Навіны на тэму: выбары-2010
17.06.2010 Скарга Рамашкевіча не задаволеная
17 чэрвеня Гарадзенскі абласны суд разглядаў скаргу былога кандыдата ў дэпутаты Алега Рамашкевіча на адміністратыўны прысуд у выглядзе штрафу. Яго вінавацілі ў наклейваньні агітацыйных перадвыбарчых улётак нібыта ў недазволеным месцы.
16.06.2010 З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт
Грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык ўжо ў трэці раз за апошнія два гады атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім працоўнага кантракту.
16.06.2010 Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам
Паводле рашэньня адміністрацыйнай камісіі Першамайскага райвыканкаму кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў “засьмечваў горад” сваімі перадвыбарчымі агітацыйнымі плякатамі.
08.06.2010 Астравецкі актывіст Іван Крук патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў
Скаргу на дзеянні мясцовых чыноўнікаў, якія ачольвалі Астравецкую выбарчую камісію падчас мясцовых выбараў, актывіст Руху “За Свабоду” Іван Крук накіраваў кіраўніку Гарадзеншчыны і ў пракуратуру вобласці.
02.06.2010 Апазіцыйнага экс-кандыдата звальняюць з працы
Экс-кандыдат у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў па Палескай выбарчай акрузе № 43 Уладзімір Целяпун 31 траўня, пасля адпачынку, атрымаў уведамленне аб спыненні з ім працоўнага кантракта з 30 чэрвеня 2010 года. Дэмакратычны актывіст працуе на пасадзе начальніка тэхнічнага аддзела ААТ "Беларускабель". Ён адзначае, што ні прычын, ні тлумачэнняў з нагоды прыпынення кантракта ад наймальніка ў асобе дырэктара ААТ "Беларускабель" не атрымаў, але дапускае дзьве магчымыя прычыны.
01.06.2010 Дэпутатамі мясцовых саветаў працуюць дзесяць дэмакратычных актывістаў
Па выніках мінулай выбарчай кампаніі дэпутатамі Негарэльскага сельскага савета (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) абраныя два прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Уладзімір Мішура і Антаніна Суднік.
17.05.2010 Апазыцыянэрам даводзяць, што выбары адбыліся без парушэньняў
Сямёра апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы з Магілёўшчыны дачакаліся адказаў на свае скаргі з выбарчых камісіяў.
12.05.2010 Вынікі выбараў: давярай, але правярай
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі ў чарговы раз не стаў дэпутатам. Але як і раней ён не паверыў вынікам выбараў і вырашыў праверыць сапраўднасць іх вынікаў.
07.05.2010 МАГІЛЁЎСКІ МАРАФОН: ВЫБАРЫ, КАНДЫДАТЫ, ПАРУШЭННІ
Выбары ў мясцовыя Саветы пачаліся амаль за дзевяць месцяцаў да сканчэння паўнамоцтваў папярэдняга Савета дэпутатаў, які быў абраны 14 студзеня 2007 года. Гэтым разам выбары мусілі адбыцца 25 красавіка 2010 года. Калі падыйсці да пытання тэрмінаў правядзення выбараў, то ў дадзеным выпадку ўсё лагічна – тэрмін паўнамоцтваў мясцовых Саветаў быў скарочаны з-за таго, што па тэрмінах адбывалася накладка з прэзідэнцкімі выбарамі і каб іх развесці неабходна было прадпрымаць нейкія дзеянні.
03.05.2010 Пасол Швецыі: Крытэрыі БДІПЧ адносна прызнання выбараў простыя і ясныя
Ацэньваючы нядаўнія выбары ў мясцовыя саветы, аналітыкі і эксперты імкнуцца зазірнуць наперад і разважаюць, як пройдуць наступныя — прэзідэнцкія выбары па новым Выбарчым кодэксе. З паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам мы размаўлялі пра мясцовыя выбары і пра тое, як вынікі прэзідэнтскіх могуць паўплываць на адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
30.04.2010 Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады расследаваць парушэнні падчас мясцовых выбараў
Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады «адкрыта і непрадузята» расследаваць выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы.
30.04.2010 875 тысяч рублёў штраф былому кандыдату
У Вялікай Бераставіцы сёньня рашэньнем суда на 25 базавых велічынь аштрафаваны былы кандыдат у дэпутаты, сябра партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч. Яго зьвінавацілі ў расклейваньні агітацыйных ўлётак на сьценах дамоў. Рамашкевіч вінаватым сябе не прызнаў.
30.04.2010 Актывісты "Гавары праўду" прынесьлі ў ЦВК сьпіс парушэньняў на выбарах
Сёньня грамадзянская кампанія "Гавары праўду!" прэзэнтавала аналітычны бюлетэнь, прысьвечаны вынікам выбараў у мясцовыя саветы.
30.04.2010 Чысць: Парушальнікі выбарчага заканадаўства сталі дэпутатамі
У дзень галасавання высветлілася, што 4 кандыдаты ў дэпутаты Чысцінскага сельскага Савета дэпутатаў адначасова з'яўляюцца сябрамі ўчастковых выбарчых камісій. Як паведаміла Ярмошына, пасля выяўлення гэтага парушальнікі выбарчага заканадаўства былі выведзены са складу выбарчых камісій, але дэпутатамі яны сталі - напэўна, там такія спецыялісты патрэбны.
29.04.2010 Вінцук Вячорка: Вынікі, атрыманыя такім чынам, не маюць нічога супольнага з волевыяўленнем выбаршчыкаў
Кандыдат у дэпутаты па 43-й выбарчай акрузе сталіцы Вінцук Вячорка нікіраваў скаргу ў камісію Савецкага раёна. Названыя ў скарзе факты толькі ілюструюць тыповыя масавыя парушэнні ў акрузе ў цэлым. Вынікі, атрыманыя такім чынам, не маюць нічога супольнага з волевыяўленнем выбаршчыкаў. Яны павінны быць адмененыя, у акрузе павінны быць сфармаваныя новыя ўчастковыя камісіі з абавязковым удзелам прадстаўнікоў усіх прэтэндэнтаў у кожнай і праведзеныя новыя выбары, заяўляе сп.Вячорка.








