Навіны на тэму: выезд за мяжу
24.09.2008 На Высоцкага ў памежнікаў ёсьць інструкцыя
Лідэра незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага высадзілі зь цягніка на беларуска-ўкраінскай мяжы.
22.09.2008 Усе лідэры БХД у сьпісе на асабісты дагляд
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін падчас перасячэння літоўска-беларускай мяжы 19 верасня быў затрыманы беларускімі памежнікамі. На Аляксея быў складзены пратакол асабістага догляду. Памежнікі пераглядалі асабістыя рэчы палітыка і шукалі ў яго кампутар.
19.08.2008 «Свабодны тэатр» абшукалі на мяжы: прозвішчы акцёраў занеслі ў «чорны спіс»
Трупа «Свабоднага тэатру» за апошнія суткі двойчы падвергнулася скурпулёзнаму ператрусу супрацоўнікамі беларускай мытні.
15.08.2008 На мяжы затрыманы аўтобус з беларускай моладзю
На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether. 20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў “Малады фронт”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву. Памежнікі высадзілі з аўтобусу Міхася Чарняка. Яны паведамілі, што хлопец з'яўляецца падазраваным у справе выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Памежнікі пільна надгледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус.
30.07.2008 Праваабаронцу ўчынілі асабісты дагляд на мяжы
Двойчы за дзень на Гродзенскім чыгуначным вакзале асабістаму дагляду падвяргаўся Віктар Сазонаў, гродзенскі грамадска-палітычны актывіст і праваабаронца.
22.07.2008 Затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч
21 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч — каардынатары аргкамітэта аб'яднання ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам", паведамляе БелаПАН.
16.07.2008 Затрыманьні на мяжы
На памежным пераходзе Брузгі (беларуска-польская мяжа) сёння затрыманы сябра ГА «БАЖ», старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, а таксама актывіст Таварыста Зміцер Каспяровіч і праваабаронца Цімафей Дранчук.
14.07.2008 На мяжы затрымалі двух маладафронтаўцаў
У нядзелю ўвечары міліцыя затрымала актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава.
11.07.2008 У касах аўтавакзалаў збіраюць пашпартныя звесткі пасажыраў
Пашпартныя звесткі ўсіх пасажыраў з 1 ліпеня збіраюць міжнародныя касы мінскіх аўтавакзалаў. Цяпер, каб набыць квіток на аўтобус у Польшчу ці Літву, трэба паказаць касірцы пашпарт альбо яго ксеракопію.
30.06.2008 Студэнты-каліноўцы патрапілі ў сьпіс невыязных
Беларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць на мяжы і паведамляюць, што ім забаронены выезд за межы Беларусі. Прозьвішчы студэнтаў унесеныя ў так званыя “чорныя сьпісы”. Ваенкаматы такім чынам спрабуюць забраць няўгодных апазыцыянэраў у войска. Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку памежнікі не прапусьцілі празь беларуска-літоўскую мяжу. Гэта здарылася на памежным пераходзе Каменны Лог. Франаку не назвалі прычыну забароны выезду з тэрыторыі Беларусі.
02.06.2008 Суд адмовіў Анатолю Лябедзьку ў разглядзе іска наконт забароны яму на выезд за мяжу
Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку ў разглядзе іска наконт забароны яму на выезд за мяжу.
16.05.2008 Артур Фінькевіч трапіў у «сьпісы невыязных»
Адзін з лідэраў “Маладога Фронта” з 14 траўня стаў невыязным з Беларусі.
12.05.2008 МУС папрасіў прабачэння ў Насты Палажанкі
Намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка атрымала адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў на зварот з патрабаваньнем растлумачыць, чаму дзяўчына ўнесена ў “сьпіс нявыязных”.
12.05.2008 Выезд для моладзі за мяжу забаронены
Супрацоўнікі КДБ працягваюць ціснуць на актывістаў моладзі БНФ з прычыны міжнародных адукацыйных паездак.











