы: Стратэгія беларускага праваабарончага руху “Правы чалавека 2010: гарызонты будучыні” і Рэзалюцыя «Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца недапушчальна кепскім і патрабуе сістэмных захадаў па выпраўленні».
20.09.2010 Выбары прэзідэнта: тыднёвы аналітычны агляд
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў межах кампаніі па маніторынгу прадстаўляюць аналітычны агляд першага тыдня кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
16.09.2010 Заява праваабаронцаў з нагоды пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Улічваючы важнасць выбараў Прэзідэнта, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, “Беларускага Хельсінкскага камітэта” і Правабарончага цэнтра “Вясна”, абвяшчаем аб пачатку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
13.09.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2010 году
Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў апошнія летнія месяцы было адносна спакойным і не вызначаліся значнымі падзеямі, але яно праходзіла на фоне абвастрэньня афіцыйных адносін паміж Беларусьсю і Расеяй, нафтавай і інфармацыйнай войнаў. Пры гэтым агульная сітуацыя ў галіне правоў чалавека у Беларусі заставалася на ранейшым узроўні: абмежаваньні свабоды слова, адміністрацыйны і крымінальны перасьлед апанентаў ўлады, гвалтоўныя разгоны мірных акцый.
15.07.2010 Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
У 2009 годзе стартавала кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі вядомых беларускіх дзеячоў і праваабаронцаў 10 сьнежня 2009 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека, быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Парламент. Зараз збор подпісаў працягваецца і кожны грамадзянін Беларусі можа далучыцца да петыцыі. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў.
08.07.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
8 чэрвеня прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту правялі адмысловую прэс-канферэнцыю, прысьвечаную аналізу сітуацыі за першае паўгодзьдзе бягучага году. Адзначана, што за гэты час ніякіх пазітыўных зьменаў, датычных выкананьня правоў чалавека, у краіне не адбылося, а з набліжэньнем прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя становіцца больш складанай
28.06.2010 У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
Камітэт па абароне рэпрэсаваных “Салідарнасць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў Спецдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновую супольную заяву адносна ўтрыманьня палітвязня Мікалая Аўтуховіча.
21.06.2010 FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
Сумесная заява Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна"
15.06.2010 “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
Відэаролік “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” прэзентаваны на YouTube ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
11.06.2010 Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
Кіраўніцтва Беларусі дэманстратыўна не жадае рабіць крокі насустрач Еўропе ў пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня ці ўвядзеньня мараторыя на яго выкананьне. Пры гэтым, вышэйшыя чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што час нібыта сасьпеў, аднак замест кроку наперад робіцца два назад. Чаму? Каб падкрэсліць сваю непахіснасьць, цьвердасьць у прыманьні ўласных рашэньняў, а не з улікам аказваемага ціску.










