22.08.2011 Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!
Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць! Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.
15.08.2011 Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра дзякуе ўсім, хто даслаў лісты Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца зараз у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску! . Тэрмін утрымання праваабаронцы пад вартай працягнуты прынаймней на 2 месяцы. Мы заклікаем усіх не пакідаць Алеся Бяляцка ў адзіноце за каменнымі сценамі.
11.08.2011 На арышт Алеся Бяляцкага
"Улады знаходзяцца ў прадчуванні “гарачай” восені, зімы, а, магчыма, і вясны 2012 г. Знішчэнне структуры, якая аказвае рэальную дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіў, у дадзенай сітуацыі прыярытэт для спецслужбаў. У “Вясне”, якая так доўга муляла ім вочы, беларускія улады ўгледзелі сур’ёзную пагрозу. Прычым настолькі сур’ёзную, што, нават разумеючы і ведаючы пра вялікі негатыўны розгалас і магчымыя не менш негатыўныя наступствы, вырашылі-такі ізаляваць Бяляцкага. Трэба адзначыць, што ўлады даўно і грунтоўна рыхтаваліся для гэтай “спецаперацыі”", - піша Валянцін Стэфановіч.
10.08.2011 Нобелеўская лаўрэатка Шырын Эбадзі падпісала паручальніцтва за Алеся Бяляцкага
10 жніўня вядомая іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) сумесна з ПЦ “Вясна”.
06.08.2011 ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”
4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
03.08.2011 Беларусь павінна адмовіцца ад драконаўскіх законапраектаў, якія забараняюць “маўклівыя пратэсты”
Заява Amnesty International ад 1 жніўня 2011 г.
28.07.2011 ААН: Беларусь парушыла міжнародныя абавязальніцтвы праз выкананне смяротных прысудаў
Пра гэта Арганізацыя Аб'яднаных Нацый афіцыйна заявіла 27 ліпеня.
13.07.2011 Даклад дакладчыка АБСЕ па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму (+ тэкст дакумента)
Прафесар Эмануэль Дэко ў працэсе падрыхтоўкі даклада праз адмову Беларусі супрацоўнічаць з місіяй не змог наведаць Менск. Але ён правёў інтэнсіўныя кансультацыі ў Парыжы, Жэневе, Вене, Варшаве і Вільнюсе з міжнароднымі арганізацыямі, прадстаўнікамі дыпламатычнай супольнасці, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці.
12.07.2011 Алесь Бяляцкі прапануе Менгарсуду паставіць пытанне аб прызнанні артыкула 193.1 неканстытуцыйным
Сваю прапанову старшыня ПЦ “Вясна” выклаў у касацыйнай скарзе на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які 20 чэрвеня 2011 года прызнаў вынесенае праваабаронцу афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры законным.
11.07.2011 Арганізаваны збор сродкаў на аплату штрафаў
Шаноўныя, калі вы гатовыя дапамагчы ў аплаце штрафаў затрыманым падчас акцыяў маўклівага пратэсту, звяртайцеся, калі ласка, на Управу БНФ па адрасе: пр. Машэрава, 8 (былая вул. Варвашэні, 8). Сабраныя грашовыя сродкі будуць перададзеныя ў ПЦ "Вясна".
09.07.2011 “Вясна” салідарная з рэгіянальнымі сябрамі-праваабаронцамі
Праваабарончы цэнтар “Вясна” выказвае падтрымку і салідарнасьць сваім рэгіянальнымі актывістамі, затрыманымі пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас акцый маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі.
08.07.2011 Праваабаронцы азнаёмілі з бягучай сітуацыяй у Беларусі ўдзельнікаў 20-й сесіі ПА АБСЕ
9 ліпеня на 20-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі, асноўным аўтарам праекта якой з’яўляецца дэпутатка ад Нямеччыны Ута Цапф. Напярэдадні прыняцця рэзалюцыі спн. Цапф арганізавала брыфінг, у якім з беларускага боку бралі ўдзел Ірына Багданава, сястра палітвязня Андрэя Саннікава, старшыня Партыі БСДГ Станіслаў Шушкевіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, а таксама прадстаўнікі Камітэта Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі - эксперт IDEA Eurasia Network Вольга Захарава і Прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ.
08.07.2011 У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)
Людзей, затрыманых падчас акцый маўклівага пратэсту 6 ліпеня, дастаўляюць у суды розных раёнаў Менску. У суд Савецкага раёну прывезьлі 19 чалавек, у суд Партызанскага раёну 15 чалавек. Распачаліся судовыя паседжаньні ў судзе Кастрычніцкага раёну.
07.07.2011 Вывешаныя на Акрэсціна спісы – няпоўныя (+ новая інфармацыя)
Пра гэта ПЦ “Вясна” паведаміла адна з арганізатараў ініцыятывы падтрымкі асуджаных за акцыі маўклівага пратэсту Дамініка. Па падліках валанцёраў, у ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна адбываюць пакаранне 119 чалавек, сярод якіх некалькі асуджаных за акцыю 29 чэрвеня.
04.07.2011 Сілавыя разгоны мірных сходаў грамадзянаў падраздзяленнямі МУС з’яўляецца грубейшым парушэннем правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”










